Барысаў – места на рацэ Бярэзіне, адміністрацыйны цэнтар Барысаўскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год – 143.051 чалавек. Знаходзіцца за 71 км на паўночны ўсход ад Менску, на аўтамабільнай дарозе Менск – Ворша. Чыгуначная станцыя на лініі Менск – Ворша. Буйны прамысловы і культурны цэнтар краіны.
Барысаў – старажытны магдэбурскі горад, які знаходзіцца на мяжы гістарычных Меншчыны і Аршаншчыны, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага.
Тапонім Барысаў утварыўся ад імя полацкага князя Рагвалода-Барыса Ўсяславіча, пра што сьведчыць аснова (Барыс) і фармант (аў). Варыянт лацінскага напісаньня назвы места на мапах 1695, 1740-х, 1770 і 1780 гадоў – Borysou.
Асноўныя факты з гісторыі горада
• 1102 год. Узнікненьне Барысава ўзыходзіць да самага пачатку XII стагодьдзя і зьвязана з імем полацкага князя Рагвалода-Барыса Усяславіча. Таксама існуе здагадка, што насамрэч горад значна больш стары, чым прынята лічыць, і што заснаваны ён кіеўскім князем Яраславам Мудрым у 1032 годзе.
• 1127 год. Барысаў як умацаванае паселішча Полацкай зямлі упершыню згадваецца ў Лаўрэнцьеўскім (1127 год) і ў Іпацьеўскім летапісах (1128 год).
• XIII–XIV стагодзьдзi. У Барысаве будаваўся замак, прыкладна ў той жа час места далучылася да Вялікага Княства Літоўскага. У 2-й палове XIV стагодьдзя, імаверна, адбыўся перанос Барысава зь першапачатковага месца (цяпер – гарадзішча ў вёсцы Старабарысаў) на новае, за 4 кiлямэтры ніжэй плыньню Бярэзіны. На першапачатковым месцы Барысава захаваліся рэшткі гарадзішча і курганныя могільнікі XII стагодьдзя. Новы драўляны замак збудавалі на высьпе ў абалоне ракі, налева ад яе галоўнага рэчышча, прыблізна за 1,5 кiлямэтры на паўночны захад ад сучаснага аўтамабільнага моста.
• Новы замак кантраляваў суднаходны шлях з Балтыйскага ў Чорнае мора і сухапутны шлях у цэнтар Вялікага Княства Літоўскага. У XVI стагодьдзi замак тройчы (у 1514, 1519 і 1535 гадох) бралі ў аблогу войскі Маскоўскай дзяржавы.

• Канец XIV стагодьдзя. Барысаў разам з навакольнай воласьцю падпарадкоўваўся беспасярэдне вялікаму князю Вітаўту, які ў 1396 годзе выдаў «борысовцам» адмысловы прывілей, дзе вызначаў парадак прыёмкі і ўліку мядовай даніны.
• 1413 год. Барысаў стаў цэнтрам воласьці Віленскага ваяводзтва. У вайну з Маскоўскай дзяржавай (1500–1503 гады) у 1500 годзе тут знаходзілася стаўка вялікага князя Аляксандра, а ў наступную вайну з Масковіяй (1512–1522 гады) у 1514 годзе – месца збору войскаў Вялікага Княства Літоўскага (у Барысаве знаходзілася стаўка вялікага князя Жыгімонта Старога). 27 жніўня 1514 году году Канстантын Астроскі разьбіў каля места перадавыя аддзелы маскоўскіх захопнікаў.
• 1563 год. Кароль і вялікі князь Жыгімонт Аўгуст надаў Барысаву Магдэбурскае права, а 10 жніўня 1565 году – мескі герб: «у белым (срэбраным) полі меская брама а дзьвюх вежах, над якой зьмяшчалася выява Сьвятога Пятра з ключом у правай руцэ».

