Гаўя вядомая зь сярэдзіны XVI стагодзьдзя, як маёнтак ў Ашмянскім павеце Віленскага ваяводзтва, у тыя гады гэта была шляхецкая ўласнасьць. У 1690 годзе маёнтак Гаўя-Сулікоўшчына належаў Г. Маўлевіч. У 1735 годзе маёнтак адносіўся да Суботніцкай парафіі, быў уласнасьцю Жукоўскага. Да маёнтку адносіліся вёскі Дзяманты, Малыя і Вялікія Сонтакі, Жалейкі, Курдукі, Каўкелі, Яхімаўшчына.
Сёння Гаўя – вёска, у якой жаве 86 чалавек.
Чыгуначная станцыя
Галоўнай славутасьцю вёскi з’яўляецца будынак чыгуначная станцыi на ўчастку Маладэчна – Ліда. Пабудавалi станцыю у пачатку XX стагодьдьдзя.
Каардынаты: 53.978484, 25.652348.




