Tałačyn district

Kamiennaje Kryvoje

Каменнае Крывое – вёска на левым беразе ракі Крывая, уваходзіць у склад Талачынскага сельсавета. Да сакавіка 1977 года вёска ўваходзіла ў склад Воўкавіцкага сельсавета.

У 1676 годзе згадваецца як вёска Крывая ў складзе маёнтка Друцк у Аршанскім павеце Вялікага Княства Літоўскага.

Вядзяны млын

Вадзяны млын у Каменным Крывым знаходзіцца на рацэ Крывой, каля аўтамабільнай дарогі Талачын – Круглае. Узьведзены з чырвонай цэглы ў другой палове ХІХ – пачатку XX стагодьдзя. Млын належаў памешчыкам Гардзялкоўскім і функцыянаваў да пачатку Другой сусьветнай вайны.

У 1990-х гадах будынак быў набыты і абсталяваны пад прыдарожную кавярню. Але неўзабаве ён згарэў, і аднаўляць яго ніхто ня стаў.

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 1288 ад 3 верасьня 2008 года вадзяному млыну быў нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці рэгіянальнага значэньня.

Каардынаты: 54.333838, 29.786216.