Škłoŭ district

Staryja Čamadany

Слова «чамаданы» па беларуску будет «валізыы. Але ў дадзеным выпадку імя вёскі ідзе не ад назвы бытавога прадмета, а прозвішча.

Адкуль пайшла назва: Па мясцовай легендзе, гэтыя землі калісьці належалі абшарніку па прозвішчы Чамаданаў. Па іншай версіі, міма праязджала багатая дама, у якой у гэтых месцах перавярнулася карэта і вываліліся валізы. Раней зьявіліся Старыя Чамаданы, і менавіта яны далі імя сваёй «малодшай сястры». Дзьве вёскі ўзьніклі паводле стандартнага для славянскай гісторыі прынцыпу падзелу й перасяленьня грамады.

Чаму вёсак стала дзьве? Спачатку існавала толькі адно паселішча. Аднак зь цягам часу колькасьць жыхароў расла, а ворнай зямлі вакол вёскі пачынала не хапаць. Адбываўся працэс, які ў гісторыі й геаграфіі называюць адпачкаваньнем або стварэньнем выселкаў:
1. Перасяленьне на новыя землі: Частка сем’яў з разрослай першапачатковай вёскі здымалася зь месца й перасялялася крыху далей (у гэтым выпадку – бліжэй да ажыўленага гасьцінца). Яны засноўвалі новае паселішча.
2. Зьяўленьне прыставак: Каб ня блытаць два роднасныя паселішчы, да агульнага кораня дадавалі маркеры веку. Першапачатковая вёска аўтаматычна набывала статус Старых Чамаданаў, а выселкі (новае паселішча) станавіліся Новымі Чамаданамі.

Старыя Чамаданы месьцяцца крыху ў глыбіні. Гэтая вёска мае глыбокую, але трагічную гісторыю: у ліпені 1941 году нямецкія акупанты ўчынілі тут страшнае злачынства: спалілі ў будынку стайні каля 400 ваеннапалонных і мірных грамадзянаў. Вёску па праве называюць адной зь «сёстраў Хатыні».

Новыя Чамаданы разьмешчаныя значна выгадней геаграфічна – проста ўздоўж буйной трасы М8 (частка гістарычнага тракту Санкт-Пецярбург – Адэса). Менавіта яны часьцей кідаюцца ў вочы падарожнікам і часьцей пакутуюць ад кур’ёзаў аўтаматычнага перакладу ў навігатарах.

Такiм чынам, чамаданы ня заўжды роўна валізы.