Палац Пацёмкіных і Галынскіх
Палац князя Пацёмкіна – візытная картка Крычава. Гэта помнік архітэктуры расейскага клясыцызму з пазьнейшымі напластаваньнямі элемэнтаў псэўдаготыкі XVIII стагодзьдзя. На Магілёўшчыне гэта адзіны захаваны помнік такога тыпу, уключаны ў Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, што прыцягвае турыстаў да яго наведваньня. Дзякуючы сваёй унікальнай культурна-гістарычнай спадчыне, музэй на 1-м Нацыянальным форуме «Музэі Беларусі», які праходзіў у Горадні, у намінацыі «Найлепшы музэй» – турыстычны аб’ект быў прызнаны адным з найлепшых аб’ектаў Беларусi.
Імпэратрыца Кацярына II у 1776 г. падаравала графу Пацёмкіну Крычаўскае староства з насельніцтвам каля 21 тыс. сялянаў. Палац на гэтых землях быў выбудаваны для Р. А. Пацёмкіна паводле індывідуальнага праекту ў 1778–1787 гг. Пляніроўка й архітэктура палацу насілі клясычны характар. Аўтарства праекту прыпісваецца І. Я. Стараву, што абумоўлена важкімі прычынамі. Магчыма, быў выкарыстаны адзін з раньніх праектаў Старава. Палац выбудаваны мураваным, у пляне П-падобным, двухпавярховым, з цэнтральным рызалітам на галоўным фасадзе. Мае спадзісты двухсхільны дах. Кампазыцыйным цэнтрам абодвух паверхаў зьяўляюцца вялікія круглыя залі, якія выступаюць з асноўнага аб’ёму будынку ў бок двара. Тарцы бакавых крылаў вырашаныя ў строгіх клясычных формах, завершаныя трыкутнымі франтонамі. Вокны тут упрыгожаныя сандрыкамі: лучковымі на першым паверсе, трыкутнымі – на другім. Працамі па будаўніцтве палацу кіраваў палкоўнік Няфедзьеў.
У 1787 г. палац разам з Крычаўскім маёнткам быў прададзены Пацёмкіным мясцоваму памешчыку Івану Галынскаму. Пасьля Крычавам валодалі ягоныя нашчадкі.
У 1840-х гадох у адпаведнасьці з новай архітэктурнай модай палац быў рэканструяваны. Найбольшае распаўсюджаньне ў сядзібным будаўніцтве гэтага часу атрымаў стыль нэаготыкі ў ягоным сярэднявечным замкава-абарончым варыянце. Для архітэктурнага рашэньня галоўнага фасаду палацу былі выбраныя рысы менавіта гэтага стылю: цэнтральны рызаліт апрацавалі гранёнымі пілёнамі, кутнія пілёны завершылі шматграннымі вежачкамі з зубчастымі парапэтамі, вокнам надалі стральчатую форму. Астатнія фасады былі расчлянёныя пілястрамі, вокны першага паверху сталі прастакутнымі, другога – паўцыркульнымі. Рэканструкцыю прыпісваюць архітэктару Бэрнару Сымону паводле заўказы Стэфана Галынскага.У 1917 г. палац быў нацыяналізаваны й у ім адчынілася першая на Крычаўшчыне савецкая школа імя У. І. Леніна. Пасьля ў будынку разьмяшчалася пэдагагічная вучэльня. У гады Вялікай Айчыннай вайны гітлераўскія акупанты выкарыстоўвалі памяшканьні для сваіх службаў. На шчасьце, у гады вайны палац уцалеў. У даведніках-пуцяводніках 1950-х – 1960-х гг. палац называлі „мураваным палацам Галынскіх“. У 1950 г. тут разьмясьцілі спальны корпус школы-інтэрнату, у сувязі з чым будынак быў пераплянаваны й пазбавіўся сваёй анфіляднай пляніроўкі. Разьмяшчэньне ў помніку архітэктуры XVIII ст. гэткай установы не спрыяла ягонай захаванасьці, і палац пачаў руйнавацца. У 1988 г. пачалася рэстаўрацыя палацу, якая завяршылася ў 2008 годзе.
Адрас:вулiца Ленiнская, 59.
Вонкавая архітэктура палацу








Iнтэр’еры палаца


Iнтэр’ерная заля «Зiмовы сад»

