Паставы – адзін з найпрыгажэйшых гарадкоў гістарычнай беларускай Ашмяншчыны, размешчаны на беразе двух азёраў, утвораных ракой Мядзелка. Паводле сучасных энцыкляпедычных даведнікаў, першая пісьмовая згадка пра Паставы як пра места Ашмянскага павета Віленскага ваяводства ставіцца да 1552 года. Горадам валодалі магнаты Дэспат-Зяновичы, якія пабудавалі тут драўляны касьцёл Мацi Божай. Пад час Інфлянцкай вайны вялікі князь Стэфан Баторы накіроўваў з Паставаў плыты з артылерыяй да Полацку.
Існуе некалькі вэрсіяў паходжаньня тапоніму Паставы. Звычайна назва места тлумачыцца ад слова «стаў», што азначае «запруда». Існуюць зьвесткі, што ў ХІІІ стагодзьдзі жыхары Пасадніка збудавалі на рацэ плаціну і вадзяны млын і такім чынам ўтварылі стаў вады. Згодна зь іншай вэрсіяй, тапонім паходзіць ад слова «постаў», якое азначае пару жорнаў у млыне для памолу збожжа.
Паставы – адзін з самых яркіх прэтэндэнтаў на месца ў топе малых беларускіх гарадоў. Тут знаходзілася адна з рэзідэнцыяў шляхецкага роду Тызенгаўзаў, якія ўнесьлі значны ўклад у развіцьцё места. Да нашага часу тут захаваліся палац і барочны ансамбаль гістарычнаай забудовы Рынкавага пляца.
Савецкая плошча
Галоўная плошча горада. Былая Рынкавая, цяперашняя Савецкая.
Барочны ансамбаль гістарычнага Рынку, помнік архітэктуры XVIII–XIX стагодьдзяў, да нашых дзён дайшоў не ў поўным аб’ёме. Гiiстарчна ў цэнтры Паставаў быў выкладзены каменем Рынак. У паўднёвай яго частцы знаходзілася так званая сукенiца з круглявымі габрэйскімі крамкамі. У паўночнай частцы Рынку пачыналася вуліца Браслаўская, у паўднёвай – вуліца Віленская, ва ўсходняй – Лучайская а ў заходняй – Задеўская. З цягам часу частка гістарычных камяніц была разбураная. Сярод тых, што дайшоў да нашых дзён, трэба адзначыць жытловую забудову і сакральныя аб’екты.
Савецкая плошча. Усходнi бок
Царква сьвятога Мікалая Цудатворцы
Галоўнай дамінантай ўсходняй частцы плошчы з’яўляецца Мікалаеўская царква, пабудаваная ў другой палове XIX стагодьдзя на скрыжавагьнi гістарычнага Старога Рынку і Лучайскі вуліцы. Мікалаеўская царква – помнік эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расійскай Імпэрыі.
Каардынаты: 55.113301, 26.840697


Iнтэр’еры царквы






Савецкая плошча. Паўночны бок





Цэнтар плаца



Вулiца Чырвонаармейская
Вуліца Чырвонаармейская вядзе ў цэнтар горада з усходу і заканчваецца на Савецкай плошчы, складаючы яе паўднёвую частку. Тут размешчаны выканкам і асобныя гістарычныя будынкі.
Вулiца Чырвонаармейская, 9

Той самы буданак з боку парка Гарбарка

Вулiца Чырвонаармейская, 10

Вулiца Чырвонаармейская, 11

Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага
У 1640 годзе на Зарэччы, на высьпе паміж ракой Мядзелкай і каналам каралеўскі сакратар Станіслаў Бяганскі і ягоная жонка Ганна зь Сехеняў фундавалі кляштар францішканаў і касьцёл.
Па другім падзеле Рэчы Паспалітай ў 1793 годзе касьцёл і кляштар працягвалі дзейнічаць. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня 1830–1831 гадоў у 1832 годзе расейскія ўлады ліквідавалі кляштар. Неўзабаве рэшткі старога касьцёла разабралі.
На месцы зруйнаванай сьвятыні ў 1880–1887 (паводле іншых зьвестак, у 1898–1904) узьвялі новы касьцёл з выкарыстаньнем падмуркаў старога. Будоўля вялася паводле праекту архітэктара А. Гойбэля.
У Першую сусьветную вайну касьцёл моцна пацярпеў (страціў арган, галоўны алтар, амбон).
У 1920-я гады касьцёл адбудавалі. У 1959 годзе савецкія ўлады зачынілі сьвятыню. У 1989 годзе касьцёл вярнулі каталікам.
Каардынаты: 55.114349, 26.843826.


