Bierastavica district

Masalany

Масаляны – вёска ў складзе Алекшыцкага сельсавету Бераставіцкага раёну. Знаходзiцца за 24 кiлямэтры на поўнач ад Вялiкай Бераставiцы, за 22 кiлямэтры на поўдзень ад Iндуры. У 17 кiлямэтрах на захад праходзiць дзяржаўная мяжа з Польшчай.

Першы пісьмовы ўпамiн пра вёску, верагодна, датуецца XV ​​стагодьдзем. Згодна з «Геаграфічным слоўнікам», вёска была заснаваная ў 1645 годзе, у той час яна належала роду Масальскіх. Паводле Станіслава Аляксандравіча, яна была заснаваная як прыватнае шляхецкае мястэчка ў 1647 годзе роду Масальскіх. У той час яна знаходзілася ў Гарадзенскім павеце Трокскага ваяводзтва. У 1786 годзе Ян Тадэвуш Біспінг (1741–1786), член сэйма, маршал Старадуба, купіў маёнтак у Масалянах у князя Масальскага. Па яго сьмерці маёнткам кіравала яго жонка Тэадора, народжаная Сухадольская. Падчас паўстаньня Касьцюшкі маёнтак, які на той момант меў 56 зямельных комінаў, даваў рэкрутаў для польскага войска. Маёнтак, які страціў сын Яна, Адам (1782–1858), быў набыты Юзэфай Войчынскай з Біспінгаў. У 1853–1939 гадохх Масаляны былі рэзідэнцыяй Масалянскай Ардынацыi, які належаў сям’і Біспінгаў.

У 1919–1939 гадох Масаляны – у складзе мiжваеннай Польскай Рэспублікі. У 1919–1922 гадох – цэнтар гміны ў Гарадзенскім павеце Беластоцкага ваяводзтва. У выніку пакту Молатава-Рыбэнтропа і нападу СССР на Польшчу 17 верасьня 1939 году, занята савецкімі войскамі.

18 верасьня 1939 году ў маёнтку Масаляны зьявілася група камуністаў і бандытаў, якой кіраваў Язэп Гаўрылюк, з мэтай забойства ўладальніка маёнтку, ардыната Яна Бісьпінга, а таксама рабунку каштоўнасьцяў з маёнтку. Мясцовыя жыхары аднак папярэдзілі пана пра небясьпеку ад савецкіх бандаў, дзякуючы чаму яму і яго сям’і атрымалася зьбегчы папярэдняй ноччу. Жыхары Масалянаў сфармавалі вясковы камітэт, які абараніў маёнтак і прымусіў банду Гаўрылюка хутка зьехаць.

2 лістапада 1939 году вёска апынулася ў складзе БССР.

Царква Нараджэньня Божай Маці

Помнік архітэктуры позьняга барока з элемэнтамі клясыцызму.

Царква пабудаваная ў 1796 годзе па фундацыі Марыяны Біспінг як уніяцкая. Па здушэньнi вызвольнага паўстаньня ў 1865–1867 гадох пераробленая пад праваслаўную царкву.

Каардынаты: 53.350435, 24.032607.

Побач з храмам у 2-й палове XIX стагодьдзя пастаўлена бутавая капліца – 4-гранны кубападобны аб’ём пад шатровым дахам.

Сядзібна-паркавы ансамбаль Біспінгаў

Усадебный дом был построен в XVIII веке, хозяйственные постройки – на рубеже XIX и XX веков. Вінакурня была пабудаваная ў XIX стагодьдзі. Сядзiбны дом меў рысы стыляў ампір і нэаготыкі. У вынiку значнай перабудовы ў 1970-я гады сядзібны дом страціў гістарычны выгляд.

Сядзібна-паркавы ансамбfль Біспінгаў. Малюнак Напалеона Орды, 1861–1877

Бакавое крыло колiiшняга сядзібнага дома

Каардынаты: 53.357331, 24.008989.