Жлобінскі раён

Красны Бераг

Красны Бераг – вёска за 5 кiлямэтраў на поўдзень ад шашы М5, за 20 кiлямэтраў на паўночны захад ад Жлобіна.

Кароткая гiсторыя Краснага Берага

У 1528 годзе мясцовы памешчык Аляксей Зяньковіч прадае свае драўляныя будовы іншаму ўладару. Вось з гэтай пісьмовай крыніцы дакладна вядомая вёска Красны Бераг, якая ў той час уваходзіла ў Рэчыцкі павет Менскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. Пасьля Аляксея Зяньковіча да пачатку ХХ стагодзьдзя ўладарамі Краснага Берагу былі Солтаны, Варанецкія-Корбуты, Грыневічы, Багародзкія, Гатоўскія, Паклеўскiя-Козелы.

У 1654 годзе на долю жыхароў Краснага Берагу выпалі жорсткія выпрабаваньні. Навакольныя вёскі, у тым ліку і Красны Бераг, амаль зусім зьніклі. Да восені 1708 году Карл XII вымушаны быў павярнуць на поўдзень у кірунку Ўкраіны, і Красны Бераг апынуўся на шляху войскаў швэдзкага караля.

1 верасьня 1812 году ў мястэчку Казіміраў, за 12 вёрстаў на поўдзень ад Краснага Берагу, адбыўся бой паміж расейскім аддзелам і польскай брыгадай. Расейскі аддзел панёс у гэтым баі значныя страты і адступіў. Пасьля гэтага батальёны Баранава, рух якіх стрымліваў вялікі абоз, занялі Красны Бераг і накіраваліся да Бабруйску.

16 лістапада 1873 году першы цягнік прайшоў праз станцыю Красны Бераг з Бабруйску да Гомлю.

У 1889 годзе генэрал-лейтэнант Міхаіл Сямёнавіч і яго жонка дваранка Марыя-Юзэфа Гатоўская валодалі маёнткам Красны Бераг ў Сьцяпской воласьці ў 847 дзесяцін зямлі.

Паклеўскі-Козел Вікенцій Альфонсавіч нікога не крануў у гады грамадзянскай вайны, але напярэдадні разгрому белых у Заўральлі, ён з сваёй сям’ёй 19 чэрвеня 1919 выехаў адтуль назаўжды. Праз Уладзівасток сям’я дабралася да Польшчы, дзе кіраўнік сям’і памёр у беднасьці ў 1929 годзе. Марыя Міхайлаўна перажыла свайго мужа і памерла ўжо пасьля заканчэньня Другое сусьветнае вайны. На Паванзоўскіх могілках у Варшаве яны пахаваныя разам.

У гэты час у Беларусі прагрымеў апошні бой Першай сусьветнай вайны і яе завяршэньне цесна зьвязана з пачаткам новай страшнай вайны – грамадзянскай. Першая кроў у гэтай братазабойчай бойні пралілася ў Красным Беразе…

20 лістапада 1917 году другі Арэнбурскі ўдарны батальён, які знаходзіўся ў Жлобіне, выйшаў з гораду насустрач першаму менскаму рэвалюцыйнаму бронецягніку імя Леніна. У 9 гадзін 20 лістапада на станцыі Красны Бераг адбылося сутыкненьне супрацьстаячых сіл. Бой доўжыўся пяць гадзін і быў выйграны байцамі бронецягніка. Яны цалкам разграмілі два батальёны «ударнікаў». Ні дапамагло ім ані ўпартасьць, ані нават здрада сына дарожнага майстра, які ў самы разгар бою спрабаваў ўпотай правесьці салдат праціўніка ў тыл. Але камандзір бронецягніка быў папярэджаны шляхавых вартаўніком. Здраднік разам з 60 варожымі афіцэрамі і салдатамі трапіў у палон.

Так што менавіта 20 лістапада 1917 году – дзень бою на станцыі Красны Бераг – можа лічыцца днём пачатку грамадзянскай вайны ў Беларусі.

