Ваўкавыск – старадаўні горад на рацэ Рось, даўняе магдэбурскае места, цэнтар гістарычнага рэгіёну (частка Наваградчыны), старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага.
Тапонім «Ваўкавыск» утварыўся ад назвы рэчкі Ваўкавыі. Таксама існуе меркаваньне, што назва горада мае славянскае паходжаньне і ўтварылася ад дзьвух асноваў. Значэньне першай «воўк» не выклікае сумненьняў, другая з’яўляецца не зусім зразумелай: што гэта, «выя» (старажытнарускае «шыя»), «выць» або «высь» (вышыня). Такім чынам, большасьць гісторыкаў сыходзіцца на тым, што сваю назва горад атрымаў па найменьні служылага люду вялікага князя, якія падчас паляваньня павінны былі выць па-воўчы і такім чынам прыцягваць ваўкоў.
Асноўныя факты з гісторыі горада
• 1252 год. Ваўкавыск згадваецца ў Іпацьеўскім летапісы як памежная крэпасьць, сталіца удзельнага княства. Гэтую дату лічаць першым пісьмовым згадваньнем места.
• 1258 год. Паселішча захапіў князь галіцкі Даніiл Раманавіч.
• 2-ая палова XIII стагодьдзя. Ваўкавыск далучыўся да Вялікага княства Літоўскага і знаходзіўся ў валоданьні вялікага князя Кейстута, пазней – Вітаўта. У XIV–XVIII стагодьдзях тут, верагодна, існаваў замак.
• 16 сакавіка 1410 года. Тэўтонскія рыцары пад камандаваньнем маршала Ульрыха фон Юнгінгена завалодалі местам.
• 15 ліпеня 1410 года. Ваўкавыская харугва прымала ўдзел у Грунвальдскай бітве.
• 1430 год. Вялікі князь Вітаўт заснаваў у горадзе касьцёл Сьвятога Мікалая.
• 1503 год. Вялікі князь Аляксандр Ягелончык надзяліў Ваўкавыск Магдэбургскім правам.
• 1655 і 1662 гады. У часы вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай маскоўскія захопнікі двойчы разбуралі Ваўкавыск.
• 1736 год. На сродкі Е. Ліноўскага тут з’явілася місія езуітаў, у 1747 годзе пры ёй адкрылася школа. У 2-й палове XVIII стагодьдзя ў Ваўкавыску дзейнічалі кляшары езуітаў і марыявітак.
• 1794 год. Паўстанцы Тадэвуша Касьцюшкі на некаторы час вызвалілі горад з-пад расейскай акупацыі.
Касьцёл сьвятога Вацлава
Першы драўляны касьцёл у Ваўкавыску збудавалі ў 1430 годзе з фундацыі вялікага князя Вітаўта. У XVII стагодьдзi на гэтым жа месцы збудавалі новы драўляны касьцёл.
Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай у 1795 годзе касьцёл працягваў дзейнічаць. У 1827 годзе сьвятыню зьнішчыў пажар, па чым набажэнствы праводзіліся ў драўлянай гаспадарчай пабудове.
У 1846–1848 гадох вялося будаваньне новага мураванага касьцёла ў стылi клясыцызму. 13 жніўня 1850 году сьвятыню кансэкраваў біскуп віленскі Вацлаў Жылінскі. У канцы XIX стагодьдзя за касьцёлам, у ягонай агароджы збудавалі капліцу ў гонар манашкі ордэна фэліцыянак Цаліны Сэхэн.
У 1929–1930 гадох па пажары касьцёл адбудавалі і пашырылі.
Каардынаты: 53.159120, 24.471772.




Iнтэр’еры касьцёла




Арган

Касьцёл Сьвятога Вацлава. Каплiца-пахавальня Сэхэняў
У канцы XIX стагодьдзя за касьцёлам, у ягонай агароджы збудавалі капліцу ў гонар манашкі ордэна фэліцыянак Цаліны Сэхэн. Пазьней яна стала радавой капліцай-пахавальняй Сэхэняў.


