Vaŭkavysk district

Dubaŭcy

Дубаўцы́ – вёска ў Ваўкавыскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Роскага сельсавету.

У 1836 годзе Дубаўцы́ – прыватная вёска, 23 двары, 244 жыхары. У 1914 годзе 77 двароў, 408 жыхароў.

Насельніцтва па стане на 2009 год складала 619 чалавек.

Сядзiба Зьвяровiчаў «Нямейкi»

У розныя часы гэтымі землямі валодалі Лапацецкія, Вільчукі, Яблонаўскія, Варанецкія, але зь лёсам сядзібы звязаны род Зьвяровічаў. Да іх Дубаўцы (Нямейкі) перайшлі ў пачатку XIX стагоддзя, тады ж верагодна і закладзены драўляны сядзібны дом. На яго месцы ў 1856 годзе было пабудаванаt новае радавое валоданьне. Гэта быў цудоўны будынак у стылі клясыцызму, акружаны прыгожым паркам з фантанамі і сквэрамі. Будынак сядзібнага дома выкананы з колатага каменя, які часта выкарыстоўвалі для ўзьвядзення млыноў і бровараў, а зьнешні выгляд дапоўнены фальш-калёнамі і пілястрамі. Сядзіба служыла як жылы дом для Зьвяровічаў, а таксама цэнтрам для правядзеньня грамадскіх мерапрыемстваў і прыёмаў.

Па заканчэньнi Другой сусьветнай вайны ў гэтым доме пражывалі перасяленцы, потым пабудова прыйшла ў аварыйны стан і яе закінулі.

Каардынаты: 53.349670, 24.408753.