Iнтэр’ерная заля «Прыказчыцкая. Пакой кiраўнiка»
Заля адчыняецца разьмешчаным справа невялікім пакоем, які выконваў функцыі пакою кіраўніка. Гэта – невялікае памяшканьне, у якім паказаны інтэр’ер пакою кіраўніка маёнтку з элемэнтамі камэрдынэрскай і гардэробнай. Апісаньні падобных памяшканьняў захаваліся ў мэмуарыстыцы: «Гардэробная… уздоўж сьценаў стаяць вялікія шафы»; «…У высокім перадпакоі было паўцёмна, уздоўж ягоных сьценаў ішлі конікі для лакеяў…»; «…Гадзіньнік насупраць уваходных дзьвярэй нагадваў пра чоткі рэглямэнт і распарадак жыцьця жыхароў палацу». Пакой уяўляецца амаль да сярэдзіны абшытым драўлянымі панэлямі. У ім паказаныя некаторыя прадметы мэбляваньня (просты столік і крэслы, падсьвечнік, пісьмовыя прылады, вялікае ангельскае люстэрка). Гэты інтэр’ер разьмяшчаўся за драўлянай разьбяной перагародкай, якія часта сустракаліся ў дамах расейскай знаці XIX стагодзьдзя.
Над сталом – упрыгожваньні для сьценаў пакояў у выглядзе расфарбаваных «ад рукі» эстампаў, выразаных з кніг або набытых лубочных малюнкаў, плян гарадзкай сядзібы, чарцяжы палацу. Каля сьцяны насупраць могуць стаяць адзежныя (закрытыя) шафы са шляпнымі скрынкамі на іх. Падлога ў памяшканьні такога тыпу (палацавая абстаноўка) была паркетнай, на акне – палацавая драпіроўка. Сьцены пафарбаваныя ў любыя нэўтральныя колеры; асьвятленьне – палацавая люстра. Памяшканьне павінна ўспрымацца як непасрэдная частка палацавага інтэр’еру.


Iнтэр’ерная заля «Буфэтная»
Наступны пакой анфіляды адводзіцца пад паказ буфэтнай. Буфэтная – службовае памяшканьне, якое прымыкае да кухні і прызначалася для захоўваньня сталовай бялізны й посуду. Пакой невялікі па сваіх памерах, мае гладкія атынкаваныя сьцены, дашчаную падлогу. Мэбля адрозьніваецца цяжкімі формамі й прастатой.
Інтэр’ер буфэтнай дапаўняўся лаўкамі ўздоўж сьценаў і стала, паліцамі для разьмяшчэньня посуду, балеяй з рукамыйнікам. Акрамя таго, на сьценах буфэтнай разьвешваліся ў пэўным парадку апрацоўчыя дошкі розных памераў, некаторы медны посуд, чыстыя ручнікі. Асобную паліцу займаў медны посуд – глякі, чайнікі. На адной з паліцаў выстаўляўся керамічны посуд – гаршкі, гарлачы, міскі. Асобна можна паказаць шкляны посуд – бутэлькі розных памераў і іншыя ёмістасьці. На асобных паліцах стаяў посуд сталовы – стравы, падносы. На асобнай маленькай палічцы – прадметы, неабходныя для прыгатаваньня кавы – кавамолка, турка. Асобна на сьцяне – лыжачнік з драўлянымі розных памераў лыжкамі. У інтэр’еры буфэтнай, на паліцах і стале, мы бачым парцалянавы (фарфоравы) сэрвіз нямецкай фабрыкі «Мэйсэн» пачатку XIX стагодзьдзя. Мэйсэнская парцаляна (Meissen) – гэта першая парцаляна ў Эўропе, яна лічылася неверагодна дарагой і прэстыжнай.

