Стары горад у Віцебску параўнальна вялікі, ён размяшчаецца на левым беразе Дзвіны і займае амаль усю прастору паміж ракой і цяперашняй вуліцай Леніна. Самыя старыя і яркія славутасьці знаходзяцца ўраёне вуліц Замкавай, Пушкіна і ў ваколіцах ўпадзеньня Віцьбы ў Дзьвіну.
Вулiца Пушкiна
Нынышняя вуліца Пушкіна сфармавалася ў XIX стагодьдзі на тэрыторыі, перш займаемай Верхнім замкам. Паміж Замкавай гарой і Дзьвінскiм узвышшам ў XVI–XIX стагодьдзях была сажалка. Вакол сажалкі ўтварыўся пляц, якi ў XIX стагодьдзі называлі Замкавым, Тэатральным (па назве тэатра, што знаходзіўся побач) або Дваранскiм (з-за будынка дваранскага сходу, што месьцiўся на ёй). У народзе пляц называлі Паганым. З’яўленню гэтай назвы маглі паслужыць дзве прычыны: па-першае, у часы існаваньня Верхняга замка вада ў сажалцы была дрэннай – «паганай», і таму падчас аблог абаронцам даводзілася выходзіць з замка праз брамку ў замкавай сьцяне і спускацца да Віцьбы за добрай вадой, па-другое, таму, што ў першай палове XIX стагодьдзя сажалка быў моцна забруджаная рознымі адкідамі і хламам, ад яе ішоў непрыемны пах.
У 1860-х гадах засьмечваньне сажалкі і плошчы было спыненае. Сюды сталі звазіць грунт, якім паступова засыпалі сажалку. Да 1867 годзе плошча ўжо мела прыстойны выгляд, а летам 1868 года тут нават быў пабудаваны цырк. Па месцы, дзе знаходзілася сажалка, прайшла вуліца, якая паўкругам вяла да моста праз Віцьбу.
Тэатар «Лялька» (колiшняя талмуд-тора)
Над ракой Віцьба ўздоўж пачатку вуліцы Пушкіна ўрачыста узвышаюцца некалькі будынкаў, галоўным з якіх з’яўляецца цяперашні лялечны тэатр «Лялька».
Пабудова пачалася ў сакавіку 1912 гада пад наглядам архітэктара Т. В. Кiбардзiна. Будынак у стылі клясіцызму прызначалася для талмуд-торы (габрэйская рэлігійная навучальная ўстановы для хлопчыкаў з малазабясьпечаных сем’яў, для падрыхтоўкі да паступлення ў ешиву).
У падвальных памяшканьнях размяшчаліся рамесны кляс, склад для інструмэнтаў, кухня, сталовая, камора, пакоі вартаўніка і кухаркі. У левым крыле першага паверха былі гардэроб, навучальныя клясы, разлічаныя на 40 і 48 чалавек, мыйныя пакоi, аптэка, а ў правым – канцылярыя, настаўніцкая, 2 кляса для 32 чалавек кожны і кватэра загадчыка. На другім паверсе месьцiліся актавая заля, тры клясы для 32, 40 і 48 вучняў, бібліятэка і мыйныя пакоi.
Падчас Першае сусветнае вайны ў будынку быў размешчаны шпіталь. З архіўных дакумэнтаў дакладна вядома, што ўвосень 1918 года навучальная ўстанова ўсё ж дзейнічала. Нягледзячы на тое, што на падставе спецыяльнае пастановы Віцебскага губвыканкама ад 16 верасьня 1922 г. усе габрэйскія рэлігійныя школы, у якіх навучаліся асобы маладзейшыя за 18 гадоў, павінны былі зачыніцца, талмуд-тора некаторы час працягвала дзейнічаць. У першай палове 1920-х гадоў частка яе памяшканьняў была аддадзеная Другой сямігадовай габрэйскай школе. У 1925 годзе гэтую школу перанесьлі ў былы медыцынскі тэхнікум, а замест яе размясьціўся габрэйскі пэдагагічны тэхнікум, ператвораны ў 1937 годзе ў пэдвучылішча.
Пасля Другое сусветнае вайны гэты будынак займалі гарадзкi партыйны камітэт і гарадзкі камітэт камсамола. Сёньня тут размяшчаецца лялечны тэатар «Лялька»
Адрас: вулiца Пушкiна, 2.



