Смаргонскі раён

Смаргонь

Смаргонь – места на рацэ Оксьне і яе прытоку Гервятцы. Смаргонь – даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны).

Існуе некалькі тлумачэньняў тапоніму Смаргонь. Географ Вадзім Жучкевіч лічыў, што назва места ўтварылася ад балцкага паняцьця, якое мае прыблізны сэнс: чаляднік, саматужнік, шорнік. Такім чынам яна адлюстроўвала род дзейнасьці жыхароў паселішча.

Упершыню Смургоні ўпамінаюцца ў XV 1450 годзе як мястэчка, што ўваходзіла ў склад Віленскага ваяводзтва і знаходзілася ў валоданьні Зяновічаў. У 1503 годзе тут збудавалі драўляны касьцёл Сьвятых Міхала і Аляксея, аднак ужо ў 1552 годзе на месцы касьцёла Ю. Зяновіч збудаваў мураваны кальвінскі збор. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыльная рэформай 1565—1566 гадоў Смургоні ўвайшлі ў склад Ашмянскага павету. У 1590 годзе ў мястэчку пачалі працаваць папяровая мануфактура, школа і шпіталь. Паперню на свае сродкі заснаваў Мікалай Багуслаў Зяновіч. На лістах прастаўляўся вадзяны знак у выглядзе гербу роду Зяновічаў – «Дэспат».

У часы Вялікага Княства Літоўскага паселішча называлася Смургоні. У 1609 годзе мястэчка прымала караля Польскага і Вялікага князя Літоўскага Жыгімонта ІІІ, які ішоў са сваім войскам у паход на Маскву. У 1611 годзе было завершанае будаўніцтва каменнага кальвінскага збору. Тады ж Крыштаф Зяновіч адкрыў пры смаргонскім храме школу і сабраў вялікую бібліятэку, якую завяшчаў «…заўсёды трымаць у адным месцы, у Смаргонях… пры царкве». Пасmля вайны паміж Рэччу Паспалітай і Турцыяй Смаргонь адышла дачкам Ганне Соф’і і Соф’і Зяновічам, якія перадалі смаргонскі храм каталікам.

У выніку шлюбу Ганны Соф’і Зяновіч з Альбрэхтам Уладзіславам Радзівілам у 1628 годзе Смургоні амаль на 170 год перайшлі ў валоданьне роду Радзівілаў.

У 1628 годзе Ганна Соф’я Зяновіч выйшла замуж за Альбрэхта Уладзіслава Радзівіла і Смаргонь амаль на 170 гадоў перайшла а валаданьне гэтага роду. Радзівілы, у адрозьненьне ад ранейшых гаспадароў, сваёй рэзідэнцыі тут не мелі і часта здавалі гэтае валоданьне ў арэнду.

У перыяд праўленьня Радзівілаў Смаргонь перанесла некалькі варожых нашэсьцяў. Асабліва разбуральнай была вайна 1654–1667 гадоў, калі насельніцтва мястэчка зьменшылася ўдвая ў параўнаньні з 1622 годам. У чэрвені 1655 года падчас паходу на Вільню ў Смаргоні размяшчалася стаўка цара Аляксея Міхайлавіча. Пад час Паўночнае вайны, з 11 лютага да 17 сакавіка 1708 года тут размясьціў сваю галоўную стаўку Карл XII і прымаў у ёй польскага караля Станіслава Ляшчынскага, а таксама паслоў украінскага гетмана Мазэпы.

У час вайны 1812 года пры адступленьні французскіх войскаў у Смаргоні спыняўся Напалеон, які перадаў камандаваньне маршалу І. Мюрату і з’ехаў у Парыж; з таго часу дарогу Смаргонь – Ашмяны называюць Напалеонаўскай дарогай.

6 ліпеня 1904 года Смаргонь атрымала статут горада. У часы Першае сусьветнае вайны ў 1915–1918 гадох места знаходзілася на лініі расейска-нямецкага фронту, у выніку чаго ён быў практычна цалкам разбураны.

Палац Празьдзецкiх. Малюнак А. Адама. 1812 год

Касьцёл сьвятога Міхала Арханёла (колішні кальвінскі збор)

Пабудаваны храм у 1553 годзе па адных зьвестках Юрыям Зяновiчам, па iншых – Хрыстафорам Зяновiчам як кальвiнскi збор. Унук Юрыя Зяновiча (сын Хрыстафора) Мiкалай Багуслаў пакiнуў кальвiнiзм i перайшоў у каталiцтва i, як сьведчаць дакумэнты, у 1617 цi 1618 годзе передаў храм каталiкам. Яго сястра Соф’я па сьмерцi брата ператварла збор у Траецкi касьцёл. У часы вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалiтай (1654–1657) храм атрымаў значныя пашкоджаньнi.