Палацава-паркавы комплекс Гатоўскiх – Козел-Паклеўскiх

У 1893 року генэрал-лейтэнант Міхаіл Сямёнавіч Гатоўскі і ягоная жонка шляхцянка Марыя-Юзэфа збудавалі ва ўласным маёнтку Красны Бераг палац. Аўтар праекту – расейскі архітэктар Віктар Шротэр, які скончыў Санкт-Пецярбурскую акадэмію мастацтваў і Бэрлінскую акадэмію мастацтваў. Адначасна побач з палацам паводле праекту варшаўскага садавода Францішка Шаніёра быў разьбіты ангельскі рэгулярны парк.

Па сьмерці Міхала Гатоўскага ў 1904 року маёнтак Красны Бераг перайшоў да Гатоўскіх, а з замужжам Марыі-Юзэфы – да Вікенція Паклеўскага-Козел.

У 1905 годзе ў часе расейскай рэвалюцыі мясцовыя сяляне спрабавалі абрабаваць панскі маёнтак, але казакі, якія апэратыўна прыбылі з Бабруйскай фартэцыі, спынілі гэтыя спробы.

З прыходам бальшавікоў палац быў разрабаваны. Пазьней быў прыстасаваны пад сельскагаспадарчыя курсы, што зьберагло яго ад канчатковага разбурэньня. У 1921 годзе быў праведзены касмэтычны рамонт: адрамантаваны мармуровы камін, печы, вокны, дзьверы, падлога.

Пад час Другое сусьветнае вайны ў сядзібе дзейнічаў нямецкі шпіталь. Па вайне ў палацы разьмясьціўся сельскагаспадарчы тэхнікум.

У 1996–2015 гадох ладзілася рэстаўрацыя палацу.

Уязная брама

Уся тэрыторыя сядзібы плошчай 11 гектараў абнесеная мураванай агароджай. Галоўны ўезд аформлены брамай, зробленай у стылі нэаготыкі, якая мае форму сьпічастай аркі. У яе дэкоры выкарыстаная аркатура і васьмігранныя бакавыя вежы.

Каардынаты: 52.963777, 29.786397.

Плот уздоўж дарогi

Сядзiбны дом

Палацава-паркавы комплекс Козел-Паклеўскіх уключае сядзібны дом, флігель, гаспадарчыя пабудовы, мураваную агароджу з брамай, парк. Галоўным архітэктурным элемэнтам комплексу і цэнтрам ягонай кампазыцыі зьяўляецца палац, які ўяўляе сабой Г-падобны ў пляне асімэтрычны двухпавярховы мураваны будынак, узьведзены ў стылі гістарызму з выкарыстаньнем элемэнтаў готыкі, рэнэсансу, ампіру і мадэрну

Сядзіба Козел-Паклеўскіх – свайго роду даведнік па гісторыі архітэктурных стыляў у інтэр’еры. Тут выкарыстаныя элемэнты больш як дзесяці стыляў – гатычнага і раманскага, ракако, маньерызму, барока, клясыцызму й іншых. Варта адзначыць, што сядзіба Козел-Паклеўскіх – гэта адзіная беларуская сядзіба, у афармленьні якой выкарыстоўваўся рэдкі арабскі стыль – альгамбра.

Каардынаты: 52.965373, 29.784332.

Iнтэр’еры сядзiбнага дома

Парадная лесьвiца

Калiдор

Заля 1

Салён у стылi ракако

Стыль ракако зарадзіўся ў Францыі ў першай палове XVIII стагодьдзя. Для яго характэрны арыстакратычная вытанчанасьць, складаная дэкаратыўнасьць аздабленьня, арнаманты, а таксама імкненьне да «адасобленаму камфорту», гармоніі з прыродай. Стыль гаворыць аб багацьці гаспадара і яго вытанчаным гусьце.

Непаўторнасьцю з’яўляецца наяўнасьць у дадзеным памяшканьні ўнікальнай аўтэнтычнай ляпніны, якая калісьці была пакрыта сусальным золатам.

Дамавая каплiца ў стылi барока

Козел-Паклеўскія былі глыбока веруючамi каталікамі, таму ў доме прысутнічала капліца, выкананая ў стылі барока. З малітвы пачынаўся і заканчваўся дзень.

