Smargoń district

Kieŭły

Кеўлы – вёска за 10 кілямэтраў на поўдзень ад Смаргоні, за кіламэтар ад ракі Бяла.

Царква «Ўсіх Гаротных Радасьць»

Славутасьцю вёскі з’яўляецца царква ў гонар абраза Божай Маці «Усіх Гаротных Радасьць». Пабудаваная царква была ў 1862 годзе ў стылі позьняга клясіцызму. Часам гэты храм адносяць да ўжо неіснуючай вёскі Цыцын (Цыцына).

Каардынаты: 54.396466, 26.449427.

Iнтэр’ер царквы