Šumilina district

Pabieda

Пабеда (да 1918 года Пагост) – вёска ў 11 кiлямэтрах на паўночны захад ад Шумiлiна, ў 50 кiлямэтрах на паўночны захад ад Вiцебска.

Да 25 снежня 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Лаўжанскага сельсавета Шумілінскага раёна, з 25 па 27 снежня 1962 года – у Віцебскім раёне, 27 снежня 1962 года ўключаная ў склад Дабейскага сельсавета Віцебскага раёна, з 12 верасьня 1966 года – у складзе Лаўжанскага сельсавета.

Царква Усьпеньня Прасьвятой Багародзіцы

Сьвята-Успенская царква была пабудавана ў вёске ў 1900–1906 гадох з цэглы ў псэўдарасйскiм стылi. У 1959 годзе была зачыненая і выкарыстоўвалася ў якасьці склада. Рэканструкцыя храма пачалася ў 1989 годзе, потым адкрылася нядзельная школа і была адноўленая сьвятая крыніца каля храма, якая існавала з XVII стагодьдзя.

Каардынаты: 55.298242, 29.482778.