Службовая гаспадарчая пабудова побач з капліцай

Пажарнае дэпо
Адрас: вулiца Савецкая, 21. Каарданыты: 53.163374, 24.472037.


Пляц Ленiна





Памятник в честь 1000-летия города
Помнік у выглядзе ваўка, які ляжыць на каменным пастаменце, быў усталяваны ў 2005 годзе да святкаваньня 1000-годьдзя горада. Выява ваўка не выпадковая, існуе нават некалькі легенд, адкуль пайшла назва горада:
– поцягам цягнулі тавар па шляху з варагаў у грэкі;
– у мясцовых лясах жылі разбойнікі Волак і Высек, была ў іх свая пячора, куды звозілі нарабаванае.
– рамантычная пра Марыну, князя і ваўкалакаў.
Скульптар – Уладзімір Іванавіч Панцялееў.
Каардынаты: 53.163016, 24.463039.


Гарадзкi дом культуры
Адрас: Пляц Ленiна. Вулiца Савецкая, 16.




Помнiк Ленiну




Райвыканкам
Адрас: вулiца Дзяржынскага, 3. Каардынаты: 53.165237, 24.458125.

Графiцi на будынке по вулiцы Дзяржынскага, 4

Графiцi на будынке по вулiцы Дзяржынскага, 6

Вулiца Ленiна
Вулiца Ленiна, 2

Кiнатэатар «Юнацтва»
Кінатэатар «Юнацтва» быў пабудаваны ў 1960-х гадох. З часам ён прыйшоў у поўны заняпад. З канца 2000-х гадоў праводзіўся рамонт, і 18 студзеня 2013 года пасля рэканструкцыі кінатэатар ізноў функцыянуе.
Адрас: Вулiца Ленiна, 12. Каардынаты: 53.162004, 24.458556.

Царква Сьвятога Мiкалая
Царква Святога Мікалая ў цэнтры Ваўкавыска была пабудаваная ў 1874 годзе з цэглы ў стылі расейскай эклектыкі.
У 1919 годзе царква была зьвернутая ў гарнізонны касьцёл. У гады Другое сусьветнае вайны храм спачатку выкарыстоўваўся ў якасьці казармы, абсталяванай ўнутры шмат’яруснымi драўлянымі нарамі, а затым у якасьці ваеннага склада. Толькі ў 1941 годзе царква была вернутая праваслаўным вернікам і паўторна асьвечаная 12 ліпеня 1942 году. У гады царкоўных ганеньняў ў пасляваенны час храм не закрываўся.
Адрас: вулiца Ленiна, 43. Каардынаты: 53.161016, 24.459262.


Катэдральны Сабор Сьвятых Апосталаў Пятра й Паўла
Для патрэб праваслаўнай абшчыны горада ў 2004 годзе пабудавалі Пэтрапаўлаўскую царкву, якая ў хуткім часе атрымала статус катэдральнага сабора.
Асабліва прыгожа сабор выглядае зь берага возера.
Каардынаты: 53.161016, 24.459262.

Некалькі відаў «з сушы».


Каля возера ўстаноўлены некалькі драўляных скульптураў, папулярных ў мясцовых дзяцей і іх бацькоў.
Маша й мядзьведь з «гранатай»

У «Чужых» папаўненьне ў сямействе

Цэнтар творчасьцi
Адрас: Вулiца Школьная, 1. Каардынаты: 53.161661, 24.454554.

Царква Эвангельскiiх хрысьцiян-баптыстаў
Адрас: Вулiца Школьная, 7. Каардынаты: 53.163277, 24.453472.


