Карэвічы – вёска на рацэ Росі, уваходзяць у склад Поразаўскага сельсавету Сьвіслацкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Знаходзiцца за 13 кiлямэтраў на поўдзень ад Ваўкавыску, за 24 кi.лямэтры на ўсход ад места Сьвiслач, цэнтра раёну. Насельнiцтва вёскi па стане на 2009 год складала 13 чалавек.
1 сьнежня 2019 году Рэспубліканская навукова-мэтадычная рада пры Міністэрстве культуры Беларусі ўхваліла ўлучэньне ў Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Беларусі традыцыі прыгатаваньня пірага «Поразаўская банкуха» ў Карэвічах і суседнім пасёлку Поразаў.
Касьцёл Хрыста Пантакратара (Усядзяржыцеля)
Касьцёл Хрыста Панкратара (Уседзяржыцеля) быў узьведзены ў 1942 годзе. Важнай адметнай асаблівасцю касьцёла з’яўляецца тое, што гэты невялікі касьцёл быў пабудаваны немцамі падчас Другой сусьветнай Вайны. У касьцёле таксама да нашых дзён захавалася ікона, напісаная нямецкім салдатам спецыяльна для гэтага храма.
Каардынаты: 53.046267, 24.424663.




Замалёўка