• 1569 год. Барысаў як цэнтар староства перайшоў зь Менскага павету Менскага ваяводзтва ў Аршанскі павет Віцебскага ваяводзтва. Маёнтак знаходзіўся ў валоданьні Агінскіх, пазьней Радзівілаў.
• 1-я палова XVII стагодздзя. Замак перабудоўваўся ў бастыённую фартэцыю. 19 чэрвеня 1655 году. З пачаткам вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654–1667) маскоўскія войскі захапілі і спалілі Барысаў. У 1656 годзе замак двойчы пераходзіў з рук у рукі, моцна пацярпеў і некалькі гадоў рамантаваўся. Увосень 1657 году партызанскі аддзел Багровіча колькасьцю 400–500 чалавек спрабаваў выгнаць акупантаў, аднак места атрымалася вызваліць толькі праз пяць гадоў. Па аблозе маскоўскай акупацыйнай залогі, якая працягвалася з чэрвеня 1661 да 9 ліпеня 1662 году, абаронцы Вялікага Княства Літоўскага вызвалілі замак, па чым яго аднавілі.
• 14 чэрвеня 1792 году. Кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі пацьвердзіў мескі герб: «у срэбным полі брама, паміж дзьвюма вежамі над брамай постаць сьвятога Пётры з двума ключамі ў руцэ»
• 1793 год. У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай Барысаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе з 1795 году стаў цэнтрам павету Менскай губэрні. У вайну 1812 году ў канцы чэрвеня места занялі францускія войскі, аднак 26–29 лістапада каля Барысава расейскія войскі нанесьлі ім значную паразу ў часе пераправы цераз раку Бярэзіну.
• 1863–1864 гады. У час нацыянальна-вызвольнага паўстаньня у ваколіцах Барысава дзейнічала некалькі партызанскіх аддзелаў пад камандай Антона Трусава (у яго гонар атрымала назву адна з вуліцаў места), Бэнэдыкта Дыбоўскага і Канстантына Жэброўскага ды іншых.

