Алёхнавічы (афіцыйная назва – Аляхно́вічы) – вёска ў 8 кiлямэтрах на захад ад Радашкавiчаў, у 19 кiлямэтрах ад Маладэчна, цэнтар сельсавету Маладэчанскага раёну. Колішняе мястэчка.
Першая пісьмовая згадка аб Алёхнавічах датычыць 1781 года.
Насельніцтва па стане на 2010 год – 1.603 чалавекі.
Царква Раства Яна Прадцечы
Галоўная славутасьць вёскi – праваслаўная царква сьвятога Яна Прадцечы, якую пабудавалi ў 1996 годзе.
Каардынаты: 54.146966, 27.104855.
Чыгуначная станцыя Алёхнавічы
Чыгуначную станцыю ў Алёхнавічах пабудавалi ў пачатку XX стагодьдзя.
Каардынаты: 54.149191, 27.100073.
Чыгуначная станцыя. Вадацяжная вежа
Вадацяжную вежу ў Алёхнавічах пабудавалi ў першай палове XX стагодьдзя.
Каардынаты: 54.150052, 27.100007.