Вялікая Бераставіца – мястэчка на рацэ Бераставічанцы, адміністрацыйны цэнтар Бераставіцкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Знаходзіцца за 63 кiлямэтры ад Горадні, за 10 кiлямэтраў ад чыгуначнай станцыі Бераставіца. Насельніцтва на 2018 год складала 5667 чалавек
Вялікая Бераставіца – магдэбурскае мястэчка гістарычнай Гарадзеншчыны (частка Троччыны). Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Адведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі ў стылі барока, помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаліся ратуша і палац Касакоўскіх.
Найбольш імаверна, што тапонім Бераставіца ўтварыўся ад слова «бярост» (від вяза) або слова «бяроста» (кара бярозы). Але не адкідаецца і магчымасьць таго, што назва паселішча зьявілася як памяншальная ад Берасьця, тады Бераставіца — гэта маленькае Берасьце. Часам тапонім зьвязваюць з словам «берасьцянка» (так зваліся лодкі з кары бярозы, на якіх продкі берастоўцаў хадзілі некалі паўнаводнай мясцовай рэчкаю). Таксама існуе народнае паданьне, паводле якога першымі пасяленцамі на гэтым месцы былі закаханыя Бярост і Тавіца, якім прыйшлося зьбегчы з роднага паселішча ў пошуках шчасьця. Ад іх імёнаў нібыта і ўтварылася назва новага паселішча – Бераставіца. У 2006 годзе пры ўезьдзе ў Бераставіцу з’явіліся разьбяныя скульптурныя статуі гэтых мітычных пэрсанажаў, Бяроста і Тавіцы як даніна павагі да продкаў і да іх культуры.
Першы пісьмовы ўпамін пра Бераставіцу зьмяшчаецца ў грамаце вялікага князя Аляксандра пад 1506 годам у зьвязку зь перадачай паселішча ў вечнае карыстаньне Аляксандру Хадкевічу, маршалку вялікаму, за заслугі перад Айчынай. У 1549 годзе Рыгор Хадкевіч пачаў будаваць тут рэзыдэнцыю.
З XVI стагодзьдзя ў Бераставіцы існаваў касьцёл, які спалілі маскоўскія захопнікі. На мапе Тамаша Макоўскага (1613 год) паселішча значыцца як мястэчка у Гарадзенскім павеце. У 1615 годзе на месцы згарэлага драўлянага касьцёла збудавалі новы. У XVII–XVIII стагодзьдзях маёнтак знаходзіўся ў валоданьні Мнішкаў, Патоцкіх, Касакоўскіх. У 1645 годзе сярод вернікаў Бераставіцкай парафіі ўпаміналася старалітва. У XVIII стагодзьдзі пры касьцёле існавалі шпіталь і парафіяльная школа.
У 1754 годзе кароль і вялікі князь Аўгуст Сас надаў Бераставіцы Магдэбурскае права і герб з выявай вавёркі ў цэнтры. Неўзабаве на Рынку збудавалі ратушу.
Вялiкабераставiцкая ратуша. A.Kazarski, 1882
Лічыцца, што ратушу ў мястэчку ўзьвялі ў сярэдзіне, альбо ў 2-й палове XVIII стагодьдзя, калі населенаму пункту надалі магдэбургскае права (права горада на самакіраванне) і зацьвердзілі самастойны герб ў выглядзе вавёркі з каронай.
Пры мiжваеннай Польшчы фактычна ўвесь цэнтр Бераставіцы быў забудаваны адна-двухпавярховымі драўлянымі дамамі. Сярод гэтай шэрай забудовы выразна вылучаўся адзін стары доўгі прамакутны будынак. Арыгінальны ў архітэктурным пляне і вялікі па памерах, ён моцна адрозьніваўся ад іншых драўляных хат, што шчыльна «туліліся» адна пры адной па перыметры Рынку – галоўнай плошчы мястэчка. А стаяў гэты будынак на тым месцы, дзе цяпер знаходзяцца раённая бібліятэка і музычная школа. У часы даваеннай Польшчы нешматлікая бераставіцкая інтэлігенцыя, дзяржаўныя службоўцы і прыезджыя з Заходняй Польшчы людзі называлі яго на польскі манер сукеньніцамі (sukiennice, ад слова сукно, гандаль сукном). Асноўная ж частка местачкоўцаў называла пабудову «абэржай», што у перакладзе на рускую мову азначае «трактир», «корчма» альбо «заезд». Назва, як аказалася, замацавалася за будынкам з даўніх часоў і перадавалася ў пакаленьнях.
Падчас нямецкай акупацыі ўсіх жыхароў былога заезнага двара («абэржы») прымусова выселілі ў бераставіцкае габрэйскае гета, што знаходзілася на тэрыторыі за сучасным кінатэатрам.
Па Другой суьветная вайне быдынак пацярпеў у вынiку пажара, але Савецкiя улады вырашылi яго не аднаўляць, а зьнесьцi.
Каардынаты мяркуамага месцазнаходжаньня ратышы: 53.191858, 24.020064.