• 1900 год. У склад Барысава ўвайшоў Новы Барысаў (афіцыйна – пасад Нова-Барысаў). У 1901 і 1910 гадох места моцна пацярпела ад пажараў.
• 25 сакавіка 1918 году. Згодна з Трэцяй Устаўной граматай Барысаў абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Тут утварылася Беларуская рада, прызначылі павятовага старшыню БНР, а жыхары места атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Барысаў увайшоў у склад Беларускай ССР. У красавіку 1919 году тут адбылося антысавецкае паўстаньне. Зь верасьня 1919 да 25 траўня 1920 году места займалі войскі Польскай Рэспублікі. 17 ліпеня 1924 году Барысаў стаў цэнтрам раёну.
• Другаяю сусьветная вайна. З 2 ліпеня 1941 да 1 ліпеня 1944 году Барысаў знаходзіўся пад акупацыяй Трэцяга Райху.
• Пасьваенны час. Межы Барысава пашырыліся за кошт улучэньня ў склад места вёсак і хутароў Лядзішчаў, Печаў, Цагельні, Разувы.
Захаваліся гістарычныя пляны Барысава, якія ўзыходзяць да канца XVIII стагодьдзя (існуючы стан) і першай трэці XIX стагодьдзя (праект пляніроўкі). Згодна з першым дакумэнтам горад займаў кампактную тэрыторыю, якая 8 вуліцамі дзялілася на кварталы пераважна прамавугольнага абрысу. Паміж Бярэзінай і яе рукавом размясьціўся замак з плянам авальнай формы і пяцьцю бастыёнамі. Перадзамкавае ўмацаваньне адьдзялялася ровам з вадой. Такім чынам, як і большасьць беларускіх замкаў XVII стагодьдзя, барысаўскі атрымаў астраўное размяшчэньне і быў акружаны вадаёмамі.
У канцы XVIII стагодьдзя замкавыя ўмацаваньні захаваліся толькі часткова, а асобныя яго пабудовы былі прыстасаваныя для старасцінскага двара. Сёньня ў гэтым кутку горада цяжка ўразумець яго былую пляніровачную арганізацыю і забудову.
Згодна са старым плянам Барысава, яго галоўная вуліца брала пачатак ад замка, праходзіла міма гандлёвага пляцу, перасякала ўвесь горад і ўлівалася ў тракт на мястэчка Зэмбін. Гэтая вуліца (цяпер гэта, прабач, Госпадзе, вуліца III Інтэрнацыянала) захавала сваю трасу да цяперашняга часу. Сваё месцазнаходжаньне захаваў і гандлёвы пляц.
Тэрытарыяльны рост горада і яго пераход на правабярэжжа Бярэзіны адзначаецца з сярэдзіны XIX стагодьдзя. Інтэнсіўнае развіцьцё гэтай часткі горада (Новы Барысаў) пачынаецца пасля будаўніцтва чыгункі Масква – Берасьце у 1871 году, чыгуначнай станцыі, складскіх і прамысловых будынкаў.
* * *
Частка 1. Саборны пляц
Сьвята-Уваскрасенскi катэдральны Сабор
Мураваную саборную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) збудавалі ў Старым Месьце, на гістарычным Рынку на месцы драўлянай царквы Ўваскрасеньня Хрыстова (Сьвяты Пасад), якая згарэла ў 1865 або 1867 годзе. Праект саборнай царквы распрацаваў расейскі архітэктар П. Мяркулаў пры ўдзеле рэктара Акадэміі мастацтваў у Пецярбургу Л. Бенуа. Гэты праект зацьвердзілі з асабістага хадайніцтва менскага япіскапа Аляксандра (Дабрыніна). У верасьні 1871 году на Рынку адбылася закладка сьвятыні. 20 кастрычніка 1874 году япіскап Аляксандар асьвяціў новазбудаваны сабор.
У 1937 годзе савецкія ўлады зачынілі сабор. У Другую сусьветную вайну ён зноў пачаў дзейнічаць. У 1945 годзе савецкія ўлады перадалі сабор Маскоўскаму патрыярхату (пры гэтым зачынілі тутэйшы касьцёл).
Уваскрасенская царква у Барысаве – яскравы прыклад Маскоўска-Яраслаўскага кірунку эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі, у якім прысутнічаюць прыкметы стылізацыі формаў маскоўскага царкоўнага дойлідзтва XVII стагодзьдзя.
У 1907 годзе перад саборам на адной восі зь ім была ўзьвудзеная цагляная званіца, пабудаваная ў тым жа стылі, што і царква. Першы ярус званіцы займае брама. Аўтарам праекта быў расейскі архітэктар В. Струеў.
Адрас: вулiца Лапацiна, 34. Каардынаты: 54.245301, 28.504578.

Брама са званiцай




Галоўны фасад царквы

Вiд царвы з боку апсыдаў


Помнік князю Рагвалоду-Барысу Ўсяславiчу
Помнік князю Рагвалоду-Барысу Ўсяславічу ўсталяваны да дня 900-годдзя горада ў месцы заснаваньня горада, каля Сьвята-Уваскрасенскага сабору ў 2002 годзе.
Князь Барыс нарадзіўся ў 1054 годзе. Князь шмат сілаў аддаў распаўсюджваньню хрысьціянства на беларускіх землях, менавіта яго імем названы помнікі эпіграфікі – «Барысавы камяні», якія захаваліся да нашых дзён. У 1101 годзе князь Барыс заняў Полацкі пасад.
Помнік князю, сыну князя Усяслава Чарадзея, распрацаваны скульптарам А. Арцімовічам і архітэктарамі І. Марозавым і Я. Кавалеўскім. За сьпіной Барыса можна ўбачыць Анёла, які ахоўвае яго на нялёгкім жыцьцёвым шляху.


