Ва́верка – вёска на левым беразе ракі Вавёркі. З’яўляецца цэнтрам Ваверскага сельсавета. Насельніцтва па стане на 2009 года складала 601 чалавек.
Існуе вэрсія, што на месцы сучаснай вёскі існаваў летапісны горад Вевярэск, які ўпамінаецца ў «Спісе рускіх гарадоў далекіх і блізкіх» у канцы XIV стагодmдзя сярод гарадоў ВКЛ.
Пісьмова Ваверка вядома з 1413 году, калі Міхаіл Галігінавіч заснаваў касьцёл сьвятога Францішка. Праз 50 гадоў удава Софія Галігінавіч і сын Жыгімонт Галігінавіч пацьвердзілі правы касьцёла Святой Тройцы, з чаго можна здагадвацца, ці то ў Ваверцы быў пабудаваны другі касьцёл, ці перайменаваны ранейшы. У 1496 годзе Старая Ва́верка або Вялікая (паблізу з’явілася Новая Ва́верка, пазней Дылева) перайшла ў спадчыну да Мікалая Жыгімонтавіча Галігінавіча.
Паміж 1501 і 1506 гадамi Ваверка нейкім чынам аказалася ў земскага харунжага Мікалая Юндзіловіча (Юндзіла). У 1522 годзе Ваверка належыць віцебскаму ваяводзе Я. Касьцевічу. Здаўна вёска адносілася да ліку багатых парафій Віленскага біскупства. У 1559 годзе у ёй налічвалася 54 дымы. У 1568 годзе касцёл у Ваверцы быў перададзены кальвіністам, у 1648 годзе вернуты каталікам.
У 1570 годзе Ваверка атрымала статус мястэчка, тут праходзіў гасьцінец з Вільні на Кракаў, меліся корчмы, праводзіўся гандаль і кірмашы. Мястэчка абазначана на карце Тамаша Макоўскага (1613). У 1617 годзе Ваверка належала А. Галеўскаму. Верагодна, ніколі пазьней Ваверка не мела месцячковага статусу. Падчас вайны 1654–1667 гадох мястэчка і касьцёл разбураныя расейскім войскам І. Хаванскага.
У 1792 годзе уладальнікам Ваверкі быў Караль Ласковіч. Падчас трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай вёска апынулася ў складзе Мытлянскай воласьці Лідзкага павету Расейскай імпэрыі. У канцы XVIII стагодьдзя Ваверка ў Кастравіцкіх. У 1840 годзе Самуэль Кастравіцкі пабудаваў тут каменны касьцёл на месцы старога. У 1881 годзе у Ваверцы былі касьцёл і карчма.
У час Першай сусветнай вайны з 1915 году вёска была акупаваная германскімі войскамі. 3 1939 года – у складзе БССР.
Касьцёл Перамяненьня Пана
Першы драўляны касьцёл у Ваверцы быў пабудаваны ў 1413 годзе па фундацыі пана Міхала Галгіновіча і першапачаткова асьвечаны пад тытулам Найсьвяцейшай Тройцы. У 1568 годзе парафія была пераведзена ў кальвінізм, але з 1648 года, дзякуючы езуітам, якія заснавалі тут сваю місію, зноў стала каталіцкай. Адроджаная сьвятыня была пераасьвечана пад тытулам Сьвятой Фрашцішкі. І мястэчка, і касьцёл былі знішчаны падчас вайны 1654—1667 гадоў з Масковіяй.
Першы каменны касьцёл на месцы струхнелага драўлянага быў пабудаваны ў 1840–1844 гады на сродкі мясцовага землеўладальніка Самуэля Кастравіцкага і таксама быў асвечаны ў гонар Сьвятой Францішкі Рымлянкі. Гэта быў аскетычны ў дэкоры, без асаблівых стылевых рысаў храм пад высокім гонтавым дахам без вежы (магчыма, вежа плянавалася, але не была збудаваная). Вядомыя фігуры, якія былі зробленыя са спецыяльнага, вельмі трывалага віду гіпсу. Да сённяшняга дня захаваліся толькі дзьве.
Вавёрская парафія прымала актыўны ўдзел у паўстанні 1863 года. Пробашч касцёла ксёндз Раймунд Зямацкі па загадзе М. Мураўёва «за прачытаньне маніфэсту паўстанцаў» быў расстраляны ў Вільні 5 чэрвеня 1863 года.
Пад час Першай сусветнай вайны касцёл пацярпеў і быў абрабаваны. У 1920 годзе касцёл адрамантавалі і размалявалі. Пазьней касьцёл быў пашыраны, для чаго былі разабраныя дзьве сьцяны і перабудаваны пад кіраўніцтвам майстра Бэпкі з Вільні. Новы велічны касьцёл у стылі нэабарока, у 1928 годзе ўвабраў у сябе аб’ём папярэдняй святыні, якая цяпер стала правай бакавой навай. Пры гэтым касцёл атрымаў новы тытул: Перамяненьня Гасподняга. Урачыстае асьвячэнне сьвятыні правёў 13 лістапада 1928 лідзкі дэкан ксёндз Іпаліт Баярунец. У 1929 пабудаваныя арганныя хоры, у 1932 скончаны вежы і драўляная столь (паводле праекта інжынера Бароўскага). Арган на 15 галасоў на хорах усталявалі ў 1936 годзе.
У савецкі час вернікі збіраліся ў святыні нават калі парафія была без сталага пробашча. У 1998–2000 гады пабудаваны новы мураваны будынак плябаніі і парафіяльнага цэнтра.
Каардынаты: 53.832309, 24.965969.






