Brasłaŭ district

Vidzy

Відзы – мястэчка паміж азёрамі Відзаўскім, Маругай і Ніпалатамі. Цэнтар сельсавету Браслаўскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год кладала 1.669 чалавек. Знаходзяцца за 41 кiлямэтар на поўдзень ад Браслава, за 260 кiлямэтраў ад Віцебску, за 30 кiлямэтраў ад чыгуначнай станцыі Гадуцішкі (лінія Лынтупы – Варапаева); на аўтамабільнай дарозе Паставы – Дзьвінск.

Відзы – даўняе места гістарычнай Браслаўшчыны (частка Віленшчыны), якое пэўны час было сталіцай рэгіёну.

Віда або Від (Wido, Wid) — імя германскага паходжаньня. Паводле адной з вэрсіяў, тапонім Відзы ўтварылася ад балтыйскага этноніму «відзы» – назвы жыхароў гістарычнага рэгіёну Латвіі Відзэмэ, якія маглі перасяліцца ў гэтыя мясьціны. Варыянт назвы ў гістарычных крыніцах: Виды (1553 год). Назва Відзы зьвязана з фіна-вугорскім словам видзэ – «луг, пакос».

Традыцыйна лічыцца, што Відзы ўпершыню згадваюцца ў першай палове XV стагодзьдзя (1432 год), калі вялікі князь Жыгімонт Кейстутавіч перадаў землі паміж рэкамі Дзіснай і Дрысьвятай, якія зваліся Ловішчам, братам Даўгерду, Доўкшу і Нарушу (дакумэнтальна гэтыя зьвесткі не пацьвярджаюцца).

Побач зь Відзамі існавала некалькі прадмесьцяў, гістарычна зьвязаных зь мястэчкам: Відзы Лаўчынскія, Відзы Альбрэхтоўскія (пазьней вёска Рэгуляры) – дзяржаўны двор, пазьней уладаньне канонікаў рэгулярных. Відзаўскі Двор (сучасная вёска Падварынка) – уладаньне біскупаў, пазьней належалі выхадцам з Грэцыі Пізані.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Відзы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі. У пачатку XІХ стагодзьдзя тут разьмяшчаліся часткі расейскага 30-тысячнага гвардзейскага корпусу пад камандаю князя Канстанціна Паўлавіча. У вайну 1812 году 4–5 ліпеня ў Відзах знаходзілася галоўная кватэра Аляксандра I і стаўка камандуючага 1-й арміі Барклая дэ Толі. У 1816 годзе ў Відзах утварыўся мусульманскі прыход.

У Першую сусьветную вайну ўвосень 1915 году Відзы занялі войскі Нямецкай імпэрыі. У выніку ваенных дзеяньняў места значна пацярпела.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Відзы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У сьнежні 1918 году ў места ўвайшлі бальшавікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Відзы ўвайшлі ў склад Беларускай ССР. У жніўні 1919 году места занялі польскія войскі. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Відзы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Браслаўскага павету. Статус паселішча панізілі да мястэчка.

У 1939 годзе Відзы ўвайшлі ў БССР, дзе 15 студзеня 1940 году атрымалі афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу і сталі цэнтрам раёну Вялейскай вобласьці. У Другую сусьветную вайну з чэрвеня 1941 да 8 ліпеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

У 1944 годзе Відзы ўвайшлі ў склад Полацкай, а з 1954 году — Маладэчанскай вобласьці. У 1960 годзе Відзаўскі раён расфармавалі, само мястэчка ўвайшло ў склад Браслаўскага раёну Віцебскай вобласьці.

Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі

Касьцёл Найсьсьвяцейшай Тройцы – помнік архітэктуры пачатку XX стагодзьдзя. Знаходзіцца ў цэнтры мястэчка, на гістарычным Рынку. Дзее. Твор архітэктуры нэаготыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Відзаўскі Траецкі касьцёл – адзін з найбольш выразных помнікаў архітэктуры нэаготыкі ў Беларусі. Будаваўся ў 1909–1914 гадох з чырвонай цэглы паводле праекту архітэктара Л. Вітан-Дубейкаўскага (магчыма, з Вацлавам Міхневічам). Фундатаркай сьвятыні была шляхцянка з Наўлянаў Мітаслаўская.