Барока зараджаецца ў Італіі ў XVI–XVII павеках. Ад італьянскага «barocco» вычварны, элітны, пампезны. Барока лічаць таксама палацавым стылем, паколькі ад росквіту ў перыяд праўленьня Людовіка XIV, які любіў каралеўскі размах, шык ды адкрытае багацьце. Стыль барока павінен дэманстраваць багацьце і прэстыж уладальніка, падкрэсліваць раскошу і багацьце. Асноўным колерам стылю з’яўляецца залаты. Гэта выяўляецца ня толькі ў аздабленьні памяшканьня, але і падкрэсліваецца ў аксэсуарах дэкору і дэталях мэблі.

Сталовая ў раманскiм стылi

Раманскі стыль (ад лац. ronanus – рымскі) – стыль архітэктуры і мастацтва ранняга сярэднявечча. Для раманскага стылю характэрна масіўнасьць, строгасьць і адсутнасьць празмернасьцяў. Асноўная прыкмета раманскага стылю – манументальнасьць.

Унікальным у гэтым задзе з’яўляецца аўтэнтычны, цалкам захаваная столь. Роспіс выканана каляровымі лакамі. Супрапарты пад дзвярыма распісаныя вядомым польскім мастаком Аляксандрам Бараўскім. Гэты пакой служыў сям’і Козел-Паклеўскiх сталовай. Тут уся сям’я, а часта і званыя госьці збіраліся за абедным сталом.

Цэнтральны хол ў гатычным стылi

Росквіт гатычнага архітэктурнага стылю Эўропы прыпаў на XII–XV стагодьдзі. Асаблівасьці стылю: падкрэсленая вертыкальнасьць элемэнтаў, імкненьне ўверх, візуальнае стварэньне лёгкасьці, фантастычныя формы. Нязменны атрыбут готыкі – вялізныя вокны, спічастыя скляпеньні, шматлікія вітражы. Найвышэйшай мэтай усяго гэтага з’яўляецца доступ у памяшканьне максімальна магчымай колькасьці святла і стварэньне гасціннай абстаноўкі.

Цэнтральны хол – першае памяшканьне, дзе гаспадары сустракалі гасьцей, ён характарызуецеся наяўнасьцю сымбаляў-абярэгаў (матылі, ліьсце вінаграда і дуба). Каміны захавалі сваю функцыянальнасьць.

Арабская заля

Арабскі стыль можна справядліва аднесьці да нэа-стыляў. Тонкія ўсходнія арнаманты гэтага стылю пазбаўлены выяваў жывых істотаў – рыса, характэрная для мастацтва Ўсходу. Арнамэнты і арабская вязь утворваюць незвычайна прыгожыя спалучэньні.

Сядзіба Козел-Паклеўскіх – адзіная ў Беларусі, у афармленьні якой выкарыстаны рэдкі арабскі стыль Альгамбра. Альгамбра – архітэктурна-паркавы комплекс, размешчаны ў правінцыі Гранада ў Андалусіі (Гiiпанія). У Чырвоным Беразе, як і ў Альгамбры, арнамэнты і ўзоры ўвекавечылі вытанчанасьць і майстэрства маўрытанскіх майстроў. У гэтай зале сядзібы прымалі гасьцей, вялі гутаркі.

Салён ў стылi маньерызму

Маньерызм як архітэктурны стыль сфармаваўся ў Італіі ў першай чвэрці XVI стагодьдзя. Ён характарызуецца стратай рэнэсанснай гармоніі паміж цялесным і духоўным, прыродай і чалавекам. Асноўнымі мастацкімі цэнтрамі новага мастацтва былі Фларэнцыя, Мантуя і Рым, а затым ён атрымаў распаўсюджваньне ў Францыі і краінах Паўночнай Эўропы. Для маньерызму характэрна ляпніна, насычаная гратэскам, мудрагелістыя, фантастычныя вобразы.