Iнтэр’ерная заля «Сталовая»
Сталовая заўсёды была адным з парадных пакояў шляхецкага дому. Яна выконвала ў доме вельмі важную функцыю – служыла своеасаблівым сямейным сьвяцілішчам. У сталовай сям’я магла сабрацца ў поўным складзе. За абедзенным сталом падтрымлівалася сувязь пакаленьняў, тут вырашаліся многія пытаньні сямейнага жыцьця. Галоўнае месца ў сталовай займае вялікі абедзенны стол авальнай формы, пакрыты белай камчатай скацеркай (камка – ільняная жакардавая тканка), лёгкія крэслы да яго. Крэслы характарызуе адна маленькая дэталь – авальны прарэз у верхнім папярочным шчытку сьпінкі, зроблены для зручнасьці пры адсоўваньні крэсла. Асаблівым цырыманіялам выглядае працэдура сэрвіраваньня стала. На стале растаўлены абедзенны сэрвіз. Талеркі й стравы лічыліся за лепшае парцалянавыя; вядома, мела месца так званае «фамільнае срэбра» – нажы, відэльцы, лыжкі. Для ўпрыгожваньня стала выкарыстоўваліся розныя вазы: ваза-фруктоўніца, ваза-келіх. Выкананыя з мэталу й шкла, яны разнастаяць стол, надаюць яму нейкую ўрачыстасьць. На стале маглі знаходзіцца й падсьвечнікі-кандэлябры ў пары на розных канцах стала. Асобна каля сьцяны разьмешчаны маленькі сэрвіровачны столік – на ім звычайна знаходзіўся посуд для чаяваньня: самавар з чайнікам-заварнікам на верхавіне, паднос, сыцечка, цыбукі (шчыпцы) для цукру. Навіна, якая ў XIX стагодзьдзі была прынесеная ў інтэр’ер сталовай, – высокі падлогавы гадзіньнік зь вялікім цыфэрблятам і маятнікам. Такі гадзіньнік называлі «дзядулевым» гадзіньнікам: ягоны аксамітны перазвон навяваў успаміны пра мінулае. Значная роля ва ўбраньні інтэр’еру належала ацяпляльным прыладам – печам і камінам. Пераважалі печы кутнія. Вельмі часта печ складалася з асноўнага масіву й завяршэньня, распрацаванага з дапамогай архітэктурных матываў. Шырока практыкаваліся для печаў белыя кафлі. У сталовай – кутняя кафляная печ. Перад працоўнай часткай – экран, аформлены ў стылі эпохі. Для стварэньня ўтульнасьці ў сталовай шмат кветак – яны разьмешчаныя на адмысловых падстаўках-жардыньерках. На сьцяне – натурморты ў пазалочаных рамах


Iнтэр’ерная заля «Кабiнэт-бiблiятэка»
Заля «кабінэт-бібліятэка» прысьвечаная гісторыі краю ў 1770-я – 1890-я гады. Пасьля першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) горад Крычаў і Крычаўскае староства ўвайшлі ў склад Расейскай імпэрыі. Крычаў гэтай эпохі – мястэчка Чэрыкаўскага павету Магілёўскай губэрні. У 1776 годзе насельніцтва староства складала 14247 чалавек. 11 студзеня 1776 году імпэратрыца Кацярына II сваім імянным указам перадала «ў вечнае і патомнае валоданьне ў Магілёўскай губэрні мястэчка Крычаў і ўсё староства Крычаўскае з усімі сёламі, вёскамі, сялянамі і з усякімі да гэтага староства прыналежнасьцямі» свайму фаварыту – «генэрал-аншэфу графу Рыгору Пацёмкіну за службу ягоную Яе вялікасьці і айчыне». Пры Р. А. Пацёмкіне (1742–1791) былі створаныя Крычаўская суднавэрф, розныя мануфактуры: вінакурны, шкляны, гарбарны, медзеліцейны заводы, млыны.
Першая ветразевая мануфактура існавала ў 1783–1845 гадох.
Другая ветразевая мануфактура існавала ў 1786–1831 гадох і належала памешчыку Галынскаму.
Канатная мануфактура існавала ў 1785–1798 гадох.
Акрамя гэтага, у вёсцы Воранава Р. А. Пацёмкін стварыў буйны цагляны завод, прадукцыйнасьць якога дасягала 1 мільёну цэглы за год. Р. А. Пацёмкін заснаваў у Крычаве і знакамітую суднавэрф (1785–1790/91 гады).
У 1847 годзе ў Крычаве 630 двароў, 6 цэркваў, касьцёл, малітоўная школа, праводзіліся 3 кірмашы. Паводле зьвестак 1895 году ў Крычаве жыхароў 5876; двароў: 479. Дамоў мураваных 7, драўляных 754, лавак 71. Цэркваў праваслаўных 5, мураваны рымска-каталіцкі касьцёл цудоўнай гатычнай архітэктуры, 4 габрэйскія малітоўныя школы. Народная вучэльня, аптэка, 3 гарбарныя заводы, 4 ганчарныя.
Асноўны экспазыцыйны комплекс гэтай залі аднаўляе аблічча кабінэту-бібліятэкі ўмоўнага гаспадара палацу. Тут разьмесьціцца пісьмовы стол з аксэсуарамі для працы, услон-крэсла, падлогавы гадзіньнік. Шэраг кніжных шафаў запоўненыя кнігамі са збору Крычаўскага музэю. Па сьценах залі – сьвяцільні-бра, у інтэр’еры – кандэлябры-падсьвечнікі. Асаблівы экспазыцыйны комплекс прысьвечаны суднавэрфі й мануфактурам, прадукцыя якіх выкарыстоўвалася для забесьпячэньня патрэбаў флёту Расейскай імпэрыі. Адным з самых яскравых экспанатаў залі зьяўляецца макет карабля, пабудаванага ў Крычаве. Абавязковымі экспанатамі стануць маляўнічыя творы – партрэт Р. А. Пацёмкіна (копія з арыгіналу XVIII стагодзьдзя). У асобных вітрынах, выкананых у стылі эпохі, разьмешчаныя прадметы нумізматыкі й фалерыстыкі, а таксама «марскіх рэдкасьцяў» з фондаў музэю.



