Лідзкі раён

Збляны

«Паведамленне аб літоўскіх шляхах» («Die Littauischen Wegeberichte»), якое было напісана на мяжы XIV–XV стгодьдзяў, згадвае Збляны як княскую сядзібу недалёка ад Нёмана па дарозе з Гародні ў Наваградак.

У першай палове XVI стагодьдзя Збляны заставаліся велікакняжацкім дваром: намесьнікі лідзкія і беліцкія былі адначасова намеснікамі зблянскімі. У 1557 годзе маёнтак перайшоў Радзівілам.

Паводле вопісу парафій Лідскага дэканату ў 1784 году двор і вёска ва ўласнасці князя Караля Станіслава Радзівіла, ваяводы віленскага, у дзяржанні Мараўскага, цэнтар уніяцкай парафіі. Празь вёску ішоў гасьцінец з Беліцы на Горадню. Побач знаходзіўся бярозавы і асінавы гай, пад назвай Кобраўшчына.

У 1832 годзе Збляны перайшлі да князя Вітгенштэйна. У 1834–1835 гадох Зблянская ўніяцкая царква стала праваслаўнай, па зьвестках 1838 году да яе былі прыпісаны 1135 вернікаў.

Вёска Збляны вядома як традыцыйны цэнтар ручнога ткацтва.

Царква Сьвятой Жываначальная Тройцы

Сьвята-Пакроўская царква – помнік архітэктуры псэўдарасейскага стылю рэгіянальнага значэньня. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. Пабудаваная ў 1900 годзе з цэглы на месцы драўлянага храма 1671 годзе. Адноўленая ў 1990 годзе.

Каардынаты: 53.606714, 25.247702.