Вулiца Камсамольская
Вуліца Камсамольская (колiшняя Ніжне-Пятроўская, яна жа Каменная, Піярская, Каменева) знаходзіцца ў квартале ад Кіраўскага моста. Гэта перпендыкулярная вуліца у адносiнах да вуліцы Кірава, тут таксама ёсьць некалькі старадаўніх будынкаў.
Першыя будынкі ў раёне сучаснай вуліцы з’явіліся ў XVI стагодьдзі. У пачатку XX стагодьдзя на вуліцы знаходзіліся Пэтрапаўлаўская і Мікольская батальлённая цэрквы, лютэранская кірха (былы касьцёл кляштара піяраў).
Вулiца Камсамольская, 15


Вулiца Камсамольская, 16
Сёння ў гэтым міні-палацы знаходзіцца некалькі арганізацыяў, у т.л. ўпраўленне па сацыяльнай ахове насельніцтва, цэнтр абслугоўвання насельніцтва, ЗАГС, іншыя.



Вулiца Кастрычнiцкая
Вулiца Кастрычнiцкая, 13



Вулiца Кастрычнiцкая, 12… 14

Вулiца Кастрычнiцкая, 14

Вулiца Пакроўская
Пано на сьцяне будынка скрыжаваньнi вулiц Пакроўскай i Беларускай.

Помнiк Марку Шагалу
У пачатку Пакроўскай вуліцы недалёка ад скрыжаваньня з 1-й вуліцай Красіна знаходзіцца скульптурная кампазіцыя, прысьвечаная мастаку і ягоны музэй.
Адрас: Вулiца Савецкая Армii, 12.




Дом-музэй Марка Шагала
Марк Захаравіч Шагал – беларускі, расейскі і францускі мастак, адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў эўрапейскага авангарднага мастацтва XX стагодьдзя. Нарадзіўся ў Віцебску ў сям’і Хацкеля (Захара) і Фейгі-Іты Шаґал. Пачатковыя заняткі па маляваньні меў у Школе жывапісу і малюнка Юдэля Пэна у 1906 годзе.
У 1907 паехаў у Санкт-Пецярбург. У 1907–1908 гадах вучыўся ў Малявальнай школе Таварыства заахвочваньня мастакоў і малявальных клясах С. Зайдэнбэрга, а ў 1909–1910 гадох – у прыватнай мастацкай школе Званцавай пад кіраўніцтвам Льва Бакста. Здолеў прадаць калекцыянэру й мэцэнату Максіму Вінавэру дзьве карціны, атрымаў ад яго стыпэндыю на навучаньне ў Парыжы (з 1910 года).
У Парыжы наведваў акадэміі La Palette і Grande Chaumiére. Жыў у асяродзьдзі мастакоў-авангардыстаў у інтэрнаце «Вулей» (La Ruche) на Манпарнасе. Падтрымоўваў знаёмствы з Гіёмам Апалінэрам, Фэрнанам Лежэ, Андрэ Сальмонам, Рабэрам Дэлёнэ, Жанам Мецэнжэ, Блезам Сандрарам. У гэты час пачынаецца першая сур’ёзная зацікаўленасьць ягонай творчасьцю. У 1914 у Бэрліне павінная адбыцца ягоная першая пэрсанальная выстава.
Перад пачаткам Першае сусьветнае вайны прыехаў ў Віцебск. Калі фронт наблізіўся, зьехаў у 1916 у Петраград. У 1918 прызначаны камісарам Віцебскага губэрнскага аддзела народнае адукацыі. Стварыў, а пазьней і ўзначаліў Віцебскую народную мастацкую школу (потым Першая народная мастацкая вучэльня). Запрасіў на працу ў Віцебск мастакоў-авангардыстаў, мiж іншых, Казімера Малевіча.
У 1920 зьехаў у Маскву, працаваў у Дзяржаўным жыдоўскім Камэрным тэатры (1920–1922 годы). Займаўся тэатральным мастацтвам: стварэньнем дэкарацыяў і дызайнам касьцюмаў, сцэнаграфіяй.
У 1922 зьехаў у Бэрлін, адтуль у 1923 у Парыж. Захапіўся гравюрай і літаграфіяй. У 1923–1931 гадох па замове Амбруаза Валяра выканаў некалькі цыклаў гравюраў да басьняў Ляфантэна, «Мёртвых душаў» Гогаля, да Бібліі.
У 1937 атрымаў францускае грамадзянства. У 1941—1948 жыў у ЗША й Мэксыцы.
У пасьляваенны пэрыяд займаўся таксама манумэнтальным мастацтвам. Стварыў вітражы для касьцёлаў у Мэцы і Рэймсе (Францыя), Цюрыху (Швэйцарыя), для Габрэйскага ўнівэрсытэту (Ерусалім). Зрабіў мазаікі і габэлены для Парлямэнту Ізраілю ў Ерусаліме, пано для Мэтраполітэн-опэры ў Нью-Ёрку (ЗША), пляфоны для Гранд-опэры ў Парыжы (Францыя).
Марк Шагал найбольш вядомы як жывапісец. Ягонае мастацтва вызначалася яркаю асаблівасьцю. Стварыў індывідуальны фантастычны стыль. Прадстаўлены ва ўсіх буйнейшых музэях сьвету.
Ганаровы доктар унівэрсытэтаў Глазга, Брандыс (Масачусэтс, ЗША), Нотр-Дам (Індыяна, ЗША). Ганаровы сябра Амэрыканскай акадэміі мастацтваў і пісьменства (1959). Кавалер Вялікага крыжа Ганаровай легіі (1978).
Памёр у горадзе Сэн Поль дэ Ванс (Францыя). Пахаваны на мясцовых могілках.
Да канца жыцьця ў ягонай творчасьці назіраліся «віцебскія» матывы.
Пісаў вершы на ідыш. На беларускую мову іх пераклаў Рыгор Барадулін.
* * *
На вулiцы Пакроўскай, 11, у Вiцебску знаходзiцца дом-музэй Марка Шагала.
Каардынаты: 55.200376, 30.190615.


