Pinsk district

Zapolle

Першыя згадкі пра Запольле ставiцца да 1488 года. У 1496 годзе Вайвошка Разiевiч атрымлівае ад пінскіх князёў дазвол на продаж Запольля Фёдару Тышкевічу, пазьней яно перайшло ва ўласнасьць Друцкіх-Любецкіх, пасля іх – да Пуслоўскіх і Броэль-Плятэраў.

У Запольлi адбываліся цырымоніі з нагоды прыезду караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, памятны візіт якога адбыўся ў 1784 годзе. На Запольскім полі быў праведзены агляд войскаў, пасля чаго ў парку адбыўся вячэрні баль з ілюмінацыяй.

У 1872 году Запольле перайшло да графа Адама Броэль-Плятэра. У гэты перыяд Запольле ўваходзіла ў склад маёнтка Пясэчна, што месьцiлася на захад ад сучаснага пасёлка Асьнежыцы. У перыяд Першай сусьветнай вайны Пясэчна было цалкам разбурана і тагачасны ўладальнік маёнтка Мар’ян Стэфан Вандалін Плятэр перанёс сваю рэзідэнцыю ў ацалелую сядзібу ў Запольлi.

Сядзіба Плятэраў

У вёсцы знаходзіцца сядзібна-паркавы ансамбаль Плятэраў. Сядзібны дом быў пабудаваны ў 1920-я гады і параўнальна нядрэнна захаваўся да сёньняшняга дня.

Каардынаты: 52.150126, 26.082966