У Першую сусьветную вайну касьцёл атрымаў пашкоджаньні ад прыцэльнага агню расейскай артылерыі. Ягоныя вежы выкарыстоўваліся ў якасьці назіральнага пункту, дзеля ўсталяваньня кулямётаў, разьмяшчэньня снайпэраў. У 1920-я гады будынак касьцёла аднавілі.

У 1948 годзе касьцёл зачынілі савецкія ўлады. З 1950 годзе ў яго будынку зрабілі склад ільну, потым – збожжа, а пазьней у ім была спартовая заля. У 1989 годзе касьцёл вярнулі каталікам.

Побач з касьцёлам знаходзіцца 2-павярховы будынак плябаніі, дзе ў наш час разьмяшчаецца лякарня.

У розных крыніцах узгадваецца вышыня храма ад 59 да 76 мэтраў. У любым выпадку, гэта адзін з самых высокіх касьцёлаў Беларусі, паспрачацца з якім могуць толькі Гервяты.

Каардынаты: 55.39436, 26.62710.

 

У гады Першай сусьветнай вайны касьцёл атрымаў значныя пашкоджаньні ад прыцэльнага агню расейскай артылерыі. Яго вежы выкарыстоўваліся ў якасьці назіральнага пункта, для ўстанаўленьня кулямётаў, размяшчэньня снайпэраў. У 1920-ыя гады святыню аднавілі, а ў памяць аб падзеях Першай сусьветнай ў сьцены храма былі ўмураваныя снарады. У 1948 году савецкія ўлады касцёл зачынiлі і перадалі яго пад склад лёну, потым – збожжа, а пазьней у ім была спартоваая заля. У 1989 годзе касьцёл вярнулі каталікам.

Iнтэр’ер касьцёла

Скульптуры ўздоўж вулiцы на паўднёвы захад ад апсыды касьцёла

Забудова вулiцы Ленiна

Вулiца Ленiна, 7

Цэнтральны пляц. Вулiца Ленiна, 11

Цэнтральны пляц

Цэнтральны пляц. Вулiца Куйбышава, 14

Вулiца Ленiна, 17…19

Вулiца Ленiна, 25…27

Вулiца Ленiна, 29

Стары млын

Вулiца Ленiна, 31.

Вулiца Горкага, 4

Скрыжаваньне вулiцаў Чырвонаармейскай i Браслаўскай

Малельня Ўсьпеньня Прасьвятой Багародзіцы

Малельня Ўсьпеньня Прасьвятой Багародзіцы – помнік архітэктуры пачатку XX стагодзьдзя, знаходзіцца ў цэнтры мястэчка, на гістарычнай Угорскай вуліцы. Дзее. Твор архітэктуры мадэрну. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Першыя згадкі пра старавераў у Відзах адносяцца да канца XVIII стагодьдзя. Мураваную стараверскую малельню ў Відзах збудавалі ў 1907–1910 гадох паводле праекту архітэктара Лявона Вітан-Дубейкаўскага. Адноўленую па разбурэньні ў Першую сусьветную вайну паўднёвую сьцяну падпіраюць 2 бэтонныя трыкутныя контрфорсы.

У інтэр’еры захоўваецца абраз пачатку XІX стагодзьдзя «Сьвяты Мікола Цудатворца».

Каардынаты: 55.396257, 26.633404.

Царква Сьвяцiцеля Мiкалая Цудатворцы

У 2009 годзе ў Відзах было завершанае будаўніцтва праваслаўнай царквы ў рэтраспектыўна-расейскім стылі і асьвячэньне яе ў гонар Сьвяціцеля Мікалая Цудатворцы.

Каардынаты: 55.398142, 26.628436. Адрас: вулiца Чырвонаармейская, 9.

Iнтэр’ер царквы