Для гэтага салёна ў сядзібе Козел-Паклеўскіх арыгiнальным з’яўляецца захаванасьць усіх арыгінальных элемэнтаў ляпніны, у тым ліку ўпрыгожваньне камінаў ручной разьбой. У гэтым пакоі гаспадары вялі свецкiя гутаркі з гасьцямі, гулялі ў карты. Дамачадцы і госьці асабняка Паклеўскіх-Козел у канцы XIX– пачатку XX стагодьдзяў маглі прыемна праводзіць час за гульнёй у карты. Па вечарах раскрывалі ломберныя сталы, якія звычайна стаялі зачыненымі ў прасьценках. Перад пачаткам гульні на такіх століках, пакрытых зялёным сукном, раскладвалі ў асобныя вочкі крэйды для запісу ставак і круглыя шчотачкі для сьцірання гэтых запісаў. У цэнтры стала ставілі калёду ігральных карт у спецыяльнай скрыначцы.

У дадзеным салоне знаходзіўся замаскіраваны галоўны сэйф гаспадароў, аб існаваньні якога госьці нават не падазравалі.

Бiльярдны салён ў стылi клясыцызму

Стыль клясыцызм характарызуецца як спакойны. Для клясыцызму ўласьцівы сімэтрычна-восевыя кампазіцыі, рэгулярная сістэма пляніроўкі. Усе элемэнты вытрыманыя, але адрозьніваюцца дарагоўляй. Сьцены ў інтэр’ерах стылю клясыцызм звычайна гладка фарбуюцца. Мэбля ў клясыцызме вее рэспектабельнасьцю, яна заўсёды вырабляецца з каштоўных парод драўніны (арэх, вішня, чырвонае дрэва).

У гэтым салёне Вікенцій Альфонсавіч і яго госці разыгрывалі партыі ў більярд і абмяркоўвалі справы.

Більярд у XIX стагодьдзі стаў гульнёй для багатых і быў настолькі распаўсюджаны як сярод прадстаўнікоў моцнага гендэру, так і сярод выдатнай паловы чалавецтва, што практычна кожны паважаючы сябе шляхецкi дом меў більярдны стол. Назва гульні, хутчэй за ўсё, паходзіць ад старажытнасаксонскіх слоў «ball» – мяч і «yerd» – палка. Іншыя крыніцы сьцвярджаюць, што паходжаньне слова – французскае: bille» – шар, або «billart» – драўляная палка.

Музычны салён ў стылi Людовiка XVI

Інтэр’еры часоў Людовіка XIV маюць пышны, урачыста-парадны характар. Выконваючы сваю ролю, яны служылі багатым, пышным і ў той жа час манумэнтыльным фонам для цырымоніяў і рытуалаў тагачаснага прыдворнага жыцьця. У інтэр’ерах з’явіліся крыштальныя люстры, раскошныя пазалочаныя разьбяныя рамы, і гульні з прасторай з дапамогай люстэркаў.

Прызначэньне гэтага салёна ў Козел-Паклеўскіх падкрэсьлена наяўнасьцю сярод элемэнтаў упрыгожваньня столяў ляпных музычных інструмэнтаў. У дадзеным салёне ў сям’і Козел-Паклеўскіх праходзілі балі і музычныя вечары. Госьці ў шыкоўных уборах вялі свецкія гутаркі і танчылі. Галантныя кавалеры запрашалі дам на паланэз і мазурку, кружылі ў вальсе.

Будуар ў стылi клясыцызму

Клясыцызм адрозьнівае строгасьць і гармонія, вытанчанасьць і раскоша, самавітасьць і веліч. Гэта спакойны стыль у апраўленьні багатых дэкарацыяў. Аздабленьне выключна ў высакародных танах, кампазіцыя ўраўнаважаная і не перагружаная дэкорам. Функцыі колеру брала на сябе жывапіс, які аддзяліўся ад архітэктуры і скульптуры.

Тэрмін будуар з’явіўся ў XVIII стагодьдзі. Будуар гістарычна складзецца як частка пакояў, якія належаць жанчыне. Будуар можна лічыць аналягам кабінэта для мужчыны. У пазьнейшыя перыяды будуары выкарыстоўвалі для стварэньня прадметаў мастацтва, якія належаць жанчыне.

