Адразу паьсля ўваходу ва ўнутраны дворык замка і яго агляду ўзьнікае жаданьне ўзьняцца на вежы і паглядзець, што цікавага з інтэр’ераў можна знайсці ўнутры замка. Бліжняя да ўваходу – вежа Гедыміна, у якой знаходзіцца невялікая экспазіцыя, пасьля агляду якой добра прагуляцца па паўднёвай і ўсходняй галерэях, з якіх можна паглядзець на ўнутраны дворык і ў бок Замкавага возера.
Мапа ВКЛ. Ад мора да мора

Iнтэр’еры вежы Гедымiна



Макет замка ў Мядзiнiнкае

Макет Крэўскага замка




Iнтэр’еры вежы Вітаўта
Вежа Вітаўта была адкрытая для наведвальнікаў пасьля рэстаўрацыі параўнальна нядаўна, адбылося гэта 22 сьнежня 2018 года. Склеп і першы паверх вежы па стане на лета 2021 года займае музэй катаваньняў і іншыя зьменныя экспазіцыі.

Чумны доктар

Дыба

Інтэр’еры другога і трэцяга паверхаў вежы Вітаўта




Гармата

На апошнім паверсе вежы Вітаўта, пад самым скляпеньнем знаходзіцца яшчэ адна выставачная пляцоўка, на якой знаходзіцца выстава старажытных даспехаў і зброі.