У 1903 годзе ў Віцебску нарадзіўся Лазар Лагiн (Гинсбург), будучы аўтар казкі «Стары Хотабыч». Ён жыў на былой Падзьвiнскай вуліцы, цяпер – Талстога. У гонар галоўнага героя казкі ў 2017 годзе ля ўваходу ў тэатар ўсталяваная скульптурная кампазіцыя, якая надае радасьць дзяцям і дарослым, якія ідуць у тэатар. Аўтар скульптурнай кампазіцыі – Сяргей Сотнікаў.




Помнiк Пятру Машэраву
Паміж Замкавай і Пушкінскай і вуліцамі на Замкавым пляцы знаходзіцца помнік Пятру Машэраву.


Пушкінскі мост
Пушкінскі мост пабудаваны праз раку Віцьбу і злучае паміж сабой дзве вуліцы – Пушкіна і Таўстога. Ўзьвялі яго ў 1961 годзе, але гісторыя моста пачынаецца значна раней.
Натуральна, праз Віцьбу і раней быў мост, але ён знаходзіўся бліжэй да вусьця ракі і быў драўляным, на палях. Першы мост праз Віцьбу будаваўся 1860–1870-х гадах. Аднак пабудаваны ён быў няякасна і праз некаторы час прыйшоў у непрыдатны стан. Шматлікія рамонты, што рушылі за гэтым, прывялі да таго, што першапачаткова прасторны мост ператварыўся ў небяспечны вузенькі масточак. У другой палове 1890-х гадоў было прынята рашэньне будаваць новы мост, які прастаіць ужо да 1960-х гадоў.
Сучасны Пушкінскі мост мае арачную канструкцыю, ён выкананы выкананы з жалезабетону, яго даўжыня складае 28 мэтраў.
У другой палове 2000-х гадоў з’явілася вясельная традыцыя ў знак вечнай любові і непарушнага шлюбу вешаць на мост замок, а ключ ад яго выкідваць у Віцьбу. Таксама, па больш старой традыцыі, жаніх павінен перанесьці нявесту праз мост на руках.
Летам-восеньню 2010 года праведзеная рэканструкцыя маста. Асфальтавае пакрыцьцё было замененае на плітку, таксама было адноўленае маставое палатно, рэстаўраваныя парэнчы. Ля ўваходу на мост ўсталяваныя 4 скульптуры iльвоў. Мост стаў пешаходным.
Каардынаты: 55.194730, 30.202803
Агульны вiдарыс Пушкiнскага моста праз Віцьбу

На далёкім пляне – вежа ратушы і Ўваскрэшанская царква

Iльвы, якія ахоўваюць мост



У паўночнай частцы вуліцы Пушкіна ў 1989 году ўсталяваны помнік рускаму паэту. Аўтары камазiцыi – скульптар Іван Казак і архітэктар Віктар Ягаднiцкi.


Агульны выгляд Замкавага пляцу, на якi выводзіць Пушкінскі мост. Тут сыходзяцца вуліцы Пушкіна і Талстога.

Сьвята-Духаў манастыр
Калiсьцi Сьвята-Духаў жаночы манастыр знаходзіўся ў будынку, дзе зараз месьцiцца цяперашнi аблвыканкам. У 1923 годзе царкву пры iм зачынілі, а ў 1961 годзе і зусім разбурылі.
3 мая 2001 года рашэньнем Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы Сьвята-Духаў жаночы манастыр быў адроджаны. Келлі манашак, трапезная і дамавая царква ў гонар святой роўнаапостальнай княгіні Вольгі размяшчаюцца ў будынках комплексу культурна-духоўнага цэнтра ля падножжа Усьпенскай гары на вуліцы Талстога. У 2009–2010 гадах да асноўнага будынка, пабудаванаму ў XIX-пачатку XX стагоддзяў, прыбудавана двухпавярховая пабудова. У 2010–2012 гадах на тэрыторыі манастыра ўзьведзеная новая аднакупальная царква Сьвятога Духа. 24 лістапада 2012 года яна была асвечаная арцыбіскупам Віцебскім і Аршанскім Дзімітрыем.
Каардынаты: 55.194940, 30.201746. Адрас цяперашняга манастыра – вуліца Талстога, 13.