Па здушэньнi паўстаньня 1863–1864 гадоў каталіцкія касьцёлы паўсюдна зачыняліся расейскімі ўладамі. У 1866 годзе смаргонскі касьцёл Сьвятой Тройцы перабудоўваецца пад праваслаўную Міхайлаўскую царкву: было ліквідавана касьцёльнае аздабленьне, забеленыя фрэскі, усталяваны шатровы дах з цыбулінай у расейскім стылі. У гады Першае сусьветнае вайны храм быў моцна пашкоджаны. Аднаўляўся палякамі ў 1921–1926 гадах, зноў як каталіцкі касьцёл. Купал расьпісваў беларускі мастак Пётр Сергіевіч.

У 1947 годзе савецкiя ўлады зачынiлi касьцёл, ён выкарыстоўваўся пад склад райспажыўсаюза, пазьней як крама, выставачная заля і музэй.

У 1990 годзе храм вернуты каталiкам. Пры касьцёле iснуе моладзевы тэатар iмя сьвятога Яна Боска, Хрысьціянскі адукацыйны цэнтар.

Каардынаты: 54.480862, 26.403840.

Унутраная тэрыторыя перад уваходам у касьцёл дастаткова шырокая і сярод іншага ўключае зялёныя насаджэньні і невялікі фантан.

Вiд на апсыду касьцёла з Цэнтральнага парку

Царква Перамяненьня Гасподняга

Гiсторыя Спаса-Праабражэнскага сабора ў Смаргонi налiчвае 7 стагодьдзяў. У Смаргонскiм iнвентары ёсьць звесткi аб наяўнасьцi дома сьвятара па вулiцы Скамарохавай у 1622 годзе, а запiс за 1689 год сьведчыць аб iснаваньнi на рынкавым пляцы драўлянай царквы Божага Праабражэньня. Гэтая царква згарэла падчас пажару ў 1840 годзе, тады ж быў узьведзены мураваны аднакупальны храм. У 90-х гадох XIX стагодьдзя была ўзьведзеная трохярусная вежа-званiца.

У Першую Сусьветную вайну храм атрымаў значныя пашкоджаньнi. У 1929 годзе царкву аднавiлi, але ў лiпенi 1944 года ў царкву папала фашысцкая авiябомба i храм згарэў. У 1948 годзе паўстала новая царква з 7 купаламi. У 1961 годзе савецкiя ўлады царкву зачынiлi, а ўвосенi 1967 года – увогуле зьнiшчылi храм.

Першы камень сучасная царквы быў закладзены ў 1990 годзе, завершанае будаўнiцтва было ў 2009 годзе.

Каардынаты: 54.481228, 26.407248.

Араторый Салезiянаў Ксяндза Боска (SDB)

Салезіянскае таварыства было заснаванае ў Італіі ў 1859 годзе сьвятым Янам Боска, які ўсё сваё жыцьцё прысьвяціў працы для дабра маладых людзей, выхоўваючы зь іх сумленных грамадзянаў і добрых хрысьціянаў. Ён арганізаваў для іх араторыі (месцы вучобы, гульні, малітвы і працы), а таксама школы, якія давалі магчымасьць атрымаць прафесію і вучыцца далей. Са сваіх выхаванцаў сьвяты Ян Боска заснаваў Таварыства сьвятога. Францішка Сальскага, члены якога пакліканыя працягваць справу Айца і Настаўніка моладзі.

Каардынаты: 54.480548, 26.403336.

Смаргонская мядзьвежая акадэмiя

«Смаргонская акадэмія» – назва школы дрэсіроўкі мядзьведзяў, заснаванай Радзівіламі ў XVII стагодьдзі.

Школа знаходзілася недалёка ад Смаргоні, на ўзгорках у раёне цяперашняй Смаргонскай раённай бальніцы, дзе былі пабудаваныя спецыяльныя збудаваньні і манежы. На вяршыні ўзгорка капалі глыбокую, да трох метраў, яму, на палову яе глыбіні апускалі жалезную клетку з медным дном. На вышыні аднаго метра ад падставы прарывалі ход, куды клалі ламачча і гальлё, якія падпальвалі. Па іншай вэрсіі школа ўяўляла сабой «асаблівы каменны будынак», у якім каменная падлога другога паверха напальвалася печчу зь ніжняга паверха.