Гэты пакой быў асабістай прасторай Марыі Міхайлаўны, дзе яна пісала лісты, чытала, займалася рукадзельлем.

Спальня ў стылi клясыцызму

Мастацкі стыль клясыцызм уяўляе сабой выраз ідэі кампазіцыйнай цэласнасьці, яснасці, завершанасьці, ураўнаважанасьці. У архітэктуры клясыцызму існуе пэўны набор фармальных прыметаў. Гарызанталь пераважае над вертыкальлю. Элемэнты дэкору стрыманыя, але дарагія. Формы прадметаў спрошчваюцца, лініі выпростваюцца. Адбываецца выпростваньне ножак, паверхні становяцца прасьцей.

Чырвоная гасьцёўня ў стылi клясыцызму

У інтэр’еры стылю клясыцызма пераважае строгая сімэтрыя, створаная на фоне навакольнай прасторы. Мэбля эпохі клясыцызму дыхтоўная і рэспектабельная. Прадметы мэблі часьцяком аздабляліся разьбянымі ўстаўкамі з каштоўных прод дрэва, асабліва папулярным было чырвонае дрэва. Крэслы абіваліся тканінамі з каляровым арнамэнтам.

У дадзеным пакоі чакалі аўдыенцыі ў Вікенція Альфонсавіча кіраўнік маёнткам, суседзі-памешчыкі, сяляне-прасіцелі.

Карцiнная галерэя ў нэагатычным стылi

Нэаготыка (новая готыка) – адзін з нэастыляў, які склаўся ў эўрапейскім мастацтве XIX стагодьдзя ў перыяд гістарызму. Гэты стыль раскошны, патрабавальны, велічны. У інтэр’ерах элемэнты стылю пачалі праяўляцца ў другой палове XIX стагодьдзя. Тады ж вызначыліся асноўныя рысы новага стылю, вобразы, якія суправаджаюць гатычнае афармленьне і дэкаратыўныя прыёмы. Гатычная архітэктура выпрацавала некалькі арыгінальных узораў, якія выкарыстоўваюцца для афармленьня інтэр’ераў: трыфолій (трылiсьнiк), квардыфолій (узор, які складаецца з чатырох пялёсткаў) і характэрную «ружу» (кветку, упісаную ў круг). Гэтыя элемэнты паўсюдна сустракаюцца ў дэталях дэкору.

У карціннай галерэі Козел-Паклеўскіх можна было ўбачыць працы Айвазоўскага, Караваджа, Кандраценкі, Семірадскага і іншых мастакоў. У наш час у карціннай галерэі праводзяцца зменныя выставы хадожкаў, калекцыянераў, рамесьнікаў, фатографаў.

Рабочы кабiнэт у стылi клясыцызму

Стылю клясыцызму ўласьцівая цёплая, сьветлая, пастэльная палітра: усе адценьні персікавага, блакітнага, бэжавага, пясочнага і аліўкага колеру. Для інтэр’ераў у стылі клясыцызму характэрны толькі натуральныя матэрыялы высокага кляса – тэкстыль, дрэва, камень. Дэкор павiнен быць ідэальна збалансаваны. Для інтэр’ераў у клясыцыстычнм стылі мэбля вырабляецца з каштоўных парод дрэва з інкрустацыяй. У якасьці ўпрыгожваньняў тут не дапушчальныя ні завітушкі, ні каштоўныя камяні. Някідкі расьлінны арнамэнт або некалькі добрых вензеляў – вось і ўвесь дэкор.

У дадзеным кабінеце Вікенцій Альфонсавіч працаваў, прымаў справаздачы кіраўніка, плянаваў будучыню.

Дзiцячая спальня сыноў у стылi клясыцызму

Гэты пакой служыў дзіцячым для сыноў уладальнікаў сядзібы: Альфонса, а пазьней і Станіслава. Пасьля рэвалюцыйных падзеяў лёс спадчыньнікаў Козел-Паклеўскіх зьвязаныя з Эўропай.

Дзiцячая спальня дачкi ў стылi клясыцызму

Гэтае памяшканьне з’яўлялася пакоем дачкі ўладальнікаў сядзібы Манюты (1889-1956).

