Kareličy district

Zapolle

Запо́льле – вёска ў кiлямэтры на паўночны ўсход ад Карэлічаў. Уваходзіць у склад Красьненскага сельсавету. Празь вёску праходзіць мясцовая дарога Карэлічы – Шчорсы.

Першыя згадкі Заполля датуюць XVI стагодьдзем. У XVII стагодьдзі Запольле – сяло маёнтка Карэлічы, які належаў князям Радзівілам. У 1684 годзе тут было 113 дамоў.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Запольле апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Навагрудзкім павеце. У 1897 годзе ў вёсцы было 165 двароў і 923 жыхары.

У час першай сусветнай вайны вёска была моцна разбураная. У 1921–1939 годох ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Наваградзкім павеце Наваградзкага ваяводзтва. У 1931 і 1933 гадох у вёсцы праходзілі сялянскія бунты.

З 1939 года Запольле – ў складзе БССР, у Карэліцкім раёне.

Царква сьвятога Георгiя

Драўляная царква святога Георгія знаходзіцца на вясковых могілках. Пабудаваная ў 1837 годзе з дрэва, прыпісная да Петра-Паўлаўскай царквы ў Карэлічах. У 1903 годзе пабудаваная драўляная царкоўнапрыходзкая школа..

Каардынаты: 53.583336, 26.150966.