Iнтэр’ерная заля «Рыцарская заля»





Iнтэр’ерная заля «Будуар»
Царства хатніх інтэр’ераў немагчыма ўявіць без дамскага будуару. Будуар – дамскі кабінэт, пакой, дзе сьвецкая жанчына праводзіць свой дзень і прымае блізкіх. Вельмі часта ў быце яго называлі «гаспадарскі», «церамок», «сьвятліца», «гарэнка». Такі пакой насычаны самымі рознымі прадметамі, але агулам – гэта эталён вытанчанасьці, элегантнасьці, зьнежанасьці. У будуары панаваў культ жанчыны, таму зьяўляюцца мэблевыя формы, прызначаныя для прадстаўніц прыгожай паловы, так званая мэбля будуарнага пляну. Напрыклад, казэтка, або «рэкам’е» – кароткая элегантная кушэтка з высокім, плаўна выгнутым падгалоўем, якое мае форму ці то гандолы, ці то лебядзінай шыі. Падобная казэтка, зручнае крэсла, дыван на паркетнай падлозе, стужка званочка – усе гэтыя прадметы інтэр’еру й убраньня ствараюць зручны куток, у якім прысутнічае настрой утульнасьці, жаданьне разьмясьціцца тут для адпачынку або вядзеньня нясьпешнай гутаркі.
Побач – прысьценная кансоль з прадметамі дамскага туалету – калекцыяй фляконаў ад парфумных вырабаў, бальныя пальчаткі, розныя шкатулкі, падсьвечнік, іншыя прыгожыя дробязі, якія часьцей за ўсё ня былі зьвязаныя адзін з адным ні стылістычна, ні кампазыцыйна. Над кансольлю й у іншых месцах на сьценах – жаночыя партрэты ў пазалочаных рамах, які знаёмяць з жыхаркамі падобных будуараў. У будуарах звычайна было шмат люстэркаў: падлогавыя або разьвешаныя на сьценах, растаўленыя на сталах-кансолях – яны былі ня толькі неабходным элемэнтам убраньня, але й стваралі дадатковы мастацкі эфэкт – ускладнялі й дэфармавалі прасторавую структуру памяшканьняў. У будуары – высокае падлогавае люстэрка ў пазалочанай раме. Выхаваньне жанчыны-шляхцянкі ўключала ў той час заняткі жывапісам і рукадзельлем. Для гэтага існавалі адмысловыя сталы. Прызначаныя для жывапісу мелі складаны мальбэрт і аддзяленьні для паперы, пэндзляў, фарбаў; для рукадзельля – вялікія й маленькія аддзяленьні для нітак, іголак і іншых прыладаў.
Піяніна. Фабрыка «Corona», Нямеччына
Экспанат бязвыплатна перададзены ў дар музэю 1 чэрвеня 2017 году жыхаром Крычава Аляксандрам Віктаравічам Крэйдам.