Для навучаньня набіралі толькі маладых самцоў. Навучаньне доўжылася каля 6 гадоў, у тым ліку трэніроўкі, якія праводзілі пасля вяртаньня «мядзьведнікаў» са сваімі выхаванцамі на зімоўку. Мядзьведзяў дрэсіравалі ў некалькі прыёмаў. Спачатку маладых медзьведзянят вучылі «танчыць», для чаго іх па 2-3 зьмяшчалі ў клетку, металічнае дно якой падагравалася, і прывучалі стаяць на задніх лапах, абутых ў лапці. Падлога паступова награвалася, і медзьведзяняты, якім рабілася неўмагату, паднімаліся спачатку на заднія лапы, а потым пачыналі пераступаць з адной лапы на іншую. У гэтым момант «дрэсіроўшчык» біў у бубен. Так было штодзень на працягу месяца-двух. Потым медзьведзянят выводзілі з клеткі на волю і працягвалі практыкаваньні з бубнам. Пры першых жа ўдарах мядзведзікi станавіліся на заднія лапы і пад гукі бубна пераміналіся ўжо без падагрэву. Вынікала заахвочваньне ў выглядзе кавалка хлеба ці морквы. Прывучыўшы мядзведзянят стаяць на задніх лапах і пераступаць з адной лапы на іншую пад гукі бубна і ражка, пераходзілі да наступнага этапу дрэсіроўкі: змагацца, кланяцца і г.д.

Увесну павадыры разам з вучонымі мядзьведзямі адпраўляліся на заробкі па кірмашах Эўропы. У нямецкіх, французскіх і іншых крыніцах можна сустрэць указаньне, што выхаванцы Смаргонскай «акадэміі» былі частымі гасьцямі на кірмашах Прусіі, Шлезвіга, Баварыі і Эльзаса. Дзіўней за ўсё тое, што ў Венгрыі, краіне, дзе прысутнасць мядзьведзя з павадыром з’яўляецца як бы неад’емнай часткай любога кірмаша і любога сельскага свята, у мінулым стагодьдзі таксама сустракаліся мядзьведзі са Смаргонскай акадэміі. Увосень, да дня Усіх Сьвятых, мядзьведзi з настаўнiкамi вярталіся назад у Смаргонь. Мядзьведзям у іх памяшканьнях будаваліся лежні з лісьця і яловых лапак, у якіх яны заставаліся да сярэдзіны лютага. Разам з восеньскім вяртаньнем у Смаргонь наступала таксама выплата мядзьведнікам іх заробку, збор з іх устаноўленых «баронам» выплат на ўтрыманьне акадэміі або плата за страту мядзьведзя або малпы.

Асаблівага росквіту «акадэмія» дасягнула пры Карале Станіславе Радзівіле па мянушцы «Пане Каханку», які валодаў Смаргоньню ў 1762–1790 гадах. Ён прызначыў кіраўніком акадэміі «барона» літоўскіх цыган Яна Марцынкевіча, які жыў у Міры. Той набраў гурт з 20 цыган, якія жылі і працавалі ў школе. У перыяд росквіту ў «акадэміi» дрэсіравалі адначасова да 10 мядзьведзяў і некалькі малпаў. Малпаў закупляў і дасылаў князь, а мядзьведзяў дастаўлялі з мясцовых лясоў, прывозілі з Жупранскай і Налібоцкай пушчаў. Апроч уласных выхаванцаў, на навучаньне прымаліся мядзьведзі і ад старонніх асобаў, якія павінны былі заплаціць за працу, сілкаваньне і пражываньне дрэсіроўшчыка.

Пасьля сьмерці князя Караля Станіслава Радзівіла і ўваходжаньня беларускіх земляў у склад Расейскай імпэрыі школа паступова прыходзіць у заняпад. Пра «мядзьведжую акадэмію» ў сваіх мэмуарах згадвалі многія ўдзельнікі вайны 1812 года, якім давялося пабываць у Смаргоні.

Канчаткова мядзьведжы промысел згас у Смаргоні пасьля ўказа Сената аб забароне мядзьведжай камедыі ў 1870 году.

Цэнтральны парк. Мядзьвежая акадэмiя

2 сакавіка 2014 года ў Смаргоні была адкрытая скульптурная кампазіцыя ў гонар «мядзьведжай акадэміi». Аўтар помніка – скульптар Уладзімір Церабун.

Помнiк Францiшку Багушэвiчу

6 верасьня 2009 года ў гарадзкім парку адкрыўся помнік заснавальніку новай беларускай літаратуры Францішку Багушэвічу, першаму нацыянальнаму паэту, прадстаўніку грамадзкай думкі Беларусі, ідэёлагу нацыянальнага адраджэньня і вызвольнага руху.

