Упершыню Мосар згадваецца ў XVI стагодьдзi як маёнтак і вёска ў складзе Полацкага ваяводзтва. У 2-й палове XVIII стагодьдзя належаў Грабніцкім, некаторы час маёнткам валодалі таксама Кубліцкія. У XIX стагодьдзi – вёска ў Лепельскім павеце Віцебскай губерніi.
Царква Стрэчаньня Гасподня (рэшткi)
Царква была пабудаваная ў другой палове XIX стагоддзя з цэглы. Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Зараз знаходзiцца амаль у зруйнаваным стане.
Каардынаты: 55.107027, 28.804395