Макараўцы (таксама – Мака́равічы) – вёска ў складзе Канюхоўскага сельсавету. На поўдзень ад вёскі працякае рака Ўснарка. Знаходзіцца за 24 кiлямэтры у напрамку на паўночны захад ад Вялікай Бераставіцы, за 41 кiлямэтар ад Гораднi, за 34 кiлямэтры ад чыгуначнай станцыі Бераставіца.
Насельніцтва па стане на 2009 год складала 325 чалавек.
Касьцёл Узьвiжаньня Сьвятога Крыжа
Касьцёл Узьвiжаньня Сьвятога Крыжа месьцiцца ў цэнтры паселішча, на могілках, побач з былой сядзібай Хрусьціцкага. З 2011 года касьцёл мае статус помніка архітэктуры 3 катэгорыі.
У 1767 годзе, калі маёнтак Уснарж належаў Ганне Вашчынскай, тут была пабудаваная капліца. Парафія заснаваная ў 1795 годзе. Дазвол на пабудову ва Уснаржы касьцёла 28 траўня 1793 года падпісаў віленскі біскуп Ігнацi Масальскі. Касьцёл быў асьвечаны 23 чэрвеня 1795 года ксёндзам канонікам Юзафам Сьвяржынскім. Побач пастаўленая мураваная званіца.
У пачатаку ХХ стагоддзя Уснарж атрымаў статус самастойнай парафіі. У 1950 годзе пробашч касцёла ксёндз Алаізій Тамковіч быў арыштаваны, а плябанію ўлады прыстасавалі пад ашчадную касу і жытло для школьных настаўнікаў. Касьцёл дзейнічаў увесь час, нават тады, калі тут не было свайго пробашча (прыязджаў ксёндз з Адэльска).
У 1989–1991 гадах касцёл быў адноўлены дзякуючы намаганьням тагачаснага пробашча ксёндза Венантыя Вількаша, потым – ксёндза Яраслава Грынашкевіча.
Пад плябанію цяпер выкарыстоўваецца дом былой парафіянкі, якая па сваёй сьмерці завяшчала будынак для гэтай мэты. Ён стаіць насупраць плябаніі, якую ў 2001–2002 гадах вярнулі парафіі. Сёньня тут знаходзяцца клясы для катэхетычных заняткаў.
Архітэктура помніка вырашана ў традыцыях народнага дойлідзтва.
Каардынаты: 53.326972, 23.819924.







