Пінск

Частка 02. Мост праз Пiну i набярэжныя ракi

Пiнск. Частка 2. Мост праз Пiну i набярэжныя ракi

Мост праз Піну зьвязвае ня толькі два палескія рэгіёны, але і Беларусь са сваёй суседкай, Украінай. У моста свая багатая гісторыя. Стары мост, адноўлены адразу пасьля Другое сусьветнае вайны, разбурылі ў 70-х гадах мінулага стагодьдзя. Але акрамя важнай транспартнай функцыі, ля маста ёсьць і іншая, ня гэтак відавочная. Мост з’яўляецца выдатнай агляднай пляцоўкай, зь якой адкрываюцца цудоўныя відарысы места.

Паглядзім спачатку на ўсходнюю частку горада.

Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі

Набярэжныя Пiны

Погляд на кляштар францішканаў з гатэлю «Прыпяць»

Апоры старога маста праз Пiну ператварыліся ў палатно для мясцовага мастака-графіціста Яўгена Сасюры. Спачатку гарадзкія ўлады хацелі пакараць яго за малюнак Боба Марлі на адной са сьценаў горада, а потым перадумалі і запрасілі ўпрыгожыць стары мост гістарычнымі сюжэтамі.

Першы малюнак быў зроблены ў 2014 годзе на аснове рэальных фотаздымкаў 1930-х гадоў. На ім добра бачны велічны касьцёл Святога Станіслава і калегіюм езуітаў, а таксама асаблівасьць гэтага берага Піны – рачны гандаль з лодак. У той час Піна была шырокай суднаходнай ракой, а заходнi бераг быў абсталяваны пад лодкавы кiрмаш, які дзейнічаў аж да 1950-х гадоў. Жыхары палескіх вёсак прыплывалі сюды на драўляных лодках, каб гандляваць сваiм таварам: гліняны посуд, натуральныя прадукты харчаваньня, вырабы з балотнай руды. Лодкі прычальвалі у драўлянага насьцілу, а пакупнікі з берага рабілі пакупкі. У народзе гэтае месца празвалі «Пінта» (Пінскія таргі).

Апоры маста праз Піну

Мост праз Піну. Графiцi

Видарысы рачного вакзалу i калегiюму з правага берага Пiны

⟵ Previous part. Part 1
Catholic church of the Assumption of the Blessed Virgin Mary and former Franciscan monastery

Next part. Part 3. ⟶
Jesuit College and River Station