Ździeciel (Dziatłava) district

Ździécieł (Dziatłava)

Зьдзе́цел (Дзятлава) – горад на рацэ Зьдзецелке, гэта даўняе мястэчка гістарычнай Слонімшчыны (частка Наваградчыны), старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага.

«Двор Здзяцела» Троцкага ваяводства ўпершыню згадваецца ў 1498 годзе, калі ён быў падораны Вялікаму гетману і дзяржаўнаму і ваеннаму дзеячу Вялікага княства Літоўскага Канстанціну Астрожскаму за ваенныя заслугі. У пачатку XVI стагодьдзя тут быў пабудаваны драўляны замак-крэпасьць, які меў на працягу доўгага часу важнае стратэгічнае і абарончае значэньне.

У пачатку XVII стагодьдзя Зьдзецел перайшоў у валоданьне Сапегаў. З 1655 годзе Зьдзецелем валодалі князі Палубінскія, з 1685 году – Радзівілы.

Паходжаньне тапоніму Зьдзецел упершыню спрабаваў патлумачыць географ Вадзім Жучкевіч. Ён прыйшоў да высновы, што паселішча атрымала назву ад ракі Зьдзецелкі (Дзятлаўкі), на якой яно знаходзіцца, а рака – ад віду птушак. Варыянты назвы места ў гістарычных крыніцах: Здзенцел, Здзечаль, Здзенцель, Здэтэль, Зэтэль, Зэтэля, Зецял, Дзенцёл, Дзенцёлкі, Дзенцел, Зецел, Здзечало. Варыянты назвы места на розных мовах: Зьдзецел або Зьдзя́цел (старабел. Здетел) – гістарычная беларуская назва, прысутнічае ў дакумэнтах часоў Вялікага Княства Літоўскага; Zdzięcioł – польская назва; Zietil – жыдоўская назва на мове ідыш; Zietela – летувіская назва; Дятлово – расейская назва; Дзятлава – наркамаўская назва, калькаваньне з расейскай.

У 1866 годзе ўлады Расейскай імпэрыі з мэтай русіфікацыі земляў былога Вялікага Княства Літоўскага склалі сьпіс населеных пунктаў, якім неабходна надаць «тутэйшыя расейскія назвы». Адным з пунктаў гэтага сьпісу было перайменаваньне горада Зьдзецел ў Дзятлава. Такім чынам, назва Дзятлава пачала ўжывацца адносна нядаўна. У цяперашні час ідуць размовы аб вяртаньні гораду традыцыйнай гістарычнай назвы Зьдзецел ў якасьці афіцыйнай.

* * *

Адной са славутасьцяў Зьдзецела з’яўляецца палац Радзівілаў, якi быў пабудаваны у XIX стагодьдзi.

* * *

Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі

У 1624 годзе ўладальнік Зьдзецела Леў Сапега фінансаваў у мястэчку будаўніцтва касьцёла, ў 1646 годзе яго будаўніцтва было завершанае. У 1743 годзе касьцёл моцна пацярпеў ад пажару. У 1743–1751 гадох з фонду Мікалая Фаўстына Радзівіла вялося аднаўленьне сьвятыні пад кіраўніцтвам архітэктара Аляксандра Асiкевiча.

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Зьдзецел апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. У 1882 годзе па пажары на будынку замянілі дах. У 1900 годзе вакол касьцёла паставілі мур з 4-слуповай брамай і кутнімі 4-граннымі вежамі пад барокавымі чарапічнымі дахамі «з заломам». Уздоўж правай сьцяны агароджы цягнуліся гандлёвыя рады.

Сёньня касцёл Унебаўзяцьця НПМ у стылі віленскага барока, што ўзвышаецца ў цэнтры гістарычнага Рынкавага пляцу – галоўная славутасьць горада.

Каардынаты: 53.465281, 25.405212.

Iнтэр’ер касьцёла

Пляца 17-га Верасьня (Рынкавы пляц)

Сёньня колiшнi Рынкавы пляц мае iншую назву: Плошча 17 Верасьня.

Сабор новапакутнікаў і вызнаўцаў Царквы Рускай

Праваслаўны Сабор святых навамучанікаў і спаведнікаў Царквы Рускай пабудаваны ў 2017 годзе з цэглы паводле праекта архітэктара Л.В. Макарэвіча.
25 лістапада 2017 года сабор быў асьвечаны мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім Паўлам.

Адрас: вулiца Перамогi, 16. Каардынаты: 53.464141, 25.398601.

Iнтэр’еры царквы

Спаса-Праабражэнская царква (старая)

Першую драўляную царкву ў Зьдзецеле збудавалі ў 1508 годзе з фундацыі князя Канстантына Астроскага. У XVIII стагодьдзя на яе месцы паставілі новую драўляную царкву.

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Зьдзецел апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзеяць як уніяцкая. Аднак па гвалтоўнай ліквідацыі Грэцка-Каталіцкай (Уніяцкай) царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).

Каардынаты: 53.464294, 25.398256.

Палацава-паркавы комплекс Радзівілаў

Палацава-паркавы комплекс Радзівілаў – помнік архітэктуры барока і садова-паркавага мастацтва XVIII стагодзьдзя. Знаходзіцца на заходняй ускраіне места, на левым беразе ракі Зьдзецелкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Комплекс складаўся з мураванага палаца, пэйзажнага парку з круглым вадаёмам і творамі архітэктуры малых формаў (масткі, павільёны), які з усходу паўкальцом агінаў палац. Гаспадарчыя пабудовы разьмяшчаліся пры ўезьдзе ў сядзібу з поўдня.

Мураваны палац у Зьдзецеле збудавалі ў 1751 годзе на сродкі Мікалая Фаўстына Радзівіла. У канцы XVIII стагодьдзя комплекс перайшоў у валоданьне Солтанаў, якія заклалі тут пэйзажны парк.

Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830–1831) у 1836 годзе ўлады Расейскай імпэрыі сэквэстравалі сядзібу ў Солтанаў, а ў другой палове XIX стагодьдзя часткова зруйнавалі палац дзеля разьмяшчэньня ў ім кашараў кавалерыйскіх часьцінаў.

У пачатку XX стагодьдзя у будынку палаца месьцілася школа.

Палацава-паркавы комплекс Радзівілаў. Напалеон Орда, 1860-я гады

Палац Радзівілаў

Памятны знак 500-годьдзя места

Каардынаты: 53.465625, 25.395055.

Помнiк Далiдовiчу

Недалёка ад Рынка на вулiцы Чырвонаармейская знаходзіцца помнік Далідовічу. Мясцовыя жыхары кажуць, што падчас Другое сусьветнае вайны ён завёў немцаў у лес і там загінуў разам зь імі.

Каардынаты: 53.462802, 25.405052.

Могілкі хрысьціянскія. Капліца-пахавальня

Дата пабудовы каплiцы ў розных крыніцах адрозьнiваецца. Гэта можа быць 1834 і 1813 год.

Адрас: вулiца Някрасава, 13В. Каардынаты: 53.467317, 25.391354.