Камень у гонар 900-годьдзя Барысава


Частка 2. Вулiца Камсамольская


Частка 3. Вулiца 3 Iнтэрнацыянала
Няцотны бок
Вулiца 3 Iнтэрнацыянала, 17

Вулiца 3 Iнтэрнацыянала, 23


Вулiца 3 Iнтэрнацыянала, 47. Раённы цэнтар народнай творчасьцi


Вулiца 3 Iнтэрнацыянала, 51

Вулiца 3 Iнтэрнацыянала, 51 / Камсамольская, 72


Гандлёвыя шэрагi
Гандлёвыя рады з’явіліся ў Барысаве ў 1982 годзе, а ў 1908 комплекс быў перабудаваны.
Адрас: вулiца 3 Iнтэрнацыянала / Дзяржынскага. Каардынаты: 54.24622, 28.50449.

Вулiца 3 Iнтэрнацыянала, 73

Вулiца 3 Iнтэрнацыянала
Цотны бок
Касьцёл Нараджэньня Найсвяцейшай Панны Марыi
Драўляны Фарны касьцёл у Барысаве збудавалі ў 1642 годзе з фундацыі старосты А. Казановіча. У часы маскоўскай акупацыі 1655–1662 гадоў ён ня дзейнічаў.
У канцы XVIII стагодьдзя пры касьцёле існаваў кляштар. У яго валоданьні знаходзіліся 7 мескіх пляцаў і маёнтак Ратуцічы.
Па другім падзеле Рэчы Паспалітай у 1793 годзе, калі Барысаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзейнічаць. Аднак у 1806 годзе ён згарэў. У 1806–1823 гадох вялося будаваньне новага мураванага касьцёла. У 1836–1837 гадох сьвятыню часткова перабудавалі: на пярэднім фасадзе замест калёнаў з портыкам паставілі вежу. Пры касьцёле існавалі шпіталь на 27 ложкаў і пачатковая школа на 80 вучняў.
Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863–1864 гадоў расейскія ўлады зачынілі касьцёл. У 1899 годзе намаганьнямі ксяндза Гурко сьвятыню вярнулі каталікам. У час пажару 1900 году касьцельныя будынкі згарэлі. Пры касьцёле існавалі парафіяльная і павятовая школы.
У 1937 годзе савецкія ўлады арыштавалі пробашча, канфіскавалі начыньне і зачынілі касьцёл. Будынак выкарыстоўвалі пад склад. У Другую сусьветную вайну парафіяне аднавілі набажэнствы. У 1945 годзе савецкія ўлады, у адрозьненьне ад тутэйшага сабора Маскоўскага патрыярхату, зноў зачынілі касьцёл. У будынку разьмясьцілі кінатэтар, пры гэтым зруйнавалі званіцу, зьнішчылі мастацкія росьпісы і фрэскі. У 1965 годзе будынак перадалі мэдычнай вучэльні, якая зладзіла ў ім спартовую залю.
У 1988 годзе сьвятыню вярнулі каталікам. 14 ліпеня 1990 году касьцёл асьвяціў біскуп Тадэвуш Кандрусевіч. У 1990-я гады вялося аднаўленьня касьцёльнай вежы.
Адрас: Вулiца 3 Iнтэрнацыянала, 28. Каардынаты: 54.241707, 28.505597.





Вулiца 3 Iнтэрнацыянала, 32. Аптэка



Вулiца 3 Iнтэрнацыянала, 34

Вулiца 3 Iнтэрнацыянала, 48… 46

Вулiца 3 Iнтэрнацыянала, 50
Аптэка была пабудаваная ў пачатку XX стагодьдзя.


Вулiца 3 Iнтэрнацыянала, 60… 50

Вулiца 3 Iнтэрнацыянала, 60… 54

Вулiца 3 Iнтэрнацыянала, 60… 58

Вулiца 3 Iнтэрнацыянала, 66

Частка 4. Вулiца Лапацiна
Барысаўскi замак. Рэшткi
Вулiца Лапацiна 2А / Гогаля, 23.



