Barysaŭ district

Juzefava

Юзафо́ва – вёска на правым беразе ракі Сха, за 4 кiлямэтры на поўдзень ад Бродаўкі, за 20 кiлямэтраў на поўнач ад Барысава.

Храм-капліца ў гонар Сьвятых Царскіх пакутнікаў

Храм-капліца ў Юзафова асьвечаны ў кастрычніку 2013 года ў гонар сьвятых Царскіх пакутнікаў – расейскага імпэратара Мікалая II і чальцоў яго сям’і, па-зверску забітых бальшавікамі ў Екацярынбурзе ў доме Іпацьева ў ноч з 16 на 17 ліпеня 1918 года.

На Архіерэйскім Саборы Рускай Праваслаўнай Царквы ў 2000 годзе чальцы царскай сям’і былі кананізаваныя. З гэтага часу праваслаўныя вернікі адкрыта моляцца гэтым сьвятым.

Ініцыятарам стварэньня ў канцы 2000 года храма-капліцы ў Юзафове стаў ураджэнец гэтых мясьцінаў, былы ўральскі настаўнік і дырэктар школы Сяргей Сяргееў.

Была пабудаваная званіца, купал якой па сваім афармленьні з’яўляецца дакладнай копіяй царскай кароны.

З 2015 года храм сьвятых Царскіх пакутнікаў у Юзафове з’яўляецца прыпісным да жаночага манастыра ў гонар блажэннай Ксеніі Пецярбурскай у вёсцы Барань.

Каардынаты: 54.376225, 28.577949.

Званiца

Капліца царэвіча Аляксія