Аранжэрэя

Флiгель

Комплекс гаспадарчых пабудоваў прадстаўлены вынесенымі за межы рэпрэзэнтатыўнай часткі сядзібы будынкам былога вінзаводу, стайнямі, складзкім памяшканьнем, у афармленьні якіх выкарыстаны розныя архітэктурныя элемэнты.

Аднапавярховы цагляны флігель асімэтрычнай аб’ёмна-прасторавай кампазыцыі, які разьмешчаны непадалёк ад палацу, мае падобнае з палацам архітэктурнае рашэньне. Пабудаваны флiгель ў канцы XIX стагодьдзя.

Каардынаты: 52.964885, 29.7843281.

Бровар

Каардынаты: 52.964976, 29.785789.

Гаспадарчы будынак

Гаспадарчы будынак

Парк

Царква сьвятога Георгія

Царква Сьвятога Георгія знаходзіцца недалёка ад уязной брамы ў сядзібу. Яе пабудавалі паміж 1990 і 2000 гадамі.

Каардынаты: 52.962837, 29.785904.

Мэмарыяльны комплекс «Дзецям – ахвярам вайны» на месцы былога канцлагера

У Чырвоным Беразе размяшчаўся адзін з найбуйнейшых дзіцячых донарскіх канцлагераў, дзе знаходзіліся дзеці ва ўзросце ад васьмі да чатырнаццаці гадоў, якіх сілком адбіралі ў маці ў найбліжэйшых раёнах. У дзяцей бралі кроў для нямецкіх салдат і афіцэраў, а тых, хто заставаўся жывы, адпраўлялі ў Нямеччыну. У памяць аб гэтым лагеры, а таксама аб іншых, размешчаных у розных месцах Беларусі, 28 чэрвеня 2007 года на ўездзе ў Чырвоны Бераг быў адкрыты помнік-мэмарыял.

З інфармацыйнага стэнда, размешчанага каля дарогі:
«Комплекс прысвечаны ўсім дзецям, незалежна ад нацыянальнасці і веравызнаньня, на долю якіх выпала вайна».

Каардынаты: 52.963212, 29.776645.

Мэмарыял адкрывае скульптура безабароннай, самотнай у цэлым свеце дзяўчынкі-падлетка. Цэнтрам кампазіцыі помніка з’яўляецца Пляц Сонца. Ад яе прамяні-алеі разыходзяцца па яблыневым садзе. Адзін з прамянёў попельна-чорнага колеру з’яўляецца галоўным уваходам на мэмарыял і праходзіць праз «Мёртвы кляс» з белых пустых партаў і школьнай дошкі. На Пляцы Сонца размяшчаюцца вітражы, малюнкі на якіх выкананы дзецьмі вайны. У цэнтры пляца – белы «Паруснік надзеі і летуценьняў».

Неўзабаве пасьля вызваленьня беларускага горада Лёзна ў 1944 годзе пры разборы цаглянага мура разбуранай печы ў адным з дамоў быў знойдзены маленькі жоўты канверт, прашыты ніткамі. У ім аказаўся ліст беларускай дзяўчынкі Каці Сусанінай, аддадзенай у рабства гітлераўскаму памешчыку. Даведзеная да роспачы, у дзень свайго 15-годьдзя яна вырашыла скончыць жыццё самагубствам. Перад сьмерцю яна напісала апошні ліст бацьку. На канверце стаяў адрас: «Дзеючае войска. Палявая пошта №… Сусаніну Пятру». На другім баку алоўкам напісаны словы: «Дарагія дзядзечка ці цётачка, хто знойдзе гэты схаваны ад немцаў ліст, малю вас, апусціце адразу ў паштовую скрыню. Мой труп ужо будзе вісець на вяроўцы». Нумар палявой пошты, напісаны на канверце, састарэлы, і ліст не мог патрапіць адрасату, але ён дайшоў да сэрца людзей.
Апублікавана ў «Камсамольскай праўдзе» 27 траўня 1944 года.