Вулiца Лапацiна, 34
Будынак казначэйства быў пабудаваны ў 1807 годзе, а ў 1912 перабудаваны.

Вулiца Лапацiна, 36

Вулiца Лапацiна, 39… 43
Габрэйскае вучылішча “Талмуд Тора” было пабудавана ў пачатку XX стагоддзя.

Вулiца Лапацiна, 40 / Дзяржынскага, 78

Вулiца Лапацiна, 40 / Дзяржынскага, 78… 93А

Вулiца Лапацiна, 41… 43
Сінагога «Хэўрэ тылім» была пабудавана ў 1911 годзе.
Адрас: вулiца Лапацiна, 43. Каардынаты: 54.24454, 28.50261.

Вулiца Лапацiна, 51

Частка 5. Вулiца Дзяржынскага
Вулiца Дзяржынскага, 62

Вулiца Дзяржынскага, 66

Вулiца Дзяржынскага, 66… 64

Вулiца Дзяржынскага, 68

Вулiца Дзяржынскага, 74А

Вулiца Дзяржынскага, 76… 74А


Вулiца Дзяржынскага, 78 / Лапацiна, 40

Колiшняя жаночая гімназія
Колiшняя жаночая гiмнязiя была пабудаваная ў Барысаве ў пачатку XX стагодьдзя. У савецкі час у будынку размяшчаліся: перш габрэйская школа, потым 2-я сярэдняя школа (рускамоўная).
Адрас: вулiца Дзяржынскага, 90. Каардынаты: 54.246026, 28.512631.


Частка 6. Новы горад
Храм Сьвятой Жывыначальнай Тройцы
Траецкая царква была пабудаваная ў Барысаве ў пачатку XXI стагодьдзя.
Адрас: праспэкт Рэвалюцыi, 84а.

Прывакзальны пляц
Прывакзальны пляц. Праспэкт Рэвалюцыi, 01… 02


Вулiца Труда, 20

Чыгуначны вакзал
Станцыя Барысаў была пабудаваная ў стялi мадэрн у 1870–1871 гадах і адкрытая 29 лістапада 1871 года, гэты дзень з Барысава ў напрамку Берасьця адправіўся першы грузапасажырскі цягнiк. У той час станцыя Барысаў уяўляла сабой участковую прамежкавую станцыю на двухшляховым участку Орша – Менск Маскоўска-Берасьцейскай чыгункі (у 1912–1922 – Аляксандраўскай).
У 1914 годзе быў уьзведзены новы цагляны будынак чыгуначнага вакзала. На першым паверсе размясьціліся службова-тэхнічныя памяшканьні, багажнае аддзяленьне з прамым выхадам на перон. На другім паверсе размяшчаліся жылыя памяшканьні працаўнікоў станцыі і фінансава-камерцыйны рэвізор. Да пасажырскага будынка быў прыбудаваны драўляны аднапавярховы будынак, у якім размяшчаўся рэстаран. У рамках добраўпарадкаваньня каля вакзальнага будынка быў разбіты сквэр. У гады грамадзянскай вайны станцыя была моцна пашкоджаная. Будынак вакзала і чыгуначныя пуці былі разбураныя, мост праз раку Бярэзіна зьнішчаны ў выніку выбуху. У 1920 годзе пачаліся работы па аднаўленьні станцыі, маста і пуцявой гаспадаркі.
На другім паверсе жылі працаўнікі станцыі і фінансава-камерцыйны рэвізор. Да пасажырскага будынка быў прыбудаваны драўляны аднапавярховы будынак, у якім размяшчаўся рэстаран, далей быў сквэр і будынак сёмага ўчастка пуці.
У гады грамадзянскай вайны станцыя моцна пацярпела. Вакзал і чыгуначныя пуці былі разбураныя, мост цераз раку Бярэзіна падарваныя.
У 1920 годзе пачалося аднаўленьне станцыі, маста і пуцявой гаспадаркі. Да 1928 года скончанае будаўніцтва чыгуначнага парка і абсталяваньне станцыі паўаўтаматыкай. У той час штодзень праз Барысаў накіроўвалася 6 пар цягнікоў, з тым ліку 1 кур’ерскі, 1 хуткі, 1 паштовы, 1 пасажырска-таварны, 1 зборны і 1 участковы.
У гады Другой сусьветнай вайны станцыя была поўнасьцю выведзеная са строю. У ліпені 1944 года чыгуначнікі пачалі аднаўленчыя работы, якія далі магчымасьць ужо праз тыдзень прапускаць цягнікі, а да 1951 года аднаўленчыя работы былі завершаныя.
У 1981 годзе скончаная электрыфікацыя ўчастка Барысаў – Ворша і адкрыты рух прыгарадных электрацягнікоў, пасажырскія цягнікі пераведзены на электрацягу.
У 1993 годзе паміж 4-м і 2м шляхамі пабудаваная астраўная пасадачная платформа для зручнасьці пасадкі і высадкі пасажыраў.
Адрас: вулiца Труда, 7А. Каардынаты: 54.22031, 28.53055.


