Ка́сынь – вёска ў Менскім раёне Менскай вобласьці, на дарозе Н8960. Знаходзіцца за 15 кілямэтраў на поўнач ад Менску, за 2 кілямэтры ад вёскі Саламарэчча, уваходзіць у склад Папярнянскага сельсавету. Насельніцтва па стане на 2010 год складала 86 чалавек, на 1999 год – 107 чалавек.
Царква сьятога прарока Iльлi
Галоўнай славутасьцю вёскі з’яўляецца праваслаўная царква Святога Прарока Ільлі. Гэты мураваны храм быў пабудаваны ў вёсцы у 1818 годзе. Найбольш цікавым архітэктурным элемэнтам царквы з’яўляецца невялікі балкон са званамі. Гэты балкон выконвае для храма ролю званіцы.
Каардынаты: 54.072793, 27.500378.