19 верасьня 1794 году ў бітве паміж паўстанцамі пад камандаю Тадэвуша Касьцюшкі і расейскім акупацыйным войскам ў мястэчку загінула больш за 250 абаронцаў Рэчы Паспалітай.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Бераставіца апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Гарадзенскім павеце. Жыхары мястэчка бралі актыўны ўдзел у паўстаньні Кастуся Каліноўскага. На 1900 год тут працавалі дробныя прадпрыемствы.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Бераставіцу занялі войскі Нямецкае імпэрыі. 5 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Бераставіца абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад БССР. У 1919 годзе Бераставіцу занялі польскія войскі, улетку 1920 году – бальшавікі, пазьней iзноў палякі. 19 лютага 1921 году Бераставіца стала цэнтрам гміны ў Гарадзенскім павеце Беластоцкага ваяводзтва. Паводле Рыскай мірнай дамовы 1921 году мястэчка канчаткова апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.
2 лістапада 1939 году Бераставіца ўвайшла ў БССР, у Крынкаўскі раён. У Другую сусьветную вайну з чэрвеня 1941 да 17 ліпеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
20 верасьня 1944 году Бераставіца стала цэнтрам раёну, у 1947 годзе атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. 17 ліпеня 2006 году адбылося афіцыйнае зацьверджаньне гістарычнага гербу і заснаваньне сьцяга мястэчка.
Ратушны пляц
Касьцёл Адведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Адведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў – помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя ў Вялікай Бераставіцы. Знаходзіцца ў цэнтры мястэчка, на гістарычным Рынку. Касьцёл стаіць у руінах, кляштар існаваў да 1832 году. Твор архітэктуры раньняга барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
У 1615 годзе ўладальнік маёнтку Геранім Хадкевіч заснаваў у Вялікай Бераставіцы місію кармэлітаў, якія валодалі касьцёлам. У 1741 годзе праводзіўся рамонт касьцёла з фундацыі кракаўскага кашталяна Юзэфа Мнішка. У 1794 годзе пры касьцёле існаваў шпіталь, заснаваны на сродкі Ю. Патоцкай, у другой палове XVIII – першай палове XIX стагодьдзя дзеяла школа.
Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Вялікая Бераставіца апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. Аднак па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830–1831) у 1832 годзе расейскія ўлады ліквідавалі кляштар, будынак якога зруйнавалі. У 1855 годзе праводзіўся рамонт касьцёла. Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863–1864) у 1866 годзе расейскія ўлады гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы)
Существует предположение, что первые номера легендарной подпольной газеты «Мужыцкая праўда» печатались в подвалах этого костёла.
У 1920 годзе ўлады міжваеннай Польскай Рэспублікі вярнулі касьцёл каталікам. Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зачынілі касьцёл, будынак якога занядбалі. У 1992 годзе будынак касьцёла пацярпеў ад пажару.
Адрас: Вулiца Дзяржынскага. 5. Каардынаты: 53.192678, 24.018988.




Вiдарыс касьцёла на фотаздымку 1900 году

Дрэва жыцьця
У 2006 годзе да 500-годьдзя Вялікай Бераставіцы быў усталяваны Памятны знак «Дрэва жыцця», выкананы з бронзы. Ён уяўляе сабой манумэнт вышынёй 4,2 м, які стварыў скульптар Уладзімір Церабун. Яго вянчае выява вавёркі, якую таксама можна ўбачыць на гербе раёна.
Аснову скульптурнай кампазіцыі складае ўмоўная крона дрэва з двух ствалоў, як сімвал велічы сілы прыроды і яе вечнасьці. Дрэва як бы ўпіваецца сваімі магутнымі каранямі ў падмурак-пастамэнт, выкананы з граніту ў выглядзе піраміды. Карані паступова пераходзяць у ствалы і разгаліноўваюцца ў крону, у цэнтры якой круг – сымбаль сонца. У крузе размешчаны тэкст «Вялікая Бераставіца» і дыск-манэта, на якой адчаканеная дата ўзьнікненьня пасёлка: «1506 г». У цэнтральнай частцы круга размешчаная вавёрка і завяршае ўсю кампазіцыю карона.
На пастаменце, выкананым з чырвонага паліраванага граніту, разьмешчаная пліта ў выглядзе ліста папірусу з тэкстам, прысьвечаным 500-годдзю Вялікай Бераставіцы.
Каардынаты: 53.192998, 24.017969.

Райвыканкам
Адрас: Ратушны пляц, 1. Каардынаты: 53.193105, 24.018792.


Помнiк Ленiну
Помнік Леніну ў цэнтральным скверы горада ўсталяваны ў 1958 годзе.
Каардынаты: 53.192106, 24.018385.

Аддзел адукацыі Бераставіцкага райвыканкама
Адрас: вулiца Ленiна, 11. Каардынаты: 53.192617, 24.017159.


Кiнатэатар Радзiма
Кінатэатар быў адкрыты ў пачатку 1950-х гадоў.
Адрас: вулiца Ленiна, 9. Каардынаты: 53.192281, 24.017323.

Вулiца Савецкая
Адрас: Савецкая, 2. Будынак на скрыжаваньнi Савецкая i Ленiна.

