Horadnia disrtict

Augustow Canal (Dambroŭka)

Дамброўка

Дамброўка – хутар у міжрэччы Бугу і Капаёўкі. Уваходзіць у склад Дамачаўскага сельсавету Берасьцейскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва па стану на 1999 год складала 9 чалавек, на 2010 год – 6 чалавек.

Аўгустоўскi канал

Аўгустоўскі кана́л – гідратэхнічнае збудаваньне XIX стагодьдзя на тэрыторыі Беларусі і Польшчы. Даўжыня 101,2 кiлямэтраў, у межах Беларусі 22 кiлямэтры. Глыбіня 1,8 мэтры. Праходзіць з ракi Нараў па рэках Бобра, Нета, далей праз азёры Сайна, Нецка, Белае, Сьцюдзёнае, па рацэ Чорная Ганча ў Нёман. Беларуская частка канала налічвае 3 шлюзы: Нёмнава, Дамброўка, Валкушак (шлюз Кужынец ў на мяжы Беларусі з Польшчай) і 2 плаціны. Шлюз у Нямнове самы вялікі – трохкамэрны, даўжыня яго трох камэраў – 43,5 м. Астатнія шлюзы адна й двухкамэрныя.

Плян па пабудове канала належаў Францішку Друцкаму-Любецкаму для стварэньня воднага шляху з басэйнаў Віслы й Нёмана да расейскіх партоў на Балтыйскім моры ў абыход тэрыторыі Каралеўства Прусія, якае ўвяло вялікія правазныя пошліны. Праект, які атрымаў назву «Аўгустоўскі канал», быў цалкам распрацаваны ў 1824 годзе й прадугледжваў канцавым пунктам канала порт Віндавы (цяпер Вэнтсьпілс). У тым жа годзе праект ўхваліў расейскі імпэратар Аляксандар І. Паводле першапачатковага праекту, агульная даўжыня канала ад ракi Бебжа да порта Віндавы мусіла скласьці 395 кiлямэтры, але пабудавана было толькі 101,2 кiлямэтры, бо другая лінія канала па рэках Нёман–Дубіса–Віндава (цяпер рака Вента) не была пабудаваная, паколькі ў канцы 19 стагодьдзя пачаў бурна разьвівацца чыгуначны транспарт.

Праект распрацоўваўся й канал будаваўся пад кіраўніцтвам ваеннага інжынэра Ігнація Прандзінскага, які разьлічваў, што будаўніцтва мусіла быць закончанае праз 10 гадоў, а першыя судны маглі пачаць курсіраваць ужо праз 3-4 гады. Асноўныя работы былі выкананыя да 1830 году. Будаўніцтва перапынялася за часам паўстаньня 1830–1831 гадоў і аднавілася (пад кіраўніцтвам інжынэра Тэадора Урбанскага) у 1833, закончылася ў 1839 годзе. На канале было 18 шлюзаў, мноства мастоў, плацінаў, службовых будынкаў.

Канал выкарыстоўваўся для перавозкі мукі, солі, збожжа, крэйды, гіпсу й г.д. У Аўгуставе быў пабудаваны буйны порт і спэцыяльныя дарогі для коней, каб цягнуць баржы ўверх па цячэньні. Водная траса была разьлічаная на праход суднаў да 40 мэтраў у даўжыню, да 5 мэтраў у шырыню і здольных перавозіць да 10 тон грузу. Зь сярэдзiны XIX стагодьдзя канал пачаў паступова прыходзіць у заняпад. З 1852 па ім сплаўлялі толькі лес, а зь сярэдзіны 1860-х канал закінулі. Падчас Другой сусьветнай вайны нямецкія войскі ўзарвалі тры шлюзы, каля дзясятку мастоў і восем плацінаў. Пасьля Другой сусьветнай вайны польская частка канала была адрэстаўраваная. Беларуская частка канала за доўгія гады ператварылася ва ўнікальную экасыстэму. У 1970-я на гэтай тэрыторыі быў створаны дзяржаўны батанічны заказьнік «Сапоцкінскі».

Шлюз Дамброўка

Каардынаты: 53.862676, 23.624128.

Музэй Аўгустоўскага канала