Uzda district

Piervamajsk

Первамайск (гістарычная назва – Кухцічы) – пасёлак за 5 кiлямэтраў на паўднёвы захад ад Узды ў складзе Узьдзенскага сельсавету.

Кухцічы вядомыя з XVI стагодьдзя як валоданьне Кавечынскіх. Былі галоўнай сядзібай маёнтка, да якога належала і Узда. У другой палове XVI стагодьдзя ў маёнтку быў пабудаваныя кальвініскі храм, магчыма, будаўніцтва было рэалiзавана пры Мацmвеі Кавечынскім, бачным кальвінcкім дзеячам і кнігадрукарам, паплечніку Сымона Буднага. Пазьней храм быў перароблены ў каталіцкую капліцу-пахавальню, якая ў паўразбураным стане захавалася да нашых дзён.

У 1690 годзе Кухцічы перайшлі да роду Завішаў і належалі яму на працягу двух стагодьдзяў.

З 1793 года па другiм падзеле Рэчы Паспалітай Кухцічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, уваходзілі ў Ігуменскі павет Мінскай губэрні. На мяжы XVIII–XIX стагодьдзяў маёнтак належаў Казіміру Завішы, які стварыў у Кухцічах дваранскую сядзібу і пабудаваў драўляны касьцёл (не захаваўся).

Апошняй уладальніцай маёнтка стала Марыя-Магдалена Завіша-Кежгайла, якая была замужам спачатку за графам Людвігам Крысіньскім, а затым за Мікалаем Вацлавам Радзівілам. Уладальніца маёнтка актыўна займалася мецэнацтвам і філянтропіяй, актыўна падтрымлівала беларускія культурныя супольнасьці, прафінансавала будаўніцтва некалькіх храмаў і кляштараў. У 1919 годзе яна была вымушаная пакінуць Беларусь.

З сакавіка 1918 года Кухцічы ўваходзяць у склад абвешчанай Беларускай Народнай Рэспублікі, потым у БССР. У савецкі час вакол былой сядзібы вырас пасёлак Першамайск.

Сядзібна-паркавы комплекс Завішаў «Кухцічы»

Кухціцкая сядзіба – помнік сядзібна-паркавай архітэктуры клясыцызму. Сфарміравалася ў першай палове ХІХ стагодьдзя. У комплекс уваходзілі палац, флігелі і парк з капліцай-пахавальняй графаў Завішаў.

Палац (не захаваўся) размяшчаўся ў маляўнічым парку, на шырокай паляне, абрамленай ліпавымі гаямі, і ўяўляў сабой трохчастковую кампазіцыю, якая разгортваецца ўздоўж фасаду, цэнтрам якой быў аднапавярховы П-вобразны аб’ём, перакрыты чатырохсхільным дахам з чатырохкалённым порцікам на галоўным фасадзе. Бакавыя крылы цэнтральнага аб’ёму злучаліся франтальнымі калянадамі – галерэямі з аднапавярховымі прастакутнымі флігелямі, перакрытымі вальмавымі дахамі.

Пакоі, салёны дома былі ўпрыгожаны ляпнінай, дубовымі панэлямі, старажытнай дарагой мэбляй, калекцыямі твораў мастацтва раньніх часоў. Быў багаты архіў. У вялікай аранжарэі вырошчвалі розныя кветкі і экзатычныя расьліны.

Ва ўцалелых флігелях сядзібы размяшчалася прафесійна-тэхнічнае вучылішча механізацыі сельскай гаспадаркі.

Сядзіба Завішаў. Кухцічы. Малюнак Напалеона Орды. 13.08.1864

Правы флiгель

Каардынаты: 53.443413, 27.154009.

Левы флiгель

Каардынаты: 53.443498, 27.152822.

Вадзяны млын

Каардынаты: 53.439625, 27.152685.

Гаспадарчая пабудова

Каардынаты: 53.441543, 27.153904.

Кальвiнскi збор

Кальвінскі збор у Первамайску – помнік ахітэктуры Рэнесансу XVI стагодьдзя, гісторыка-культурная каштоўнасць рэспубліканскага значэння. Лічыцца, што кальвінскі збор у Кухцічах узьведзены ў 1560–1570 гадох па фундацыі вядомага кальвініста і паплечніка С. Буднага, тагачаснага ўладальніка маёнтка Мацея Кавячынскага.

У XVIII стагодьдьзя храм быў рэканструяваны і набыў барочныя і клясыцыстычныя рысы. Гэтак была дабудавана алтарная частка, амаль роўная з уваходнай у пляне, але нізейшая.

Каардынаты: 53.443029, 27.155556.

Узьдзенскі дзяржаўны сельскагаспадарчы прафэсійны ліцэй

Каардынаты: 53.444313, 27.155119.

Музэй трактарнай тэхнiкi

Музэй трактарнай тэхнікі ў Першамайску заснаваны ў 2020 годзе да 80-годьдзя прафэсійна-тэхнічнай адукацыі.

Каардынаты: 53.443061, 27.154373.

Трактарнае самаходнае шасі Т-16 МГ

Колавае шасi цягавага кляса 0,6т.
Выпускаўся Харкаўскім трактарным заводам з 1986 па 1995 гады.
Дызельны рухавік Д-21А1 магутнасьць 25 л.с.
Хуткасьць руху 1,55 – 40,17 км/г.
Ёмістасьць паліўнага бака 40 літраў.
Габарытныя памеры 3700 х 1550 х 2500 мм.
Грузападымальнасьць кузава-самаскіда 1000 кг.
Канструкцыйная маса 1730 кг.

Трактар МТЗ-50Л

Колавы трактар ​​цягавага кляса 1,4 т.
Выпускаўся Мінскім трактарным заводам з 1962 па 1985 гады.
Дызельны рухавік Д-50Л магутнасьць 55 л.с.
Хуткасьць руху 1,65 – 25,5 км/г.
Ёмістасьць паліўнага бака 100 літраў.
Габарытныя памеры 3815 х 1970 х 2550 мм.
Маса трактара 3430 кг.

Трактар МТЗ-80Л

Выпускаўся Мінскім трактарным заводам з 1974 па 1995 гады.
Дызельны рухавік Д-240Л магутнасьць 75 л.с.
Хуткасьць руху 1,3 -35 км/г.
Ёмістасьць паліўнага бака 120 літраў.
Габарытныя памеры 3840 х 1970 х 2780 мм.
Маса трактара 3620 кг.

Гусенiчны трактар ДТ-75В

Выпускаўся Валгаградскім трактарным заводам з 1963 па 2009 гады.
Рухавік А-41 магутнасьцю 90 л.з.
Хуткасьць руху 3,2 -11,2 км/г.
Ёмістасьць паліўнага бака 315 літраў.
Габарытныя памеры 2705 х 1850 х 4220 мм.
Маса трактара 6950 кг.

Трактар Т-74

Гусенічны трактар ​​цягавага кляса 3т.
Выпускаўся Харкаўскім трактарным заводам з красавіка 1962 па лістапад 1983 года.
Рухавік СМД-14А магутнасьцю 75 л.з.
Хуткасьць руху 2,5 -11,5 км/г.
Ёмістасьць паліўнага бака 218 літраў.
Габарытныя памеры 2325 х 1845 х 4225 мм.
Маса трактара 5910 кг.