Сокал – жытловы мікрараён Менска, былы гарадскі пасёлак Сокал на паўднёвы ўсход ад асноўнай часткі горада Мінска. Тэрыторыя мікрараёна Сокал ўключаная ў склад Кастрычніцкага раёна Менску ў 2000 годзе. Сокал знаходзіцца на ўсход ад асноўнай часткі Менску, за межамі МКАД. Бліжэйшымі да Сокала мікрараёнамі, якія мяжуюць з агульным масівам гарадзкой забудовы Менску, з’яўляюцца Шабаны і Уручча.
Гарадзкі пасёлак Сокал быў пабудаваны ў пачатку 1980-х гадоў для пражываньня работнікаў новага менскага аэрапорта Менск-2, створанага ў 1983 годзе і вынесенага далёка за межы гораду. Адпаведна, працаўнікі авіяцыі і іх сем’і спачатку складалі большасьць жыхароў Сокала. Першапачаткова плянавалася зрабіць яго закрытым населеным пунктам, чаго да моманту распаду СССР так і не адбылося.
У 2000 годзе пасёлак быў уключаны ў склад горада Менску і стаў часткай Кастрычніцкага раёна. Уключэньне было ажыццёўлена для забеспячэньня інтарэсаў яго насельніцтва і стварэньня ўмоваў развіцьця прадпрыемстваў грамадзянскай авіяцыі. З гэтага моманту пачалася новая хваля забудовы Сокала шматкватэрнымі жылымі дамамі і катэджамі, якая актыўна працягваецца па стане на пачатак 2020-х. Жылы масіў дасягнуў па розных ацэнках каля 7-8 тысячаў чал. насельніцтва, зь якіх людзі, якія не маюць дачыненьня да авіяцыі, складаюць каля паловы. Гарадскімі ўладамі плянуецца, што да 2030 года ў Сокале будзе жыць каля 30 тысячаў чалавек.
Царква сьвятога Мікалая Цудатворцы
Царква святога Мікалая была пабудаваная ў Сокале пасьля 1996 года. 18 мая 2000 года Мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Філарэтам Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі асьвечана месца пад будаўніцтва храма і ўсталяваны паклонны драўляны крыж. 22 лістапада 2003 года асьвечаны і ўстаноўлены званы. 19 сьнежня 2003 году адбылося асвячэнне храма.
Каардынаты: 53.877751, 27.901865.




У 2010 годзе пры садзейнічаньні расейскага фонду Сьвяціцеля Мікалая Цудатворцы ўсталяваны і асьвечаны помнік Сьвяціцелю.



Iнтэр’еры царквы






