Покрашава (раней таксама Покаршаў) – вёска за 18 кiлямэтраў на поўнач ад Слуцку, за 85 кiлямэтраў ад Менску. Цэнтар Покрашаўскага сельсавету.
Насельніцтва па стане на 2020 год складала 519 жыхароў.
Слуцкi воцатны завод (колiшнi бровар)
У 1875 годзе памешчыкам Міхалам Рыгоравічам Пакрэўскім быў пабудаваны бровар, на якім выраблялася бульбяное віно. Яго спажыўцамі былі Расейская імпэрыя і Польшча. Віно прадавалі ў бутэльках, вёдрах і бочках. Праіснаваў спіртзавод да 1959 года, спецыялізуючыся выключна на выпуску спірту. У 1959 годзе спіртзавод пераўтварылі ў кансервава-воцатны завод. Каля завода ўсталяваны памятны камень з таблічкай з датай і імёнамі заснавальнікаў завода. Захаваліся старыя карпусы завода. Побач разьмешчаны пабудаваны ў даваенны час млын, зараз унутры яго месьцiцца музэй прадметаў вясковай даўніны.
Каардынаты: 53.185718, 27.566075.