Гiстарычная забудова
Цікавая i гістарычная жытролая забудова Ваўкавыска. Яна засталася на некалькіх вуліцах ва ўсходняй частцы горада, а таксама ў раёне чыгуначнай станцыі.
Вулiца Жолудзева
Цяперашняя вуліца Жолудзева, што вядзе ад усходніх прыгарадаў места да касьцёла сьвятога Вацлава, вельмі добрая. Калі б яшчэ паменьшыць непрыстойна вялікую колькасць рэкламы на фасадах яе дамоў…
Вулiца Жолудзева, 41

Вулiца Жолудзева, 43

Вулiца Жолудзева, 46


Вулiца Жолудзева, 49

Вулiца Жолудзева, 60…50

Вулiца Жолудзева, 62…50


Вулiца Жолудзева, 72-70


Сядзібны дом («Дом Багратыёна»)
Паводле легенды, распаўсюджанай у савецкі час, у час вайны 1812 года ў Ваўкавыску разьмяшчалася штаб-кватэра камандуючага Другі Заходняй расійскай арміяй генэрала Багратыёна. Аднак саму сядзібу ўзьвялі пазней, у сярэдзіне XIX стагодьдзя. У другой палове XIX стагодьдзя ў будынку знаходзіўся Гарадзкі шпіталь, потым прытулак для састарэлых. Сядзіба моцна пацярпела падчас Другое сусветнае вайны. З 1949 года ў будынку размяшчаецца Ваўкавыскі ваенна-гістарычны музэй імя Пятра Багратыёна, заснаваны ў 1935 годзе як краязнаўчы.
Каардынаты: 53.161605, 24.472836.


Перад уваходам у сядзібны дом знаходзіцца помнік Багратыёну работы Заіра Азгура, усталяваны ў 1950 годзе.

Чыгуначны вакзал Ваўкавыск-Горад
Да 1885 годзе скончылася пракладка чыгуначнай галінкі Баранавічы – Беласток. А ў наступным, 1886 годзе быў пабудаваны вакзал Ваўкавыск-Горад.
Каардынаты: 53.154473, 24.448964.

Швэдзкая гара
Швэдская гара – пагорак і найбольш старажытны абарончы комплекс летапіснага Ваўкавыска, размешчаны на паўднёва-ўсходняй ускраіне сучаснага горада. Дзядзінец на гары існаваў у X–XIII стагодьдзях.
Гара мае форму ўсечанага конусу. Гэта самы высокі пункт сярод узгоркаў марэннэй грады, якія атачаюць Ваўкавыск. Яе стромкія, здзірванелыя схілы з чашападобнай формай вяршыні добра бачныя з любога пункта горада. Вышыня Швэдзкай гары ад падэшвы да вяршыні вала вагаецца ў межах ад 28 да 32,5 метра. Каля падножжа гара мае круглую форму. Даўжыня акружнасьці падножжа — каля 350 мэтраў.
З прычыны таго, што на рацэ Ваўкавыя няма іншых археалягічных помнікаў, Швэдзская гара, Муравельнік і Замчышча лічацца тэрыторыяй летапіснага горада, вядомага пад назвай Волковыескъ. Пры гэтым дзяцінец мог месьцiцца толькі на Шведскай гары. Паступова, па меры свайго росту, горад быў пашыраны на суседняе ўзвышша Замчышча. Гарадзкі пасад, дзе сялілася галоўным чынам рамеснае і гандлёвае насельніцтва, быў размешчаны ў мясцовасьці, якая прылягае да падножжа Швэдзкай гары з паўночнага, усходняга і паўднёвага бакоў. Таксама быў заселены Муравельнік, але далёка не гэтак густа як Швэдзкая гара і Замчышча.
Пляцоўка на Швэдзкай гары амаль круглая. Яе памеры: з захаду на ўсход 55 мэтраў. Па перыметры пляцоўка акружаная магутным абарончым валам, перарэзаным з паўднёвага боку ўездам. Вал унутры быў умацаваны драўлянымі канструкцыямі, знешнія схілы – глінай. Сярод жылых будынкаў – паўзямлянкі слупавой і зрубнай канструкцыі і наземныя зрубныя дамы з печамі-каменкамі ўнутры. У пачатку XIV стагодьдзя комплекс страціў сваё стратэгічнае значэнне і быў пакінуты.
З захаду ўшчыльную да Швэдзкай гары прылягае ўзвышша Замчышча.
У 1925 годзе невялікія раскопкі на Швэдзкай гары і прылеглым да яе ўзвышшы, вядомым як Замчышча, зьдзейсніў польскі археоляг Юзаф Ядкоўскі. Рэчавыя знаходкі, знойдзеныя пры раскопках Ядкоўскага, адносяцца да матэрыяльнай культуры старажытнарускага горада XI–XIII стагодьдзяў. Амаль усе калекцыі, сабраныя да вайны, загінулі падчас нямецкай акупацыі 1941–1944 гадоў, іх рэшткі патрапілі ў фонды Ваўкавыскага музэя.
Каардынаты: 53.153230, 24.479333.



