Žytkavičy district

Ecological trail «Tsar Pine»

Экалягiчная сьцежка «Цар-Сасна»

Сьцежка знаходзіцца ў Нацыянальным парку «Прыпяцкі». Яе даўжыня каля 3,5 кілямэтра, працягласьць шпацыра – прыкладна 2 гадзіны, складанасьць маршруту нізкая. Сьцежка пачынаецца ў поймавай дуброве і праходзіць па драўляных мастках і «зьвярыных сьцежках». Па шляху магчыма ўбачыць драўляныя вульлі-калоды, жылое гняздо арлана-белахвоста, мурашнікі, бабровыя плаціны, верхавое балота і шмат іншых прыродных аб’ектаў.Сьцежка абсталяваная зручнасьцямiдля шпацыраў: драўлянымі насьціламі і масткамі, паказальнікамі, інфармацыйнымі стэндамі і назіральнымі пляцоўкамі.

Галоўнай славутасьцю сьцежкі з’яўляецца велічэзнае дрэва «Цар-Сасна» узростам больш за 300 гадоў.

Каардынаты ўвахода на сьцежку: 52.002995, 27.869890.

Інфармацыйныя стэнды