Iнтэр’ерная заля «Парадная заля»



Iнтэр’ерная заля «Канапавая»
Канапавы пакой прызначаўся для свабодных заняткаў, дзе госьці маглі аддзяліцца ад астатняга таварыства, паслухаць музыку, пагуляць у карты й адчуваць сябе свабоднымі ад строгага рэглямэнту. Гэта быў пакой для адпачынку, інтымных размоваў. У адным са сталічных шляхецкіх дамоў канапавы пакой меў хатнюю назву «гаварыльня». Мог выкарыстоўвацца й для курэньня, тады тут усталёўваліся адмысловыя падстаўкі для люлек. Галоўнае месца ў канапавым пакоі займае зручная канапа і невялікі столік, які атрымаў назву прадканапавага. Столік мог быць і ломбэрным, прызначаным для гульні ў карты. Звычайна ў багатых шляхецкіх сядзібах захоўваліся ломбэрныя сталы для вялікага зьезду гасьцей, пра што гавораць гаспадарчыя дакумэнты некаторых памешчыцкіх архіваў. «Гульня ў карты – забава для нас звычайная», – гаворыцца ў дзёньніку аднаго шляхціча. Паркетная падлога ў той частцы пакою, якая прымыкае да канапы й століку, што разам складаюць «антамбльмессман» (гарнітур), засьцеленая дываном. Неабходная прыналежнасьць такога пакою для адпачынку – фартэпіяна. Важны элемэнт афармленьня інтэр’еру складаюць асьвятляльныя прилады – сьвечкі ў падсьвечніках, кандэлябрах, бра; з 30-х гадоў XIX стагодзьдзя выкарыстоўваецца й лямпавае асьвятленьне.
З другой чвэрці XIX стагодзьдзя асаблівае значэньне ў інтэр’ерах набывае зеляніна. Яна не зьяўлялася дапаўненьнем да мэбляваньня, а ўваходзіла актыўным элемэнтам ва ўбраньне пакояў. Кветкі групуюцца каля вокнаў, разьмяшчаюцца на жардыньерках, усталёўваюцца проста на падлозе ў кадках і кашпо. Плюшчы, язьмін, уюны часта ўпрыгожвалі пакоі, вылучаючы асобныя куткі, ствараючы бясспрэчную ўтульнасьць. У Канапавым пакоі кветкі разьмешчаныя ўздоўж вокнаў на падстаўках-жардыньерках, а таксама каля канапы ўсталяваная рашотка зь вітых расьлінаў. Зьлева ва ўзкай нішы сьцяны й насупраць мэбляваньне дапаўняють два крэслы, выкананыя ў стылі «ампір»; над імі бра, выкананыя ў такім жа стылі – усё гэта надае інтэр’еру нейкую ўрачыстасьць.
Вялікую ролю ў арганізацыі інтэр’ераў адыгрываюць партрэты, карціны, гравюры. У Канапавым пакоі жывапіс прадстаўлены галоўным чынам рамантызаванымі краявідамі. Яны разьвешаныя над піяніна, канапай.


