Мільча – вёска за 10 кілямэтраў на паўночны ўсход ад цэнтра Даўгінава і за 50 кілямэтраў на паўночны ўсход ад цэнтра Вялейкі. За 2 кілямэтры на поўдзень працякае рака Вяльля. Вёска злучаная з Даўгінавым і з навакольнымі вёскамі мясцовымі дарогамі. Насельніцтва па стане на 2009 год складала 262 чалавекі.
Царква Раства Божай Мацi
Царкву-мураўёўку ў гонар Раства Божай Мацi ў Мільчы пабудавалі ў 1866 годзе. Неабходныя для будаўніцтва сродкі былі выдзеленыя з дзяржаўнай казны Расейскай імпэрыі.
Храм заставаўся дзеючым да 1960 года. Набажэнствы аднавіліся ў 1993 годзе.
Каардынаты: 54.682803, 27.625106.