Janau (Ivanava) district

Tyškavičy

Тышкавічы – вёска ў складзе Мотальскага сельсавета Янаўскага раёна, знаходзіцца каля левага берага ракі Ясельда. Каля паўночнай ускраіны ў Ясельду ўпадае канава Духлянка. За 3 кiлямэтры у напрамку на захад ад ускраіны вёскi знаходзiцца вадасховішча (да 1983 году – возера) Джыдзіньне, прыкладна за 0,6 кiлямэтра на паўночны ўсход – возера Мульнае, за 0,4 кiлямэтра на поўдзень – возера Скупое.

Насельніцтва па стане на 2010 год складала 1.251 чалавек.

У пісьмовых крыніцах Тышкавічы ўпершыню згадваюцца пад 1520 годам. Калі была прынятая «Устава на валокі», яны з’яўляліся вёскай у Пінскім павеце Трокскага ваяводзтва Вялікага княства Літоўскага і належалі шляхціцам. Апынуўшыся з 1785 года ў складзе Расейскай імпэрыі, з 1801 года Тышкавічы знаходзіліся ў Кобрынскім павеце Гарадзенскай губэрні. Дакумэнты 1833 года згадваюць іх як фальварак. Па дадзеных на 1866 год, гэта ўжо вёска ў Дружылавіцкай воласьці. У 1905 годзе Тышкавічы згадваюцца як вёска ў Мотальскай воласьці.

Царква Казанскага абраза Божай мацi

Царква была пабудаваная ў 2007–2010 гадох.

Каардынаты: 52.348275, 25.612977.