Віцебск

Частка 10. Духаўскі круглік, Летні амфітэатар i Епархіяльнае вучылішча

Паміж праспэктам Фрунзе і вуліцай Гогаля знаходзіцца невялікі сквэр, у якім размешчана шмат гарадскіх славутасьцяў, сярод якіх Духаўскі круглік і Летні амфітэатар. У дадатак да iх p боку вуліцы Леніна нядаўна ўсталявалі некалькі цікаўных мініяцюраў і скульптурных кампазіцый.

Духаўскi круглік

Духаўскі круглік – былая вежа будынкаў Ніжняга замка, узведзенага ў 1330-1351 гадах. Пабудаваная яна была з каменя, вялiкапамернай цэглы і мелу. Параўнаньне абарончых збудаваньняў рэгіёну дазваляе лічыць, што найбольш блізкай аналёгіяй Віцебскаму замку з’яўляецца замак у Крэве. Назвы вежы ў Віцебску – «Нарожная», «Вуглавая», «Навугольная», знаходзілася яна ў паўночна-ўсходнім куце замка. Больш позьняя назва, «Духаўскі круглік», абумоўлена тым, што вежа знаходзілася насупраць Сьвята-Духаўскі царквы, пабудаванай князем Альгердам у XIV стагодьдзі. Сёньня на яе месцы знаходзіцца вежа з гадзіньнiкам Віцебскага аблвыканкама. А сучасная вежа – гэта мастацкая рэканструкцыя, якую пабудавалі каля летняга амфітэатра. На апошнім паверсе вежы знаходзіцца назіральная пляцоўка, з якой можна паглядзець на горад.

Каардынаты: 55.192119, 30.209394.

Летнi амфiтэатар

У пачатку XX стагодьдзя на месцы Летняга амфітэатра знаходзіўся цырк Лерры, што намаляваны на многіх карцінах мастака Юдэля Пэна (Юдэль Майсеевіч Пэн), настаўніка Марка Шагала.

Сучасны Летні амфітэатар пабудаваны ў 1988 годзе па праекце архітэктара В. Бабашкiна. У жніўні 2006 года быў распрацаваны праект мадэрнізацыі будынка, які прадугледжвае павелічэньне колькасьці глядацкіх месцаў да 6200 і збудаваньне даху над амфітэатрам. Галоўны архітэктар праекта рэканструкцыі – Аляксандр Зафатаеў.

Каардынаты: 55.191409, 30.210317.

Недалеко от амфитеатра находится площадь звёзд фестиваля «Славянский базар». Где-то на ней установили статуэтку – увеличенную копию той, которую вручают дипломантам.

Вулiца Гогаля

Вiдарысы гiстарычнага цэнтра з аглядовай пляцоўкi на вулiцы Гогаля

Будынак былога Епархіяльнага жаночага духоўнага вучылішча

«Віцебскі ў гонар спасланьня Сьвятога Духа на апосталаў жаночы манастыр» па легендзе, быў заснаваны ў XIV стагодьдзі.

Паводле паданьня, Сьвята-Духаў манастыр быў заснаваны пры праваслаўнай царкве, пабудаванай віцебскім князем Альгердам у першай палове XIV стагодьдзя на пагорку (Духаўская гара) пры ўпадзеньні Гапеева ручая і безыменных рачаўкоў ў Заходнюю Дзвіну. Заснаваньне манастыра часьцей за ўсё прыпісваюць другой жонцы Альгерда Юльяніі (Ульяне) Цвярской ў другой палове XIV стагодьдзя.

У 1902 годзе на месцы галоўнага корпуса былога кляштара пабудавалі новы трохпавярховы корпус вучылішча, які быў злучаны пераходам з царквой Сьвятога Духа. Царква зачынілі ў 1923 годзе. У 1954 годзе яна была разбураная.

Будынак Епархіяльнага жаночага духоўнага вучылішча пабудаваны ў 1898-1901 гадах побач з царквой Святога Духа, якая, нажаль, не захавалася. У вучылішчы духоўнага ведамства дачкі праваслаўных сьвятароў атрымлівалі сярэднюю адукацыю. Дзяўчыны вывучалі ня толькі агульнаадукацыйныя прадметы — зь імі праводзіліся практычныя заняткі ў садзе, агародзе, катуху і на жывёльным падворку, іх вучылі даглядаць дзяцей. Падчас Першае сусьветнае вайны ў будынку знаходзіўся ваенны шпіталь. У 1930-я гады тут размяшчаўся штаб Віцебскай авiяабрыгады.

Сёньня тут знаходзіцца Віцебскі аблвыканкам.

Каардынаты: 55.19024, 30.21087. Адрас: вулiца Гогаля, 6

І некалькі відарысаў ранішніх.

А так выглядае будынак под час пахмурнага надвор’я. Фота 2006 года.

⟵ Папярэдняя частка. Частка 09
Вулiца Калiнiна, парк Пераможцаў

Наступная частка. Частка 11. ⟶
Вулiцы Шубiна, Даватара, Фрунзэ