Некалькi здымкаў экспанатаў музэя







У двары дома-музэя знаходзіцца помнік мастаку.

Вулiца Рэвалюцыйная
Вулiца Рэвалюцыйная, 1

Вулiца Рэвалюцыйная, 2

Вулiца Рэвалюцыйная, 3

Вулiца Рэвалюцыйная, 4

Вулiца Рэвалюцыйная, 5

Вулiца Рэвалюцыйная, 8

Вялiкая Любавiцкая сынагога
Цагляны будынак сынагогі быў узьведзены ў пачатку XX стагодьдзя. У той час яна была адной з больш за паўсотні сынагог горада: юдэі па перапісе 1897 года складалі 52,4% насельніцтва Віцебска. Ёсьць зьвесткі, што яе наведваў бацька Марка Шагала, які жыў на суседняй вуліцы. Пасля закрыцьця ў 1923 годзе будынак Вялікай Любавіцкай сынагогі быў заняты аэраклюбам, потым выкарыстоўваўся ў якасьці ДК і, нарэшце, аддадзены пад склады.
Першым сур’ёзным бедствам Віцебскай сынагогі пры савецкай уладзе была канфіскацыя срэбра: у 1922 годзе пад падставай дапамогі галадоўнікам Паволжа адсюль вывезлі два Кейтэр-Тойрэ (Вянца Торы – упрыгожванні скруткаў) і таблічкі з дароўнымі надпісамі. У 1929 годзе сынагогу закрылі, у савецкі час будынак сынагогі выкарыстоўвалі абы-як, тут быў і клюб і склад.
Доўгі час будынак быў закінуты і знаходзіўся ў пагрозлівым стане: захаваліся толькі сцены і фасад, часткова перакрыцьці. У 2021 годзе ўзьнікла ідэя аднаўленьня сінагогі, праз год пачаліся першыя працы.
Віцебская яўрэйская абшчына «Дом Ізраіля», маскоўская Сінагога на Броннай і Фонд «Шміні» прынялі рашэньне сумеснымі намаганьнямі аднавіць Вялікую Любавіцкую Сынагогу ў Віцебску як помнік культурнай і рэлігійнай спадчыны габрэйскага народа.
30 ліпеня 2023 года Вялікая Любавіцкая сінагога адкрылася пасля аднаўленьня з руінаў. Урачыстая цырымонія адкрыцьця адбылася з удзелам прадстаўнікоў юдэйскай рэлігійнай абшчыны горада, абшчын іншых гарадоў і краін, каталіцызму i праваслаўя, паслоў розных дзяржаваў, мясцовых уладаў і жыхароў.
Каардынаты: 55.198136, 30.193017. Адрас: вулiца Рэвалюцыйная, 10


Вулiца Рэвалюцыйная, 13

Вулiца Рэвалюцыйная, 16

Вулiца Рэвалюцыйная, 18

⟵ Папярэдняя частка. Частка 04
Вулiца Кiрава, вакзал, Ленiнградзкая


