Bierastavica district

Kvatary

Ква́тары – вёска ў Бераставіцкім раёне Гарадзенскай вобласьці ў складзе Пагранічнага сельсавету. Знаходзiцца ў 8 кiлямэтрах на поўнач ад Вялiкай Бераставiцы.

У вёсцы дзейнічае школьны краязнаўчы музэй.

Колiшняй славутасьцю Кватараў з’яўляецца фальварак, якi, на жаль, не захаваўся.

Касьцёл Найсвяцейшай Панны Марыі

Касьцёл у Кватарах збудавалi пасьля 1990-га году.

Каардынаты: 53.126464, 24.056352.