Viciebsk

Part 04. Kirova street, train station, Leninhradzkaja

Кiраўскi мост

Першы мост праз Дзьвіну ў Віцебску быў палевы драўляны, называўся ён Дзьвінскі. Кожны год у выніку паводак і крыгаходу гэты мост часткова або цалкам разбураўся, у выніку ў чэрвені кожнага года даводзілася праводзіць яго капітальны рамонт. Апошні раз гэты мост быў разбураны вясной 1864 года і аднаўляўся ненадоўга толькі ў гады Другой сусьветнай вайны. Рэшткі гэтага маста можна было назіраць у тыя гады, калі рака моцна зьмяльвла летам. І толькі ў 2010 годзе рэшткі гэтага моста былі выдалены канчаткова пры паглыбленьні дна ракі.

У 1863 годзе амаль у баку ад старога моста пачалося ўзьвядзеньне новага. Праект гэтага маста быў падобны да маста, пабудаванаму ў 1840 годзе на Сан-Жэрмэнскай атмасфернай чыгунцы. Будаўніцтва маста вялося пад кіраўніцтвам падпалкоўніка А.П. Фэцiнга. Гэты мост атрымаў назву Дзвінскага (уласна, як і яго палевы папярэднік) і быў адкрыты 26 сакавіка 1866 года. Гэты мост быў вельмі прыгожы і з’яўляўся адной з галоўных славутасьцяў горада. Асабліва кідаліся ў вочы ажурныя мэталічныя аркі і абліцаваныя гранітам тры каменных быкi на кесоннай падставе.

У гады Другой сусьветнай вайны стары Дзвінскі мост падрывалі двойчы. Першы раз – у ліпені 1941 года, калi адыходзячыя часткі Чырвонай Арміі падарвалі апору моста ў правага берага Дзвіны, каб затрымаць наступ гітлераўцаў. Немцы хутка аднавілі пашкоджаную частку збудаваньня і выкарыстоўвалі мост для ўласных патрэб. Другі раз мост праз Дзвіну ўзарвалі ўжо немцы ў чэрвені 1944 года. У гэты раз мост быў разбураны да падставы, і на яго аднаўленьне сышло 11 гадоў. З-за таго, што пабудаваныя ў XIX стагодьдзі апоры старога моста былі закладзеныя вельмі дробна на пяску, іх аднаўленьне і выкарыстаньне для ўтрыманьня канструкцыі новага моста было прызнана нямэтазгодным.

Сёньняшні Кіраўскі мост быў пабудаваны ўжо пасля вайны. Будаўніцтва праходзіла цяжка і цягнулася доўга, у эксплуатацыю мост быў здадзены толькі ў 1955 годзе. Даўжыня новага моста – 236 метраў. У 2004–2005 гадох была праведзеная рэканструкцыя маста, у выніку якой была пакладзеная новае дарожнае пакрыцьцё і пашыраныя ходнікі. Пасля рэканструкцыі на плошчы Тысячагоддзя Віцебска быў усталяваны камень з апоры Дзвінскага моста з надпісам: «Гэты камень ляжаў у падставе Дзвінскага моста, пабудаванага ў 1867 годзе».

Акрамя выкананьня сваёй галоўнай транспартнай функцыі, Кіраўскі мост папулярны сярод турыстаў па прычыне таго, што з яго адкрываецца від на галоўныя славутасьці горада.

Кiраўскi мост. Вулiца Кiрава, 15

Вiдарыс Кiраўскага моста боку вулiцы Iльлiнскага

Панарама Кіраўскага маста і тэатар былі намаляваныя на адной з колiшнiх беларускiх банкнот, якая ў цяперашні час выведзена з звароту.

Вiцебск. Панарама горада. 10.000 BYR (2000)

Вулiца Кiрава

Гісторыя вуліцы Кірава пачалася ў другой палове XIX стагодьдзя, адразу ж пасля будаўніцтва чыгуначнага вакзалу. Спачатку яна называлася Вакзальнай, а перайменавалі яе ў 1934 годзе. У той час вуліца была вузкай і па ёй пралягала трамвайная лінія.

