Калинковичский район

Каленкавичи (Калинковичи)

Кале́нкавічы – места на рацэ Каўні (Каленкаўцы), адміністрацыйны цэнтар Каленкавіцкага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва па стане на 2018 год сколадала 40.282 чалавекі. Знаходзяцца за 122 км на паўднёвы захад ад Гомля. Вузел чыгунак на Гомель, Жлобін, Берасьце, Оўруч. Аўтамабільныя дарогі злучаюць места з Гомлем, Парычамі, Жыткавічамі, Славечнам. Каленкавічы – даўняе мястэчка гістарычнай Мазыршчыны на Палесьсі.

Тапонім Каленкавічы мае патранімічнае паходжаньне, пра што сьведчыць фінальная частка -ічы. Паводле найбольш пашыранага меркаваньня, у аснове назвы места ляжыць імя Каленік або вытворнае ад яго – Ка­лен­ка. Таксама існуе меркаваньне, што тапонім утварыўся ад прозьвішча Калянковіч.

Традыцыйная гістарычная назва места – Каленкавічы. Прыкладна з 1930-х гадоў афіцыйная назва зьмененая на Калінкавічы, відаць, з прычыны пошуку суб’ектыўна больш мілагучнай формы (магчыма, савецкаму чыноўніку ў назьве пачулася асацыяцыя з каленькамі, тым часам у расейскіх праваслаўных сьвятцах грэцкае імя Каленік значыцца ў форме Калиник). Пры гэтым аналягічную назву Каленкавічы захавала вёска на захадзе Беларусі, якая ў гэты час не ўваходзіла ў склад СССР. У нарматыўным даведніку «Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь» традыцыйная гістарычная назва Каленкавічы фіксуецца як варыянтная форма. Гэта значыць, што пры жаданьні мясцовых жыхароў і ўладаў яна можа стаць нарматыўнай.

Чыгуначная станцыя Каленкавiчы

Адрас: вулiца Кастрычнiцкая, 30. Каардынаты:  .

Прывакзальны пляц. Паравоз-помнiк Эр 772-17

Усталяваны ў гонар 125-годьдзя чыгункі ў Каленкавічах.

Каардынаты: .

Царква Казанскай іконы Маці Божай

Адрас: вулiца Пiянэрская, 9. Каардынаты: .

Памятны знак у памяць аб Чарнобылi

Знак на ўезьдзе ў места з боку Мазыра