Viciebsk

Part 07. Views from the low bank

Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатар імя Якуба Коласа

Днём нараджэньня віцебскага тэатра лічыцца 21 лістапада 1926 года, калi на базе выпускнога курса Беларускай драматычнай студыі пры МХАТ адкрыўся Беларускі дзяржаўны тэатр. Падчас Другое сусьветнай вайны з 1941 года тэатр працаваў ва Ўральску, а затым у перыяд з 1943 па 1944 – у Арэхаве-Зуеве. У кастрычніку 1944 года тэатар вярнуўся ў Віцебск. У 1944 годзе тэатру прысвоена імя народнага пісьменніка Беларусі Якуба Коласа.

Каардынаты: 55.193488, 30.201535

Від на тэатар з нізкага берага.

Від на тэатар ад Успенскага сабору.

Кiраўскi мост i высокi бераг з боку вулiцы Iльлiнскага

Былая вуліца Верхненабярэжная (цяперашняя Ільлінскага) пачала фарміравацца ў XIX стагодьдзі. У пачатку XX стагодьдзя на вуліцы размяшчаліся ачковая фабрыка, піўзавод, Сімяонаўская (Богаяўленская) царква, у канцы вуліцы быў вінзавод, а адразу за ім – дражджавы завод Кушлянскага ў карпусах былога кафлянай завода Г. Буднікава. З іншага боку Дзвінскага моста, там дзе зараз Каледж сувязі, быў будынак духоўнай кансісторыі.

У 1922 году Верхненабярэжная вуліца была названая ў гонар наркама Луначарскага, а 1967 годзе пераназваная ў гонар народнага артыста СССР і БССР А. К. Ільлінскага. Усе будынкі размешчаныя на правым боку вуліцы, левы бок – бераг Заходняй Дзвіны. На скрыжаваньні з вуліцай Кірава вуліца праходзіць пад Кіраўскім мостам.

У ліпені – сьнежні 1941 гады акупацыйныя ўлады ў квартале паміж вуліцамі Вакзальнай і Багаяўленскай зладзілі габрэйскае гета, у якім знішчылі ўсіх габрэяў, хто застаўся ў Віцебску.

На вуліцы знаходзіцца нямала цікавых старадаўніх будынкаў.

Вiдарыс высокага берага з набярэжнай уздоўж вулiцы Iльлiнскага

Сабор Усьпеньня Прасьвятой Багародзіцы
(колiшняя царква Прачыстай Багародзіцы манастыра базылянаў)

Усьпенскi сабор и Сьвята-Духаўскі жаночы манастыр

Сьвята-Духаўскі жаночы манастыр

Воскресенская церковь со стороны низкого берега

⟵ Previous part. Part 06
Illinskaha, Čajkoŭskaha, Siarednienabiarežnaja Streets

Next part. Part 08. ⟶
Kalinina Streets, park Pieramožcaŭ