Iнтэр’ерная заля «Гасьцёўня»
Гасьцёўню таксама называлі салонам. Другая яе назва зьяўляецца яркай ілюстрацыяй парыскай моды, якая прыйшла ў 2-й палове XVIII стагодьдзя і ў Расею. У Францыі ў салонах зьбіраўся колер сьвецкага грамадзтва дзеля весялоснага правядзеньня вечароў у форме гутарак пра палітыку, літаратуру і мастацтва ды вялікасьвецкіх забаваў. Падобныя функцыі выконваў салон-гасьцёўня і ў дваранскіх дамах Расейскай імпэрыі. Гэта была пакой, дзе гасьцінныя гаспадары прынялі сваіх гасьцей. Акрамя таго, гасьцёўня адыгрывала і ролю «агульнай» пакоя для ўсёй сям’і, дзе ўвечары на адпачынку маглі сабрацца ўсе пакаленьні жыхароў дваранскага маёнтку. Нарэшце, у вялікіх дамах колеру расейскага грамадзтва салон служыў таксама для дзелавых перамоваў і музычных заняткаў, для чаго ў пакоі часта разьмяшчалася піяніна, гук якога радаваў слых жыхароў.
Інтэр’ер гасьцёўні склаўся ў пачатку XVIII стагодьдзя. Менавіта дзеля абстаноўкі салёну ў сярэдзіне XVIII ст. сталі вырабляцца дываны. Заканадаўцам мод у афармленьні падобных пакояў у свой час быў архітэктар Карля Росі, які спраектаваў дываны з двума сядзеньнямі і адной сьпінкай, каб можна было разсаджваць гасьцей кружкамі. У сярэдзіне XIX стагодьдзя зьявіліся новыя разнавіднасьці дыванаў: кушэтка, казэтка, дыван з двума сядзеньнямі і вузкім цэнтрам, вуглавы дыван, дыван на двайко (societe) і на траіх (discrette). Увайшлія ў ўжытак лёгкія сталікі атрымалі назву бобік.
Перад вамі інтэр’ер гасьцёўні 2-й паловы XIX стагодьдзя. Гасьцёўні гэтага часу адрозьніваліся адсутнасьцю строгай пляноўкі. Уся мэбля часьцей за ўсё разьмяшчалася ўздоўж сьценаў. Яе галоўны элемэнт – салонны гарнітур, які складаўся з горкі-вітрыны, стала і крэслаў. Стол дэкараваны разьбой з завіткоў і стылізаваных расьлінных парасткаў, ножкі выкананы ў стылі «кабрыёль». Вытанчанасьцю адрозьніваюцца і банкеткі з крэсламі, выкананыя ў аднолькавай з сталом разьбяной тэхніцы. Іх сядзеньні і сьпінкі абцягнуты шоўкам. Дапаўняе салонны гарнітур горка-вітрына, сповненая мастацкімі дэкараванымі элемэнтамі (ракайлі, пальмэты, аканты), якія надаюць ёй асаблівы шарм. Гарнітур цалкам гатовы да прыёму гасьцей, пра што сьведчыць выстаўленая дзеля чаепіцьця чайная пара нямецкай фарфоравай фабрыкі «Weimar». Фарфоравая калекцыя дапаўняецца вытанчаным посудам сусьветна вядомай Мэйсэнскай мануфактуры (Дрэздэн, Нямеччына) канца XIX ст. з залачоным роспісам у выглядзе пышных букетаў, дробных кветак і насякомых, а таксама масьленкай і талеркай айчыннай фарфоравай фабрыкі Кузняцова канца XIX стагодьдзя. Увесь гэты посуд разьмяшчаўся ў масіўнай трохдзвернай шафе-вітрыне, радуючы вока гаспадароў і гасьцей сваімі вытанчанымі ўзорамі.
У кутах пакоя разьмяшчаецца пара крэслаў з разьбянымі падлакотнікамі ў выглядзе ліста аканту з завітком. Іх сядзеньні і сьпінкі расшыты габэленамі з выявамі мужчыны і жанчыны, якія гуляюць па садзе, а таксама фруктаў на фоне пэйзажу.
Дзеля таго, каб госьці адчувалі сябе найбольш утульна, інтэр’ер пакоя дапоўнены дэкаратыўнымі мэталічнымі статуэткамі «Кароль і рыцар» заходнеэўрапейскіх майстроў і яшчэ адным шэдэўрам Мэйсэнскай мануфактуры, статуэткай «Пуці, які рыхтуе какава» паводле мадэлі Ёгана Ёахіма Кэндлера 1770 году. Дамашнім цяплом і ўтульнасьцю гасьцей саграваў камін.



Выставачная заля


Расстрэл Лідзкага падпольля. 1987 год

ЗАГС




Царква Мiкалая Цудатворцы
Адрас: вулiца Сожавая 43.





Iнтэр’ер царквы

Вулiца Сожавая

Крычаўскi замак




Царква Ўваскрэшаньня Хрыстова
Адрас: вулiца Ленiнская, 27.


Стэла Манумэнт Мiру
Адрас: вулiца Маскоўская, 20. Каардынаты: 53.705642, 31.723601.


Аўтастанцыя
Адрас: вулiца Камсамольская, 22.

Дом культуры. Помнiк Ленiну
Адрас: вулiца Ленiнская, 36.

Трактар «Унівэрсал» усталяваны ў гонар трактарыстаў Крычаўшчыны, якія праклалі першую барозну на землях Касьцюшкавіцкага сельсавету.



Знак на ўезьдзе ў места