На адным з пагоркаў комплексу знаходзiцца элемэнт Дугi Струвэ.

Выгляд з гары

Касьцёл сьвятога Станiслава Косткi
Пасьля заканчэньня Першае сусветнае вайны пачаўся актыўны рост Ваўкавыска, павялічваляся і каталіцкая парафія. З гэтае нагоды па ініцыятыве ксяндза Баляслава Сперскага ў 1925 годзе пачалося будаўніцтва новага касьцёла каля чыгуначнай станцыі Ваўкавыск-Цэнтральны. Грошы збіралі сярод чыгуначнікаў і жыхароў бліжэйшых вёсак. Першапачаткова па прычыне недастатковасьці сабраных сродкаў было прынятае рашэньне пабудаваць часовы драўляны касьцёл, узвядзеньне якога пачалося ў 1926 годзе. Менш чым за паўгода касьцёл быў узведзены і асьвечаны віленскім арцыбіскупам Рамуальдам Ялбжыкоўскiм ў гонар сьвятога Станіслава Косткі, які жыў у XVI стагодьдзі.
Гэты першы драўляны касьцёл згарэў падчас Другое сусьветнай вайны. У 1999 годзе ў мікрараёне Цэнтральны была iзноў зарэгістраваная каталіцкая парафія, і прыхаджане адразу ж вырашылі не рэстаўраваць былы касьцельныя будынак, а пабудаваць новы, каменны па праекце архiтэктара Натальлі Загорскай з Баранавічаў. Будаўніцтва было завершанае ў 2015 годзе, тады ж адбылося яго асьвячэньне ў гонар сьвятога Станіслава Косткі.
Каардынаты: 53.143359, 24.426628.

Царква Дабравешчаньня Багародзіцы
Царкоўная абшчына ў гонар Дабравешчаньня Прасьвятой Багародзіцы была зарэгістраваная 20 кастрычніка 1992 года.
Першае Набажэнства адбылося 6 студзеня 1993 года.
3 студзеня 2001 года ў храм прынесеныя часцінкі мошчаў сьвятых Віленскіх пакутнікаў Антонія, Яана і Яўстафія.
24 красавіка 2006 года пакладзеная першая цэгла ў будаўніцтве храма.
У 2012 годзе Праасвяшчэннейшым Арцеміем, біскупам Гарадзенскім і Ваўкавыскім былі асьвечаныя званы для храма.
Адрас: вулiца Францыска Скарыны, 2. Каардынаты: 53.168345, 24.444385.


Помнік лётчыкам, якія вызвалялі Ваўкавыск
Адрас: вуліца Зенітчыкаў. Каардынаты: 53.152622, 24.457782.

Ваўкавыскi мясакамбiнат
Адрас: Вуліца Кастрычнiцкая, 151. Каардынаты: 53.123539, 24.408026.

Знак на уезьдзе ў горад



