Biaroza district

Biaroza

Зарэчча – вёска ў складзе Бярозаўскага сельсавета, размешчаная за 5 кiлямэтраў на паўночны ўсход ад Бярозы, за 11 кiлямэтраў ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская, на аўтадарозе Кобрынь – Бяроза – Баранавічы.

За 1 кiлямэтар на паўночны ўсход і на захад ад вёскі знаходзяцца 2 стаянкі, выяўленыя ў 1965 і 1968, адносяцца да мэзаліту і нёманскай культуры неаліту. Гэта сведчыць об засяленьні тутэйшых мясцінаў у глыбокай старажытнасці.

У гістарычных дакумэнтах вёска вядомая з XIX стагодьдзя. Паводле перапісу 1897 года ў Бярозаўскай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні, дзейнічаў хлебазапасны магазін. У 1905 годзе існавала дарожная будка. З 1915 года акупаваная германскімі войскамі, з пачатку 1919 да ліпеня 1920 году і з жніўня 1920 года – войскамі Польшчы. У ліпені – жніўні 1920 усталявана савецкая ўлада.

З 1921 года ў складзе Бяроза-Картускай гміны Палескага ваяводзтва Польшчы пад назвай Зажэчча. З 1932 года ў Сялецкай гміне.

У 1941–1944 гадох акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

Самалёт-помнiк

На паўночна-заходнім выездзе з Зарэчча ўсталяваны і помнік лётчыкам бамбавальных авіяпалкоў, якія змагаліся тут у першыя дні нямецкага нашэсьця. На пастаменце усталяваны савецкі самалёт МіГ-17ПФ – першы рэактыўны зьнішчальнік СССР і найбольш масавы рэактыўны баявы самалёт у гісторыі авіяцыі, які быў на ўзбраеньні многіх краінаў свету.

Каардынаты: 52.546371, 25.008455