Ідэалёгія Багушэвіча, як выразьніка нацыянальна-патрыятычнай сьвядомасці – зацьвярджэньне роднай мовы ў якасьці цэнтра існаваньня народа і яго духоўнай культуры, а таксама імкненьне даць гістарычнае і канкрэтнае абгрунтаваньне самастойнасьці беларускага народа.

На помніку размешчаная бронзавая таблічка з заклікам Багушэвіча да народа: «Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі».

Каардынаты: 54.480019, 26.406126.

Iнсталяцыi ў парку

Канцэртная пляцоўка ў Цэнтральным парку

Пляц Ленiна i вулiца Ленiна

Райвыканкам

Адрас: вулiца Ленiна, 5. Каардынаты: 54.482004, 26.402693.

Кафэ ‘Разам’ (Vmeste)

Адрас: вулiца Ленiна, 4. Каардынаты: 54.480892, 26.402249.

ЗАГС

Адрас: вулiца Ленiна, 11. Каардынаты: 54.481683, 26.405929.

Мурал «Смаргонь – 1910» на пляцы Ленiна

Вулiца Савецкая

К востоку от площади Ленина отходит улица Советская.

Вулiца Савецкая, 1 (Гагарына 2)

Вулiца Савецкая, 2

Школа №1

Адрас: вулiца Савецкая, 18.

Мурал. Вулiца Кутузава, 13

Вулiца Пятра Балыша, 2

Капліца праваслаўная іконы Маці Божай «У журбе і смутке Суцяшэньне»

Адрас: Завулак Бальнічны, 17. Каардынаты: 54.488635, 26.405856.

Мэмарыяльны комплекс памяці герояў і ахвяраў Першай сусьветнай вайны

Летам 1915 года беларуская зямля стала тэатрам ваеннага супрацьстаяння германскіх і расейскіх войскаў. Лінія фронту працягнулася па беларускіх землях з поўначы на ​​поўдзень амаль на 400 км: праз цяперашнія Віцебскую, Гарадзенскую, Менскую, Берасьцейскую вобласьці. Амаль чвэрць сучаснай Беларусі аказалася тады пад нямецкай акупацыяй, астатняя частка стала прыфрантавой зонай Расеі.

На лініі рускага заходняга фронту абарончыя баі за Смаргонь аказаліся вельмі цяжкімі і крывапралітнымі. Нездарма ў салдатаў склалася прымаўка «Хто пад Смаргоньню не бываў, той вайны не бачыў». З верасьня 1915 па люты 1918 года праз Смаргонскі раён праходзіла лінія расейска-германскага фронту. У яго паласе аказаўся і 16-тысячны горад Смаргонь. 810 дзён тут вяліся абарончыя баі, якія ператварылі гэтую зямлю ў руіны. Горад быў цалкам разбураны. Яго звалі «Мёртвым горадам». Да сёньняшніх дзён у навакольлях Смаргоні захаваліся нямецкія бетонныя доты і бліндажы, пабудаваныя ўздоўж лініі фронту 1915–1917 гадоў.

Цяжкім выпрабаваньнем для салдатаў расейская армii ў гады вайны былі нямецкі газавыя атакі 1916 года. Падразьдзяленьнi неслі вялізныя страты, але пазіцыі не здавалі. 19 чэрвеня 1916 года на пазіцыях 253-га Перакопскага і 254-га Мікалаеўскага пяхотных палкоў 26-га армейскага корпуса расейскай арміі ў выніку газавых атак германскіх войскаў былі атручаныя 33 афіцэры і 1584 салдаты.

14 верасьня 1915 года 16.288 смаргонцаў атрымалі загад пакінуць свае дамы на працягу трох гадзін. Жыхары разьвітваліся з родным горадам. Многія назаўжды.

Падчас разлютаваных баёў 1915 гвардзейскія палкі расейскай арміі спынілі ў Смаргоні наступленьне германскіх войскаў, пачалася абарона горада.

12 верасьня 1916 года на паўднёвы захад ад Смаргоні здзейсніў подзвіг і гераічна загінуў экіпаж паветранага карабля «Ільля Мурамец» №16 пад камандаваннем камандзіра-паручніка Дзьмітрыя Макшэева.

9 ліпеня 1917 года падчас наступальнай аперацыі 1-га Сібірскага армейскага корпуса на ўчастку фронта Наваспаск-Крэва ў баях прымаў удзел батальлён сьмерці пад камандаваньнем прапаршчыка, Георгіеўскага кавалера Марыі Бачкаровай.