Прывакзальны пляц. Скульптура паштальёна
Адрас: вулiца Труда, 5.

Вадацяжная вежа Шухаўская
Вадацяжная вежа ўзьведзеная па праекце расійскага інжынэра Уладзіміра Рыгоравіча Шухава ў 1927 годзе. Шухаўская вежа – адна з двух захаваўшычся у Беларусі. Яшчэ адна знаходзіцца ля чыгуначнай станцыі «Коханава» ў вёсцы Зьвянячы.
Адрас: скрыжаваньне вулiцаў Гастэлы i Энгельса. Каардынаты: 54.21491, 28.52143.


Храм Раства Хрыстова
Царква ў гонар Раства Хрыстова была пабудаваная ў 2000 годзе.
Адрас: вулiца Канстантына Заслонова, 29. Каардынаты: 54.21082, 28.5109.


Касьцёл Спасланьня Духа Святога
Рашэньне аб будаўніцтве новага касьцёла ў Барысаве было прынятае яшчэ ў 2000-м годзе. Ініцыятарам будаўніцтва выступіў айцец Юзаф Пятушка, сёньня адзін са старэйшых каталіцкіх сьвятароў Беларусі, а тады ён быў пробашчам адзінага ў горадзе касьцёла. На першапачатковым этапе былі ўзведзеныя капліца і службовыя памяшканьні. І толькі ў 2013-м годзе біскуп Юрый Касабуцкі благаславіў пляцоўку пад будаўніцтва галоўнага храма, а праз год Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч асьвяціў яго вуглавы камень.
Касьцёл Сашэсьця Святога Духа быў урачыста асьвечаны 14 жніўня 2021 года арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам. Гэты храм працягвае традыцыі нэагатычнага стылю. Адначасова ў яго абліччы прысутнічаюць рысы, характэрныя для клясіцызму. Галоўным упрыгожваннем інтэр’еру служаць разныя алтары. Тэрыторыя храма ўпрыгожаная рознымі каменнымі кампазіцыямі, скульптурамі, сухімі ручаямі і разнастайнымі кветкамі. Усе элемэнты выкананы ў адзіным ансамблі.
Адрас: вуліца Гагарына, 115. Каардынаты: 54.20343, 28.48461.








Барысаў-Арэна
Барысаў-Арэна – футбольны стадыён, які зьяўляецца хатнім стадыёнам для футбольнага клюбу БАТЭ. Разьліковая ёмістасьць стадыёна – 13 400 гледачоў. Стадыён быў уведзены ў эксплюатацыю ўвесну 2014 году.
Адрас: вулiца Гагарына, 119. Каардынаты: 54.192924, 28.475749.

* * *
Агульная мапа славутасьцей Барысава