Дэталі фасада касьцёла буйным плянам.


У касьцёла ў Паставах ёсьць нечаканы элемэнт фасада, яго своеасаблівая дадатковая разыначка: гадзіньнік ў сярэдняй частцы званіцы. Такое рашэньне сустракаецца ня часта. Прынамсі, у Беларусі.


Старыя магілы ва ўнутраным дворыку.


Iнтэр’еры касьцёла



Вельмі эфектна касьцёл глядзіцца на фоне невялікага возера, якое ўтварае рака Мядзелка, што працякае праз горад.

На другім беразе возера знаходзіцца яшчэ адна вядомая сакральная пабудова Паставаў, Мікалаеўская царква.

Вулiца Савецкая
На поўдзень ад галоўнага гарадзкога пляцу Паставыў адыходзіць вуліца Савецкая.
Вулiца Савецкая, 2…8

Вулiца Савецкая, 11

Вулiца Савецкая, 63. Гатэль «Паставы»

Парк Гарбарка




Погляд з парку на два галоўныя рэлігійныя аб’екты горада





Палацава-паркавы комплекс Тызэнгаўзаў
Палацава-паркавы комплекс Тызэнгаўзаў – помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва другой паловы XVIII – першай паловы XIX стагодьдзя. Знаходзіцца на паўднёвай ускраіне места, на левым беразе ракі Мядзелкі. Твор архітэктуры клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі. Комплекс складаецца з палаца і парку.
Драўляная сядзіба ў Паставах сфармавалася ў першай палове XVII стагодьдзя. Яна складалася з жылых і гаспадарчых пабудоваў. У 1760-я гады з ініцыятывы Антонія Тызэнгаўза пачалося будаваньне мураванага палацавага комплексу (відаць, паводле праекту архітэктара Джузэпэ Сака). У 1770-я гады яно спынілася (пасьпелі збудаваць два бакавыя флігелі і паставіць падмурак палаца).
У першай палове XІX стагодьдзя на паўднёвым беразе возера збудавалі мураваны палац у стылi архiтэктуры клясыцызму. У 1830-я гады да паўночнага фасада палаца прыбудавалі портык.
За часамі Другой сусьветнай вайны ў 1941–1944 гадох у палацы разьмяшчалася кавалерыйская часьціна Трэцяга Райху. У 1947 годзе палац адрамантавалі. У 1960-я гады будынак прыстасавалі пад лякарню.
Каардынаты: 55.102088, 26.837691











Мемырыял Другое сусьветнае вайны
Ваенную тэхніку перыяду Другое сусветнае вайны аднесьці да архітэктурнай спадчыне наўрад ці магчыма. Але мемарыял, прысьвечаны вайне, у Паставах ёсць, ён досыць цiкавы i кампактны, знаходзіцца ён недалёка ад палаца Тызенгаўзаў, у скверы па вуліцы Гагарына.
Каардынаты: 55.106484, 26.845020

Касьцёл Езуса Мiласэрнага
Каардынаты: 55.112995, 26.878395. Адрас: вуліца Касманаўтаў, 33.

Самалёт-помнiк МiГ-23МЛ
Недалёка ад усходняга ўезду ў Паставы побач са скрыжаваньнем вуліцы Чырвонаармейскай і дарогі Р27 усталяваны самалёт МіГ-23МЛ клоiшняга 979-га зьнішчальнага палка, які дыслакаваўся ў горадзе. Заводзскі нумар самалёта: № 0390308260.
Каардынаты: 55.109874, 26.873404.