Пасля заканчэньня Другой сусветнай вайны вуліца патрабавала практычна поўнага аднаўленьня: амаль усе будынкі, уключаючы і чыгуначны вакзал, былі зьнішчаны. Па новым праекце яе пашырылі да 66 метраў, па цэнтры разбілі бульвар, высадзілі дрэвы.

Вулiца Кiрава, 14

Вулiца Кiрава, 2

Помнiк Кiраву

На вуліцы Кірава ў цэнтры бульвара паміж вуліцамі Камсамольскай і Дзімітрава ў 1979 годзе ўсталываны помнiл С.М. Кіраву.

Вулiца Кiрава, 13

Вулiца Кiрава, 11. Прафэсійны тэхнічны каледж

Вулiца Кiрава, 9

Вулiца Кiрава, 7

Скульптура «Двое»

У цэнтры бульвара ўздоўж пачатку вуліцы Кірава 28 верасьня 2020 года была ўсталяваная цікавая скульптура «Двое». Па словах Сяргея Сотнікава, аўтара скульптуры, яна сымбалізуе закаханых. У хлопца ў руках букет васількоў, у руках у дзяўчыны – кніга «Вершы» і часопіс «Маладосьць» №4 за 1968 год. І гэта невыпадкова: Сяргей Сотнікаў нарадзіўся ў 1969 годзе, а яго бацькі, дарэчы, будаўнікі, пазнаёміліся і пажаніліся ў 1968 годзе. Такiм чынам, скульптура «Двое», по словах аутараў, прысьвечаная «нашым бацькам – пакаленьню рамантыкаў шасьцідзясятых».

Каардынаты: 55.194382, 30.190275.

Вулiца Кiрава, 5… 3

Вулiца Кiрава, 1

Бульвар у цэнтры вуліцы Кірава ідзе ад Кіраўскага маста і заканчваецца каля Прывакзальнага пляцу.

26 верасьня 2020 году ў Віцебску скончыўся рамонт бульвара ў цэнтры вуліцы Кірава. Тады ж ва ўсходняй частцы Прывакзальнага пляцу, там, дзе пачынаецца вуліца Кірава, з’явілася сярэдняй пампезнасьці арка вышынёй у трох-чатырохпавярховы дом.

Чыгуначны вакзал

Першы будынак вакзалу станцыі Віцебск быў пабудаваны ў 1866 годзе, у 1912 годзе ён быў дабудаваны. Падчас Другое сусьветнае вайны стары будынак вакзала быў цалкам разбураны, а сучасны тэрмінал быў пабудаваны ў 1952 годзе архітэктарам Барысам Мязенцавым. З 2009 па 2012 гады была праведзена капітальная рэстаўрацыя вакзалу.

Каардынаты: 55.194952, 30.185905.

Некалькі фрагмэнтаў уваходнага партала.

Люстры ўнутры будынка вакзала.

Невялiчкi паравоз, што заблудзіўся на Прывакзальнай плошчы.

Скульптура «Сустракаючыя»

Скульптура знаходзіцца ў пачатку перонаў з боку горада.

Каардынаты: 55.195675, 30.185984.

Вiдарыс вакзада з маста праз чыгуначныя пуці

Палац творчасьцi дзяцей i моладзi

У сярэдзіне 1950-х гадоў у Савецкім Саюзе з’явіліся першыя фільмы з шырокім экранам, паказваць якія ў горадзе не было дзе. Таму ў сярэдзіне 1950-х гадоў у Віцебску разгарнулася будаўніцтва некалькіх кінатэатраў. Будынак былога кінатэатра «Кастрычнік» быў пабудаваны з 1954 па 1958 гады па індывідуальным праекце. Кінатэатар меў залу для гледачоў на 560 месцаў.

У пачатку 1990-х гадоў адзін з лепшых кінатэатраў Віцебска прыйшоў у заняпад. Аб сумным лёсе «Кастрычніка» пісала 28 верасня 1995 году газэта «Віцьбічы»: “У глядзельнай зале ўстойлівы пах волкасці і цвілі, што нiколi не выветрывацца, холад. Драўляныя крэслы, быццам у заняпалым сельскім клубе. Сам будынак паволі развальваецца, працякае дах, не працуюць абодва туалеты. З фасаднай часткі «Кастрычніка» ў многіх месцах сыплецца тынк. З першых лікаў сакавіка гэтага года зачынены і буфэт». На сэансы ў тыя гады прыходзіла ад сілы 5 чалавек – у асноўным, з-за недахопу грошай ды папулярнасьці хатніх відэамагнітафонаў (для тых, у каго грошы былі).

