Царква Сьвятога Георгія Пераможцы
Царква Сьвятога Георгія, былая Гарнізонная царква (у народнай традыцыі – Белая Царква) – помнік гісторыі пачатку XX стагодзьдзя (мураўёўка), твор архітэктуры Маскоўска-Яраслаўскага кірунку эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Знаходзіцца ў Менскім прадмесьці, у пачатку Менскай вуліцы.
Будавалася царква ў 1905–1907 гадох як гарнізонная царква Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) дзеля вайсковых часьцінаў Расейскай імпэрыі, разьмешчаных у Бабруйскай фартэцыі. У пачатку ХХ стагоддзя, у зьвязку з стратай фартыфікацыйнага значэньня Бабруйску дазвалялася забудова эсплянады – прасторы вакол сьценаў фартэцыі, што забаранялася раней дзеля абарончых мэтаў. Адпаведна, новую гарнізонную царкву збудавалі ў беспасярэдняй блізкасьці ад галоўнага ўваходу ў фартэцыю, на Менскам фарштаце. У 1907 годзе япіскап Менскі і Тураўскі Міхаіл (Цемнарусаў) асьвяціў царкву. Відаць, яе наведваў у час свайго візыту ў Бабруйск у 1916 годзе маскоўскі гаспадар Мікалай II.
У 1928 годзе савецкія ўлады скінулі з царквы купалы і зруйнавалі званіцу, а ў будынку разьмясьцілі швацкую майстэрню. У Другую сусьветную вайну ў будынку разьмяшчаліся аўтамабільныя рамонтныя майстэрні Трэцяга Райху, а па яе заканчэньні – сталоўка і бібліятэка імя Леніна. У 1990 годзе будынак вярнулі вернікам.
Плян рэстаўрацыі распрацавалі такім чынам, каб адноўлены будынак паўтараў разбураны ў дробных дэталях. У 1992 годзе пачалося будаваньне званіцы, у верасьні 1992 году набылі званы. 19 сьнежня 1992 году кіраўнік Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату Філарэт (Вахрамееў) правёў службу ў царкве i блаславіў працы ў ёй. У сакавіку 1993 году на званіцу ўзьнялі ўвянчаны пазалочаным крыжом шатровы дах з купалам-цыбулінай. У 1994 годзе паставілі шацёр з купалам-цыбулінай і крыжом над аўтарнай часткай, у атачэньні чатырох малых купалоў-цыбулінаў з крыжамі. У 1995 годзе будынак цалкам атынкавалі, усталявалі дзьверы і вокны. У гэтым жа годзе ў царкву паставілі разьбяны іканастас з абразамі працы майстроў маскоўскай іканапіснай школы.
У траўні 1996 – 1 лістапада 1998 году побач з царквой збудавалі 2-павярховы Духоўна-асьветніцкі цэнтар з памяшканьнем для правядзеньня таемства вадохрышча. Цяпер цэнтар аб’ядноўвае ня толькі адукацыйную, але і выдавецкую, дабрачынную, місіянэрскую, навучальна-мэтадычную дзейнасьць. Пры цэнтры працуюць нядзельная школа, моладзевы цэнтар сьвятога Яна Багаслова, сятрыцтва Сьвятой Юліяніі Лазараўскай, мэтадычны кабінэт, царкоўная бібліятэка. Цэнтар каардынуе супрацоўніцтва з органамі выканаўчай улады, адукацыі і аховы здароўя, дзіцячымі дашкольнымі ўстановамі, выпраўленчымі ўстановамі, воінскімі часткамі, праводзіць сэмінары і канфэрэнцыі.
У час стварэньня ў 2004 годзе Бабруйскай праваслаўнай япархіі, царкву абвясьцілі катэдральным саборам, але разам з аднаўленьнем царквы Сьвятога Мікалая катэдру перанесьлі туды.
Каардынаты: 53.144582, 29.236226.
Адрас: вулiца Карбышава, 4.



Касцёл Беззаганнага Зачацьця Найсвяцейшай Марыі Панны
Адрас: вулiца Кастрычнiцкая, 121.


Вулiца Сацыялiстычая, 34


Сынагога
Адреас: вулiца Сацыялiстычая, 36.



Кiрмаш
Адрас: вулiца Сацыялiстычая, 44 (Карла Маркса, 49).

Вулiца Сацыялiстычая, 46

Вулiца Сацыялiстычая, 48

Вулiца Сацыялiстычая, 54

Вулiца Сацыялiстычая, 60.. 56


Вулiца Сацыялiстычая, 64

Вулiца Сацыялiстычая, 68

Вулiца Сацыялiстычая, 81

Вулiца Сацыялiстычая, 84

Вулiца Сацыялiстычая. Помнiк бабру


Дом купчыхi Кацнэльсон
Адрас: вулiца Iнтэрнацыянальная, 25.




Царква сьвятога Мiкалая Цудатворцы
Адрас: вулiца Вулiца Савецкая, 76.


Вулiца Дзяржынскага