27 лістапада 1917 года ў мястэчку Солы (у 10 км на захад ад Смаргоні) прадстаўнікамі 2-й, 3-й, 10-й арміі Заходняга фронту быў падпісаны дагавор аб перамір’і паміж войскамі рускага заходняга і аўстра-германскага ўсходняга франтоў на ўчастку ад мястэчка Відзы да ракі Прыпяць.

Каардынаты: 54.488106, 26.420229.

Старыя гарадзкiя могiлкi

Каардынаты: 54.486205, 26.404359.

Надмагiльле Эвы Казлоўскай

Помнік жаўнерам Войска Польскага, якія загінулі ў 1920 годзе. 1928 год

Чыгуначная станцыя Смаргонь

З 1866 па 1875 гады ў Расейскай імпэрыі здарыўся сапраўдны бум у будаўніцтве чыгунак. Ён быў зьвязаны з рэзкім ростам стану тых, хто кіраваў гэтай будоўляй. Людзі пры царскім двары, у якіх былі грошы, сталі актыўна ўключацца ў барацьбу за патэнты на будаўніцтва чыгунак.

Не стала выключэньнем і Лібава-Роменская чыгунка, і станцыя Смаргонь. Праўда, падчас аб’яўленьня конкурсу на будаўніцтва дарогі, закліканай забясьпечыць дастаўку хлеба з паўднёвых абласьцей цяперашняй Украіны ў прыбалтыйскія марскія парты, называлася па-іншаму: Ландвара-Роменскай. У 1871 годзе працы закіпелі. Чыгунка будавалася за прыватныя грошы Карла Фёдаравіча Мека, для эксплуатацыі закупляліся імпартныя паравозы, пасажырскія вагоны, а таксама ваголны для перавозкі грузаў. Эканомілі толькі на ўзьвядзенні чыгуначных станцый. Іх вырашылі будаваць з дрэва, па спрошчаным праекце. У 1873 годзе дарога была поўнасьцю завершаная.

14 студзеня 1873 года на першым участку дарогі, які ўключаў станцыі Вільна, Кена, Слабодка, Солы, Смаргонь, Залесьсе, Маладэчна, Краснае (з 1875 года перайменаваную ў станцыю Уша), Радашкавічы, Ратамка, Менск, прайшоў першы састаў.

Ад чыгуначнай станцыі Смаргонь у горад была пракладзеная жвіровая дарога, уздоўж якой высадзілі дрэвы. Так з’явілася Вакзальная алея (цяперашняя вуліца Камсамольская).

У 1876 годзе, злучыўшы Ладварава-Роменскую і Лібава-Кашадарскую дарогу, гэтую чыгунку перайменавалі ў Лібава-Роменскую. Новы этап у яе развіцьці надышоў пасьля 1881 года (калі ў чыгуначнай катастрофе ў Борках ледзь не пацярпела царская сям’я). З прычыны гэтага адбыліся значныя зьмены. У 1891 годзе дзяржава выкупіла ў сям’і Меккаў Лібава-Роменскую чыгунку, уключаючы чыгуначныя станцыі. Неўзабаве пасьля гэтага імпартныя цягнікі і вагоны сталі замяняцца расейскімі. Мяняўся на расейскі і сам матэрыял чыгуначнага палатна. Усе станцыі на гэтай чыгунцы сталі перабудоўваць. На месцы драўлянай станцыі была ўзведзеная новая чыгуначная станцыя Смаргонь. Выбудаваная ў «псэўдарасейскім стылі», ад цяперашняй яна адрозьнівалася вялікімі памерамі. Раней грамадзтва было саслоўным, і для кожнага саслоўя неабходная была свая зала чаканьня, у якой знаходзіліся асобныя касы, буфэты і г.д.

Здавалася, чыгуначная станцыя будзе толькі разьвівацца, але ўсё перакрэсліла вайна. У верасьні 1915 года ў Смаргоні разгарнуліся баявыя дзеяньні. Інфраструктура станцыі моцна пацярпела.

Па заканчэньнi ўсіх баявых дзеяньняў Смаргонь па Рыскай мiрнай дамове ўвайшла ў склад Польскай дзяржавы. Усе разбураныя пабудовы чыгуначнай станцыі былі зьнесеныя, на іх месцы з’явіліся новыя. Новая станцыя была пабудаваная на месцы зьнесеных пабудоў у 1920-х гадох.

Адрас: вулiца Камсамольская, 105. Каардынаты: 54.475496, 26.371501.