У лістападзе 1997 года «Кастрычнік» быў зачынены, а 19 сьнежня 1997 года выстаўлены на продаж. У студзені 1998 года было прынята рашэньне ператварыць «апошні ачаг культуры ў Чыгуначным раёне» ў Дом моладзі.

Каардынаты: 55.193151, 30.187575

Вулiца Касманаўтаў

Колiшнi габрэйскi шпiiталь

Габрэйскi шпiталь быў пабудаваны ў Віцебску ў канцы XIX – пачатку XX стагодьдзяў.Асноўны корпус шпіталя суседнічаў з прытулак і драўляным флігелем, дзе размяшчалася інфекцыйнае ізаляванае аддзяленьне. Галоўны корпус уяўляў сабой двухпавярховы цагляны будынак, аднесены да помнікаў гарадзкой архітэктуры.Будынак выкананы ў стрыманым клясычным стылі з невялікімі дэкаратыўнымі элемэнтамі ў выглядзе арнамэнту. Фасад адтынкаваны і вытрыманы ў некалькіх колерах. У будынку бальніцы размяшчалася і аптэка, і радзільнае аддзяленьне, а другі паверх быў аддадзены пад жылыя кватэры медыцынскага пэрсанала.

Да 1912 года Віцебскi габрэйскi шпіталь быў абсталяваны рэнтгенаўскім апаратам, рэдкай па тых часах тэхнікай. На працягу ўсяго часу працы шпіталя на яго рахунак пастаянна паступалі грашовыя сумы, якія пераводзілі жыхары горада, габрэі і абшчыны. Дапамогу ў шпіталi аказвалі ўсім гараджанам, незалежна ад веравызнаньня і нацыі. Пра гэта сьведчаць архіўныя запісы, якія захаваліся з пачатку мінулага стагодьдзя. Л. Ісерсан, галоўны ўрач Віцебскага габрэйскага шпіталя, быў вядомым вучоным і практыкуючым урачом, а таксама чалавекам энцыкляпэдычных ведаў.

Сёньня галоўны корпус габрэйскага шпіталя займае гарадзкая станцыя хуткай дапамогі.

Каардынаты: 55.197352, 30.188596. Адрас: вулiца Касманаўтаў, 14

Вулiца Ленiнградзкая

Катэдральны касьцёл сьвятой Барбары

Крыху на паўночны захад ад чыгуначнага вакзала можна ўбачыць жамчужыну віцебскага дойлідства, касьцёл сьвятой Барбары, пабудаваны у стылі барока з элемэнтамi нэараманскага стылю.

Першыя зьвесткі аб каталiцкiм прыходзе ў Вiцебску ставяцца да другой палове XVIII стагоддзя, калі ў 1783 годзе павятовы маршал Антоні Косаў заснаваў невялікі касьцёл ля каталіцкіх могілак. У 1785 годзе арцыбіскуп Магілёўскі Станіслаў Богуш-Сэстранцэвіч асьвяціў яго ў гонар сьвятой Барбары, апякункі добрай сьмерці. У 1884–1885 гадах касцёл быў значна перабудаваны (інжынер-архітэктар В. Пятроўскі).

У 1922 году савецкая ўлада закрыла касьцёл. У 1990-1993 гадах была праведзеная рэстаўрацыя, пасьля якой будынак быў вернуты каталікам.

Каардынаты: 55.201252, 30.180391.

Царква сьвятой Эўфрасіньні Полацкай

Каардынаты: 55.202887, 30.170804. Вулiца Ленiнградзкая,34.

⟵ Previous part. Part 03
Suvorava, Tałstoha, Savieckaja, Putna, Čechava Streets

Next part. Part 05. ⟶
Kamsamolskaja, Kastryčnickaja, Pakroŭskaja, Revalucyjnaja streets