Ліст 15-гадовай дзяўчынкі Каці Сусанінай з фашысцкай катаргі.

12 сакавіка 1943 г.

Сакавік, 12, Лёзна, 1943 год.

«Дарагі, добры татачка!

Пішу я табе ліст з нямецкай няволі. Калі ты, татачка, будзеш чытаць гэты ліст, мяне ў жывых ня будзе. І мая просьба да цябе, бацька: пакарай нямецкіх крывапіўцаў. Гэта тастамант тваёй паміраючай дачкі.

Некалькі словаў аб маці. Калі вернешся, маму не шукай. Яе расстралялі немцы. Калі дапытваліся пра цябе, афіцэр біў яе бізуном па твары. Мама не стрывала і ганарліва сказала, вось яе апошнія словы: «Вы не запалохаеце мяне біцьцём. Я ўпэўненая, што муж вернецца назад і выкіне вас, подлых захопнікаў, адсюль прэч». І афіцэр стрэліў маме ў рот…

Татачка, мне сёньня выканалася 15 гадоў, і калі б цяпер ты сустрэў мяне, то не пазнаў бы сваю дачку. Я стала вельмі худзенькая, мае вочы ўваліліся, касічкі мне абстрыглі нагала, рукі высахлі, яны падобныя на граблі. Калі я кашляю, з рота ідзе крывя — у мяне адбілі лёгкія.

А памятаеш, тата, два гады таму, калі мне споўнілася 13 гадоў? Якія добрыя былі мае імяніны! Ты мне, тата, тады сказаў: «Расці, дачушка, на радасць вялікай!» Гуляў патэфон, сяброўкі віншавалі мяне з днём нарадзiнаў, і мы спявалі нашу каханую піянерскую песьню.

А цяпер, тата, як зірну на сябе ў люстэрка — сукенка ірваная, у шматках, нумар на шыі, як у злачынкі, сама худая, як шкілет, — і салёныя сьлёзы цякуць з вачэй. Што толку, што мне выканалася 15 гадоў. Я нікому не патрэбная. Тут многія людзі нікому не патрэбныя. Блукаюць галодныя, зацкаваныя аўчаркамі. Кожны дзень іх адводзяць і забіваюць.

Так, тата, і я рабыня нямецкага барона, працую ў немца Шарлэна прачкай, сьціраю бялізну, мыю падлогі. Працую вельмі шмат, а ем два разы на дзень у карыце з «Ружай» і «Кларай» — так клічуць гаспадарскіх сьвіней. Так загадаў барон. “Рус была і будзе сьвіння”, — сказаў ён. Я вельмі баюся «Клару». Гэта вялікая і прагная сьвіньня. Яна мне адзін раз ледзь не адкусіла палец, калі я з карыта даставала бульбу.

Жыву я ў дрывотні: у пакой мне ўваходзіць нельга. Аднойчы пакаёўка полька Юзэфа дала мне кавалачак хлеба, а гаспадыня ўбачыла і доўга біла Юзэфу бізуном па галаве і спіне.

Два разы я ўцякала ад гаспадароў, але мяне знаходзіў іхні дворнік. Тады сам барон зрываў з мяне сукенку і біў нагамі. Я губляла прытомнасць. Потым на мяне вылівалі вядро вады і кідалі ў падвал.

Сёньня я даведалася пра навіну: Юзэфа сказала, што гаспадары з’язджаюць у Германію з вялікай партыяй нявольнікаў і нявольніц зь Віцебшчыны. Цяпер яны бяруць і мяне з сабою. Не, я не паеду ў гэтую тройчы ўсімі праклятую Нямеччыну! Я вырашыла лепш памерці на роднай старане, чым быць утаптанай у праклятую нямецкую зямлю. Толькі сьмерць уратуе мяне ад жорсткага біцьця.

Не хачу больш мучыцца рабыняй у праклятых, жорсткіх немцаў, якія не далі мне жыць!..

Завяшчаю, тата: адпомсці за маму і за мяне. Бывай, добры татачка, сыходжу паміраць.

Твая дачка Каця Сусаніна.

Маё сэрца верыць: ліст дойдзе»