Мурал з выявай палаца Касакоўскіх
Касакоўскія – шляхецкі род гербаў «Сьлепаўрон» і «Корвін». Першыя прадстаўнікі згадваюцца ў XV стагодьдзi. Прозьвішча пайшло ад вёскі Касакі каля Цеханаўца на Падляшшы.
У XVI стагодьдзi утварылася шмат галінаў роду. Нікадзім Францішак Касакоўскі (каля 1556–1609) трымаў некаторыя староствы ў Вялікім Княстве Літоўскім і дзякуючы шлюбам з прадстаўніцамі літоўскіх магнацкіх родаў заклаў трывалы падмурак роду ў Вялікім Княстве. Некаторыя прадстаўнікі роду ўжывалі графскі тытул, аднак афіцыйна атрымалі яго толькі ў 1781 годзе.
Адным з яскравых прадстаўнікоў Касакоўскіх быў Станіслаў (памёр у 1905 годзе), гісторык-аматар, а таксама фатограф. Менавіта дзякуючы яго здымкам сёньня мы маем магчымасьць зазірнуць у мінулае і паглядзець, як выглядала Вялікая Бераставіца і палац у тыя часы.
Сядзіба Касакоўскіх у Вялікай Бераставіцы налічвала тры пабудовы, што з’вiлiся ў розныя эпохі. Найстарэйшая зь iх, невялiкая драўляная, што адносяць да XVII стагодьдзя, пабудавала сям’я Хадкевiчаў. Другі будынак дадзенай сядзібы збудаваў ужо род Касакоўскіх у пачатку XIX стагодьдзя з цэглы. Разам першы будынак Хадкевічаў і другі Касакоўскіх уяўлялі сабой «стары палац». У 1900 годзе архітэктар Юліюш Васюцінскі стварыў праект будынка, па якім побач са старым палацам Касакоўскія пабудавалі новы палац. На гэты раз гэта быў двухпавярховы палац, упрыгожаньнем якога сталі дзьве вежы невялікіх памераў. Характэрна тое, што форма гэтых вежаў была розная, што зьвязана з іх прызначэньнем.
Стары сядзібны дом, які быў закладзены яшчэ пры Хадкевічах, не сталі разбураць ці перабудоўваць. Па сутнасці ён злучаўся з новым будынкам, так бы мовіць, сцяна да сцяны. Новы дом Касакоўскіх уражваў уяўленне не толькі ўбраннем, але і прагрэсіўным падыходам. Палац ужо на той момант лічыўся добра тэхнічна абсталяваным. Граф Касакоўскі атрымаў дазвол на правядзенне электрычнасці яшчэ ў 1903 годзе. Дом аьсвячаўся пры дапамозе 181-й лямпы і газавага рухавіка нямецкай фірмы. Апал быў пячным, для чаго ўсталявалі 61 печ рознага памеру і дэкаратыўнага афармлення.
Касакоўскія сабралі вялізарную калекцыю каштоўнасцяў сярод якіх была ўнікальная старадаўняя мэбля XIV–XVII стагодьдзя і карціны знакамітых майстроў. Акрамя таго захоўваліся прадметы, атрыманыя ад самога Напалеона Банапарта: мундзір з капелюшом, шахматы, бінокль і некаторыя іншыя атрыбуты. Гэтыя рэчы даслалі Юзэфу Антонію Касакоўскаму ў 1814 годзе па даручэнні самога Напалеона.
Апошнім уладальнікам маёнтка лічыцца яшчэ адзін Станіслаў (унук Станіслава-Казіміра), які заставаўся з жонкай Марыяй у Бераставіцы да 1939 года. Багаты палац будзе ў той год разрабаваны, а пазней і спалены. Касакоўскія назаўжды пакінуць гэтыя краі: спачатку іх чакала спасылка на Урал, потым Казахстан, затым доўгі шлях у Рым, а пасьля – пераезд у Польшчу.
На падмурках разбуранага ў савецкія гады палаца была пабудаваная бальніца. Добрым напамінам аб тым, што на бальнічнай тэрыторыі знаходзілася сядзіба Касакоўскіх служыць уязная брама, якая цудам ацалела.
Мурал з’явіўся ў 2019 годзе. Адрас: вулiца Савецкая, 1. Каардынаты: 53.191344, 24.017856.


Вiдарыс палацу на фотаздымку Станiслава Касакоўскага 1903 года
Каардынаты колiшняга палацу: 53.196456, 24.019472.

Касьцёл Перамяненьня Пана
Касьцёл Перамяненьня Пана знаходзіцца ў цэнтры мястэчка, на гістарычнай Гарадзенскай вуліцы. Дзее. Твор архітэктуры нэаготыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Будоўлю новага мураванага касьцёлу у Вялікай Бераставіцы пачалi 23 чэрвеня 1909 году і скончылi ў 1912 годзе. Фундатарам быў уладальнік маёнтку граф І. Касакоўскі.
17 чэрвеня 1965 году савецкія ўлады касьцёл зачынілі. У 1989 годзе будынак касьцёла вярнулі каталікам.
Каардынаты: 53.196054, 24.014181.