Скульптура «Залатая рыбка»
Побач з месцам упадзеньня Віцьбы ў Дзьвіну ўсталяваная скульптура залатой рыбкі. Аўтар скульптуры – Іван Казак. Скульптуру казачнага персанажа адкрылі ў Віцебску 23 чэрвеня 2017 года, у дзень горада. Рыбка выкананая з кампазітнага матэрыялу ў бронзавым колеры. Вышыня скульптуры – 2,3 мэтра. Яна сымбалізуе адзін з традыцыйных промыслаў і ўсталяваная побач з месцам, дзе па легендзе быў закладзены старажытны Віцебск. З’яўленьне такой скульптуры тлумачыцца і тым, што Віцебск двойчы ганараваў візітам, хай і праездам, аўтар казкі пра залаты рыбцы Аляксандар Пушкін.


Сабор Усьпеньня Прасьвятой Багародзіцы
(колiшняя Царква Прачыстай Багародзіцы і манастыр базылянаў)
Перайшоўшы на правы бяраг Віцьбы, вы трапляеце на вуліцу Таўстога, якая ў гэтым месцы ўяўляе сабой прасторны пляц, на захадзе якога знаходзіцца Свята-Духаў жаночы манастыр, а на поўначы – адноўлены Ўсьпенскі сабор.
У 1682 годзе на высокім беразе Дзвіны быў быў заснаваны базылянскі манастыр і пабудаваная драўляная Праабражэнская царква. У 1708 годзе падчас Паўночнай вайны расейскiцар Пётар I загадаў падпаліць Віцебск, у выніку чаго згарэлі пабудовы царквы і манастыра.
У 1715 годзе па фундацыі Мірона Галузы пачалося будаўніцтва новай цаглянай царквы, якое было завершана ў 1743 годзе. У выніку быў рэалізаваны праэкт архітэктара Ёзэфа Фантаны ў стылі віленскага барока. У 1775 годзе было завершанае будаўніцтва двух манастырскіх карпусоў. Пры кляштары дзейнічалі свецкая школа і філязофская студыя для манахаў, дзе вывучалі лёгіку, фізіку і іншыя навукі.
Паводле першага падзелу Рэчы Паспалітай 1772 года царква і манастыр працягвалі функцыянаваць. Аднак 18 ліпеня 1799 года па ўказе імпэратара Паўла I будынкі былі гвалтоўна адабраны ў Святога Прастола і перададзеныя Маскоўскаму Патрыярхату. У 1804 году над алтаром на драўляным светлавым барабане узьведзены масіўны купал, а развітыя барочныя франтоны фасадаў замененыя строгімі клясіцыстычнамi трыкутнікамі. У 1861 годзе размясцілася духоўная семінарыя з Полацка, якая пераехала ў будынак былога кляштарнага корпуса.
У 1936 году савецкiя ўлады разбурыла царкву. Сапёрскай брыгадай камандаваў украінец П. Грыгарэнка, пасьля вядомы як дысідэнт і сябар А. Сахарава.
У чэрвені 2000 года на месцы разбуранага помніка пачалося будаўніцтва новага царкоўнага будынка, якое было завершанае ў 2010 годзе. Замест аднаўленьня першапачатковага аблічча помніка архітэктуры Маскоўскі Патрыярхат выбраў варыянт перабудовы 1804 года.
Каардынаты: 55.195943, 30.202631

У 2012 годзе перад уваходам у сабор ўсталяваны помнік Найсьвяцейшаму Патрыярху Аляксію II.

Інтэр’еры сабора.


Знаходзячыся на вяршыні пагорка, можна разгледзець досыць выдаленыя аб’екты.
Від на Уваскрэшанскую царкву ад Усьпенскага сабора

Від на вежу гарвыканкама

⟵ Previous part. Part 01
Lenina Street
Next part. Part 03. ⟶
Suvorava, Tałstoha, Savieckaja, Putna, Čechava Streets


