Кіраўская – пасёлак у складзе Лятчанскага сельсавета. Знаходзiцца за 2,5 кiлямэтры на захад ад Віцебска, 8 кiлямэтраў ад чыгуначнай станцыі Віцебск, на аўтадарозе Віцебск – Полацак.
Пасёлак заснаваны ў 1963 годзе ў калгасе імя Кірава.
Самалёт-помнiк СУ-24М
У лістападзе 2017 года на паўночным выездзе з пасёлка на дарогу Р20 Віцебск – Полацак усталяваны самалёт-помнік СУ-24М.
Су-24М з’яўляецца мадэрнізаваным варыянтам Су-24, які перайшоў на ўзбраеньне СССР 22 чэрвеня 1983 года. Да 2012 года бамбавік быў на ўзбраеньні ў войска Беларусі, пазьней ён быў выведзены са складу ў сувязі з моцным зносам.
Каардынаты: 55.189720, 30.103954.



